САЦІ́ (Satie) Эрык Альфрэд Леслі (17.5.1866, г. Анфлёр, Францыя — 1.7.1925),
французскі кампазітар. Вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі, у «Схола канторум» (1905—08). Паўплываў на эстэт. прынцыпы творчай групы «Шасцёрка», але пазней адышоў ад яе. У пач. 1920-х г. адзін са стваральнікаў Аркейскай школы (аб’яднанне маладых музыкантаў). Яго творчасці ўласцівы навізна, прастата, наўмысная экстравагантнасць, супярэчлівасць (адыграў значную ролю ў фарміраванні імпрэсіянізму, аднак пазней быў у апазіцыі да яго). Сярод твораў: сімф. драма са спевам «Сакрат» (1918), балеты, у т. л. «Парад» (у садружнасці з Ж.Както і П.Пікасо, 1917), «Эксцэнтрычная прыгажуня» (1920), аперэты, творы для аркестра, хору, фп. творы і інш.
літоўскі спявак (барытон). Нар.арт.СССР (1964). Скончыў Каўнаскую кансерваторыю (1948). З 1941 саліст Каўнаскага вял.т-ра, з 1944 у Т-ры оперы і балета Літвы. З 1962 выкладаў у Літ.кансерваторыі (з 1983 праф.). С. вылучалі высокая муз. культура, прыгожы сакавіты голас, дар сцэн. пераўвасаблення. Сярод партый: Сакалас («Марытэ» А.Рачунаса), Палкоўнік, Чорны пан («Дачка», «Ave vita» В.Кловы), Радвіла («Даля» Б.Дварыёнаса), Барыс («Барыс Гадуноў» М Мусаргскага), Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Мазепа, Томскі, Ялецкі («Мазепа», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Лістрат («У буру» Ц.Хрэннікава) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1951.
армянскі спявак (тэнар, потым барытон). Нар.арт. Арменіі (1939). Вучыўся ў Петраградскай кансерваторыі (1916—18). Выступаў у оперных і аперэтачных трупах, ашугскіх ансамблях (часам іх арганізатар). Адзін з заснавальнікаў армянскіх т-ра оперы і балета (1933; да 1954 яго саліст), т-рамуз. камедыі (1942). Адзін з вядучых выканаўцаў партый у нац. оперным рэпертуары: Аршак («Аршак II» Т.Чухаджана), Саро («Ануш» А.Тыграняна) і інш., а таксама нар., гусанскіх і ашугскіх песень. Складальнік і рэдактар (з М.Агаянам) зб-каў песень Саят-Навы (1946, 2-е выд. 1963) і Джывані (1955).
Аўтар успамінаў «Падзеі, асобы, думы» (1973). Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРЧА́К Стэфан Васілевіч (28.2.1938, с. Мацкавічы, каля г. Пшэмысль Падкарпацкага ваяв., Польшча — 23.10.1988),
украінскі дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1977). Герой Сац. Працы (1988). Скончыў Львоўскую кансерваторыю (1962). У 1963—67 і 1973—77 гал. дырыжор Дзярж.сімф. аркестра Украіны, з 1967—73 і з 1977 — Кіеўскага т-ра оперы і балета. З 1966 выкладаў у Кіеўскай кансерваторыі (з 1985 праф.). Сярод пастановак: оперы «Гібель эскадры» (1967) і «Мамаі» (1970) В.Губарэнкі, «Яраслаў Мудры» Г.Майбарады (1975); балеты «Каменны ўладар» Губарэнкі (1969), «Вольга» (1982) і «Праметэй» (1986) Я.Станковіча. Дзярж. прэмія Грузіі 1972. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫ́КЕР (Cikker) Ян (29.7.1911, г. Банска-Бістрыца, Славакія — 1989),
чэхаславацкі кампазітар, педагог; адзін з заснавальнікаў славацкай кампазітарскай школы. Нар.арт. Чэхаславакіі (1966). Вучыўся ў Пражскай кансерваторыі (1930—35). У 1945—48 кіраўнік рэпертуарнай ч. опернай трупы Славацкага нац.т-ра. У 1951—81 праф. Вышэйшай школы муз. мастацтваў у Браціславе. У творчасці спалучаў асаблівасці нац.муз. фальклору з прыёмамі сучаснай зах.-еўрап. кампазіцыйнай тэхнікі. Сярод твораў: оперы «Уваскрэсенне» (паст. 1962), «Містэр Скрудж» (паст. 1963), «Карыялан» (паст. 1974), «Аблога Бістрыцы» (паст. 1983), «З жыцця насякомых» (1985); кантата (1940), араторыя «Ода радасці» (1982), 3 сімфоніі (1930—74), 3 стр. квартэты. Пісаў музыку да драм. спектакляў, кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫНЦА́ДЗЕ Сулхан Фёдаравіч (н. 23.8.1925, г. Горы, Грузія),
грузінскі кампазітар. Нар.арт. Грузіі (1961). Нар.арт.СССР (1988). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1950, кл. С.Казалупава; 1953, кл. С.Багатырова). З 1963 выкладае ў Тбіліскай кансерваторыі (у 1965—84 рэктар, з 1973 праф.). Зрабіў значны ўклад у развіццё груз. камерна-інстр. музыкі. Сярод твораў: оперы «Залатое руно» (1952), «Пустэльнік» (паст. 1972); балеты «Дэман» (паст. 1961), «Рыварэс» (паст. 1982); аперэты, араторыі, кантаты, 5 сімфоній (1952—85), канцэрты для інструментаў з аркестрам; камерна-інстр. ансамблі; рамансы, песні; музыка для драм.т-ра і кіно. Дзярж. прэмія СССР 1950. Дзярж. прэміі Грузіі 1974, 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЎРА́ЕЎ Рувім Янкелевіч (13.9.1914, г. Марыупаль, Украіна — 5.8.1987),
