Мінёны (мн. л.), ‑аў ’узоры на тканіне, вытканай у чатыры ніты’, мінёны(й) ’які мае колеры вясёлкі’ (Бяльк.) — калька з балт. моў, параўн. літ. marginỹs ’узор’ — margúoti ’мільгацець’. Да мяня́ць, мяня́цца. Параўн. таксама зах.-рус. асташк. менне́ться ’блішчэць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кузу́бам ’насуперак’ (ТС). Да кузуб (гл.)? Семантыка не зусім ясная. У адзінай ілюстрацыі: «Як ты стала проціво кузубом, то й вон ужэ стал ожыгацца, не моўчыць» (ТС, 2, 248), кузуб можна разумець у зафіксаваным значэнні — ’пасудзіна вялікіх памераў’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Славі́ст ‘спецыяліст у галіне славістыкі, славянскай філалогіі’, славі́стыка, славісты́чны, якія ад ням. Slavist, Slawist (з 1‑й пал. XIX ст.) < лацінскай назвы славян S(c)lāvī (гл. славянін) (Рэйзак, 580) або ад лац. slavus ‘славянскі’ (Голуб-Ліер, 441).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
фарды́зм
[ад англ. H. Ford = прозвішча амер. аўтамабільнага прамыслоўца (1863—1947)]
сістэма арганізацыі працы, заснаваная на стандартызацыі, тыпізацыі і канвеерызацыі вытворчых працэсаў; была ўведзена на аўтазаводах ЗА ў 1-й чвэрці 20 ст.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ка́йдуб 1, кайдоб ’бочка’ (Мат. Гом.), кайдуб, кайдуп, кайдоб, кайдупчык, кайдопчык (палес., З нар. сл., Нар. сл.), кайдуб ’драўляны корпус ручнога млына’ (кобр., Выг.). Усе формы да kadьlbъ, гл. аб этымалогіі кадоўба. Што датычыцца фанетыкі, можна меркаваць, што тут ‑й‑ на месцы ‑ў‑, параўн. форму каўдуб; ў у выніку метатэзы з другой часткі слова. Менш верагодна думаць пра з’яўленне ўстаўнога ‑й‑ у кайстра 1 ’кастра’.
Ка́йдуб 2 ’вельмі гразкае месца’ (Клім.), ’вытаптанае месца на лузе’ (Яшк.), лексема дэманструе пераход: назва посуду > назва рэаліі геаграфічнага рэльефу. Падрабязней гл. кадоўба, з літаратуры параўн. Талстой, Геогр., 219, дзе разглядаецца такі тып семантычнага пераходу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ХАЎРАНКО́ВЫ,
сёстры, удзельніцы партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Нарадзіліся ў в. Ганцавічы Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. Былі сувязнымі атрадаў партыз. брыгад «Чэкіст», 8-й Круглянскай, 35-й, 115-й Горацкай, што дзейнічалі на тэр. Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абл. Матрона Піліпаўна (8.11.1907—30.11.1995), з чэрв. 1942 разведчыца атрадаў № 10 і 40 Шклоўскай ВАГ, 112-га Горацкага і 35-й брыгады; узнаг. ордэнам Чырв. Зоркі. Ефрасіння Піліпаўна (н. 11.7.1912), са жн. 1942 у атрадзе Г.А.Кірпіча брыгады «Чэкіст»; пасля вайны на сав. рабоце. Марыя Піліпаўна (12.8.1914 — вер. 1943), падпольшчыца, са жн. 1942 сувязная партыз. брыгад 8-й Круглянскай і 35-й; арыштавана акупац. ўладамі і павешана ў Оршы; узнагароджана ордэнам Айч. вайны 2-й ступені. Ганна Піліпаўна (6.8.1919—22.4.2001), разведчыца 8-й Круглянскай брыгады. Надзея Піліпаўна (1.9.1922—21.9.1942), з пач. вайны па яе ініцыятыве сёстры збіралі зброю, дапамагалі параненым сав. воінам; з мая 1942 разведчыца атрада № 40 8-й Круглянскай брыгады; арыштавана акупац. ўладамі і расстраляна ў Шклове; узнагароджана ордэнам Айч. вайны 1-й ступені. Зінаіда Піліпаўна (11.7.1925—9.12.1994), са снеж. 1942 сувязная брыгады № 35, 112-га Горацкага атрада 115-й Горацкай брыгады; узнаг. ордэнам Чырв. Зоркі.
Л.Ф.Кандрацьева.
т. 16, с. 562
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Нёню ’не хачу (у размове з дзецьмі)’ (ТС). Т. зв. дзіцячае слова, створанае шляхам рэдуплікацыі адмоўя не, пераходу е > ё пад націскам, афармлення канца слова па тыпу дзеяслоўнай формы 1‑й ас. адз. л. з. экспрэсіўным змякчэннем апошняга зычнага.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малоджай, маложай, маложый, маложа, мало́жэ ’маладзейшы, маладзейшыя сярод іншых’ (Ян.; лудз., трак., брасл., Сл. ПЗБ). Старажытныя формы вышэйшай ступені кароткіх прыметнікаў м. р. (на ‑jьs > ‑ьi, падвержаныя ўплыву форм н. р. (без ‑й), ст.-рус. моложе. Да малады́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарцыя́рка ’багамольная жанчына, якая дала абяцанне кожны дзень хадзіць у касцёл’ (Скарбы). З польск. tercjarka ’прыналежная да ордэна св. Францыска’, ад tercja ’кананічная гадзіна’ (< лац. tertius ’трэці’, г. зн. ’прыналежны да 3‑й ступені ў ордэне’, гл. Брукнер, 569).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛАНСЬЕ́, кадрыля-лансье (франц. lancier літар. улан),
англійскі бальны танец. У сярэдзіне 19 ст. пашыраны ў Еўропе. Выконваюць 4 пары, размешчаныя крыж-накрыж у карэ. Складаецца з 5 фігур; муз. памер для 1-й, 3-й, 4-й фігур 6/8, для 2-й і 5-й — 2/4. Кожная фігура, акрамя 5-й, пачынаецца муз. уступам (інтрадукцыяй; 8 тактаў). У некат. краінах, у т. л. ў Расіі, быў пашыраны ў нар. побыце; у Беларусі вядомы пад назвай «Лянцей». У нар. танц. практыцы існуюць шматлікія варыянты Л.
т. 9, с. 124
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)