АНТО́НАЎ (Міхаіл Майсеевіч) (11.3.1923, г.п. Краснаполле Магілёўскай вобл. — 4.8.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў танк. вучылішча (1941). У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на фронце. Камандзіртанк. ўзвода ст. лейтэнант Антонаў вызначыўся ў ліп.—жн. 1943 пры вызваленні г. Арла: танкісты яго ўзвода 7 разоў атакавалі ворага на падыходзе да горада, першыя ўварваліся ў яго. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРТАШО́Ў (Макар Уласавіч) (20.9.1909, г. Жлобін — 7.2.1948),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ейскую школу марскіх лётчыкаў (1932). Камандзір штурмавой дывізіі марской авіяцыі палк. Барташоў вызначыўся ў жн. 1945 у час вайны з Японіяй: дывізія наносіла ўдары па часцях Квантунскай арміі ў партах і на чыг. станцыях, знішчыла 24 караблі і транспарты праціўніка. Загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЕ́РЧАНКА (Мікалай Іванавіч) (18.12.1922, в. Майсеенкі Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 4.7.1960),
Герой Сав. Саюза (1946). У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах., Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім, 3-м і 4-м Укр., 1-м Бел. франтах. Камандзір гарматы ст. сяржант Аверчанка вызначыўся пры фарсіраванні рэк Одэр і Шпрэе ў баях за Берлін 14—27.4.1945.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙКО́ (Андрэй Самуілавіч) (21.1.1920, в. Карасай Арэнбургскай вобл., Расія — 26.12.1943),
удзельнік вызв. баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Камандзірстралк. ўзвода лейт. Гайко вызначыўся ў баі каля в. Задзвінне Віцебскага р-на: з групай байцоў адбіў 10 контратак ворага; калі застаўся адзін, 2 процітанкавымі гранатамі падарваў гітлераўцаў і загінуў сам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫГО́Р’ЕЎ (Георгій Сцяпанавіч) (1924, в. Лажкі Мажайскага р-на Маскоўскай вобл. — 20.1.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза(1944). Вызначыўся ў 1944 у баях каля Віцебска: у вырашальны момант бою цяжка паранены камандзір групы разведчыкаў сяржант Грыгор’еў закрыў сваім целам варожы кулямёт, чым забяспечыў паспяховае выкананне задання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУМА́ГІН (Іосіф Раманавіч) (17.10.1907, г. Віцебск — 24.4.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). Працаваў у г. Бірабіджан (Расія). У Чырв. Арміі ў 1929—33 і з 1941. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1945. Камандзір кулямётнага ўзвода лейт. Б. вызначыўся ў баі за г. Брэслаў (Вроцлаў, Польшча): адзін агнявы пункт ворага закідаў гранатамі, другі закрыў сваім целам.
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Камандзір кулямётнага разліку сяржант Ванцян вызначыўся 23.6.1944 у час прарыву варожай абароны каля г.п. Шуміліна Віцебскай вобл.: знішчыў 3 кулямётныя пункты, адбіў 2 контратакі ворага, падбіў танк. Загінуў у баі каля р. Мемеле (Літва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЯ́ВІН (Евель Самуілавіч) (3.5.1920, г. Барысаў — 10.9.1972),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Мінскі аэраклуб (1937), ваен. школу лётчыкаў (1939). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд., Закаўказскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах: камандзір авіязвяна, эскадрыллі бамбардзіроўшчыкаў. Зрабіў каля 300 баявых вылетаў. Да 1972 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДРА́ЦЬЕЎ (Іван Дзмітрыевіч) (11.9.1910, в. Гарошкава Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 7.8.1958),
Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з чэрв. 1941. Камандзір кулямётнага разліку старшына К. вызначыўся пры фарсіраванні Паўд. Буга і Прута 15 і 26.3.1944 падавіў 5 агнявых кропак ворага, знішчыў 9 гітлераўцаў, чым забяспечыў паспяховую пераправу падраздзяленняў. У 1945 дэмабілізаваны. Жыў і працаваў у роднай вёсцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУДРАВІ́ЦКІ (Давыд Абрамавіч) (1919, г.п. Хіславічы Смаленскай вобл., Расія — 1.10.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). Беларус. У Вял.Айч. вайну на фронце з вер. 1941. Камандзірстралк. роты лейт. К. вызначыўся 22.9.1943 пры фарсіраванні Дняпра і захопе плацдарма ў Брагінскім р-не Гомельскай вобл.: у час контратакі праціўніка падняў байцоў у рукапашны бой, загінуў у баі.