бел. артыст оперы (барытон). Засл. арт. Беларусі (1964). Вучыўся ў Бел.кансерваторыі (1937—41), скончыў Саратаўскую кансерваторыю (1943). У 1945—70 саліст, адначасова з 1963 асістэнт рэжысёра Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Валодаў прыгожым, рухомым голасам шырокага дыяпазону. Найб. ярка яго талент выявіўся ў партыях камічных персанажаў. Сярод створаных ім вобразаў: яфрэйтар Ліпке, Марэк («Дзяўчына з Палесся», «Алеся» Я.Цікоцкага), Якуб («Надзея Дурава» А.Багатырова), Сцяпан («Яснае світанне» А.Туранкова), Ротны, Зарэцкі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Скула («Князь Ігар» А.Барадзіна), Бартола («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Нілаканта («Лакмэ» Л.Дэліба).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́ДАЎ Мікалай Ільіч (21.12.1890, С.-Пецярбург — 4.12.1972),
бел. кампазітар і педагог. Нар.арт. Беларусі (1955). Скончыў С.-Пецярбургскую кансерваторыю экстэрнам (1910). Працаваў ва Усх.кансерваторыі (Казань), у Дзярж. ін-це муз. навукі (Масква). Уваходзіў у Беларускую песенную камісію. З 1924 у Мінску. Адзін з арганізатараў і выкладчыкаў Бел.муз. тэхнікума і кансерваторыі (з 1946 праф., у 1944—48 дырэктар), удзельнічаў у стварэнні бел. кампазітарскай арганізацыі (1932). Рэдактар многіх муз. выданняў (у т. л. твораў М.Чуркіна, Р.Пукста), збіральнік і даследчык бел., марыйскага, чувашскага, якуцкага фальклору, аўтар апрацовак нар. песень. Творчасць адметная праграмнасцю, сімфанічнасцю мыслення, шырокім выкарыстаннем сродкаў поліфаніі, нац. характэрнасцю музыкі. Сваімі творамі 1920—30-х г. залажыў асновы такіх жанраў бел.прафес. музыкі, як кантата («10 год», 1927), вак.-сімф. паэма («Над ракою Арэсай» на вершы Я.Купалы, 1933), камерна-інстр. ансамбль (фп. квінтэт, 1925). Своеасаблівасцю жанравага вырашэння вылучаецца опера «Тарас на Парнасе» — «муз.-драм. жарт» (па матывах бел. ананімных паэм «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыварат» і паэмы В.Дуніна-Марцінкевіча «Гапон», 1927). Стварыў першыя ў бел. музыцы ўзоры драм. (2-я, 1930) і лірыка-псіхалагічнай (4-я і 5-я, 1954—56) сімфоніі.
Інш. тв.: опера «Андрэй Касценя» (1947, паст. 1970); кантата «Сорак год» (1956); 10 сімфоній (1921—71), сімфаньета (1936), сімф. паэма «З дзённіка партызана» і сімфонія-балада «У суровыя дні» (1942), 4 сюіты-фантазіі для сімф.арк., канцэртныя фантазіі для скрыпкі і флейты з арк.; камерныя ансамблі; санаты; зб. рамансаў на вершы А.Кальцова, Я.Купалы, М.Багдановіча, М.Танка, Н.Гілевіча і інш.; хары, песні.
Літ.:
Кулешова Г.Г. Н.И.Аладов. Л., 1970;
Аладава Р.М. М.І.Аладаў // Бел. музыка. Мн., 1977. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАЗЦО́ВА Алена Васілеўна (н. 7.7.1939, С.-Пецярбург),
руская спявачка (мецца-сапрана), педагог. Нар.арт.СССР (1976). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1964). З 1984 праф. Маскоўскай кансерваторыі. З 1964 салістка Вял.т-ра Расіі. Выступае ў буйнейшых т-рах свету («Ла Скала» і інш.). Сярод партый: Марфа, Марына Мнішак («Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Графіня («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Амнерыс («Аіда» Дж.Вердзі). 1-я прэмія на Міжнар. конкурсах імя П.І.Чайкоўскага (Масква), Ф.Віньяса (Барселона; абодва 1970). Дзярж. прэмія Расіі 1973, Ленінская прэмія 1976.
Літ.:
Тимохин В.В. Е. Образцова: Творч. портрет. 2 изд. М., 1988;
Шейко Р. Елена Образцова: Записки в пути. Диалоги. 2 изд. М., 1987.
шведскі спявак (лірыка-драм. тэнар); адзін з буйнейшых спевакоў 20 ст., прадстаўнік бельканта. Вучыўся ў бацькі — Давіда Б’ёрлінга (тэнар), у кансерваторыі (1928—30) і Каралеўскай опернай школе (1930—31) у Стакгольме. У 1930—38 саліст Шведскай каралеўскай оперы, з 1938 спяваў у т-ры «Метраполітэн-опера» і інш. т-рах Амерыкі і Еўропы. Сярод партый: Фларэстан («Фідэліо» Л.Бетховена), Герцаг, Альфрэд («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Каніо («Паяцы» Р.Леанкавала), Каварадосі («Тоска» Дж.Пучыні), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Матс («Нявеста» Т.Рангстрэма), Марцін Скарп («Фаналь» К.Атэрберга). Выконваў швед.нар. песні і сольныя партыі ў араторыях пад кіраўніцтвам А.Тасканіні.