нацэ́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
1. Навесці зброю на цэль; прыцэліцца. Я аблакаціўся на камень, каб быў упор, спакойна нацэліўся і стрэліў. Шамякін. // Накіраваць што‑н. на каго‑, што‑н. Стары.. падняў галаву, нацэліўся позіркам на мае рукі. Ракітны. Дастаў мой спадарожнік фотаапарат з чамаданчыка, нацэліўся на.. домікі, а пасля ўздыхнуў, безнадзейна махнуўшы рукою. Бялевіч.
2. перан. Падрыхтавацца, сабрацца што‑н. зрабіць. Запрыкмеціўшы, што я ўпотай пачаў збіраць свае рэчы, дзядзька Харытон паклікаў мяне ў канюшню, пасадзіў на парозе, памаўчаў і запытаўся: — У дарогу, значыцца, нацэліўся? Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ска́рбнік, ‑а, м.
1. У Старажытнай Русі — хавальнік дзяржаўнага скарбу. // Уст. Манах, які загадваў гаспадаркай у мужчынскім манастыры. [Ёган:] Грошы, Што я даваў на скупку вэксалёў, Вы аддасце ў кляштар скарбніку. Клімковіч. // Наогул пра асобу, якая загадвае якімі‑н. дзяржаўнымі або грамадскімі каштоўнасцямі. Андрэя абралі скарбнікам — збіраць і насіць камітэцкую казну. Пестрак. Два парабкі.. сядзелі ў пастарунку заарыштаванымі за падазрэнне ў нападзенні на скарбніка, які вёз грошы ў дывізійную касу. Чарот.
2. У дарэвалюцыйнай Расіі — кіраўнік казначэйства. Насваволілі .. [гусары] вышэй меры. П’яныя намагаліся патрабаваць сатысфакцыю ў губернскага скарбніка. Караткевіч.
[Польск. skarbnik.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увагну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.
1. Сагнуць, уціснуць унутр чаго‑н., зрабіць паглыбленне ў чым‑н. Кнігі ўвагнулі паліцу. Шафа ўвагнула падлогу. □ Дзядзька пачаў збіраць кусочкі разбуранага гнязда. Пасля ўзяў сетку, увагнуў яе і стаў старанна складваць кусочак да кусочка ластаўчыну хатку. С. Александровіч.
2. Апусціць уніз, нагнуць, схіліць (плечы, шыю і пад.). Да .. [Петрыка] ідзе .. Падласка, рогі паставіла і галаву ўвагнула, убароць хоча. Крапіва. [Мікола] увагнуў плечы і ўпаў на тратуар. Якімовіч.
3. З цяжкасцю сагнуць. Дрот такі тоўсты, што ледзь увагнуў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
érnten
vt
1) збіра́ць ураджа́й
2) здабыва́ць (славу)
◊ was der Mensch sät – das wird er érnten — ≅ што пасее́ш, то́е і пажне́ш
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Браць. Ст.-слав. бьрати берѧ, рус. брать, укр. бра́ти. Польск. brać, чэш. bráti, балг. бера́, серб.-харв. бра̏ти і г. д. Прасл. bьrati berǫ ’браць’; больш старажытнае значэнне ’несці, збіраць і да т. п.’ І.‑е. *bhere‑, *bherā‑. Роднасныя формы: ст.-інд. bhárati ’нясе’, грэч. φέρω ’нясу’, лац. fero, гоц. baíra ’тс’ і г. д. Сюды ж слав. *ber‑men ’ноша’ (> усх.-слав. *беремя). Іншыя ступені вакалізму: ‑bor (sъ‑borъ і да т. п.); *‑birati (sъ‑birati і да т. п.). Бернекер, 51; Траўтман, 31; Праабражэнскі, 1, 42–43; Фасмер, 1, 159; Слаўскі, 1, 41 і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гла́баць ’забіраць, грабіць’ (Нас.), глабаць ’мацаць’ (Сцяц. Словаўтв.). Форма з чаргаваннем вакалізму да слав. *globiti (з рознымі значэннямі; параўн. балг. сглобя́ ’збіраць, змацоўваць’, серб.-харв. згло̀бити ’тс’, польск. głobić, чэш. hlobiti і г. д.). Гл. Фасмер, 1, 413; Слаўскі, 1, 291. Форма *glabati вядома ў некаторых слав. мовах. Параўн. і польск. głabać, głabnąć (у Брукнера, 143: пад głobić) ’схапіць, заграбаць’. Можна ставіць пытанне, ці не запазычана гла́баць у бел. мове проста з польск. głabać ’тс’. Аб гэтым можа сведчыць выбухное ґ у ґлабаць ’мацаць’, засведчанае ў Сцяц. Словаўтв. Да славянскіх магчымых сувязей параўн. Трубачоў, Эт. сл., 6, 131–134 (пад *globa, *globati, *globiti).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пашні́ца, пашныца, пін. пашныця; пашня, пашня, зэльв., карэліц. пашыня ’збажына, збожжавыя’ (Булг., Выг., ТС, Янк. 1, Бір., Сл. ПЗБ; Доўн.-Зап., Пін.; вілен., барыс., Шн.; пін., Нар. лекс., ст.-дар., бялын., Нар. сл.; мазыр., Шн. 3), ’збожжа, рассыпанае для прасушкі’ (Ян.), ’усе пасенный культуры’, ’ворыва, ворная зямля, ралля’ (Нас., Шат., Сл. ПЗБ), ’паша’ (навагр., Сл. ПЗБ); ’збіраць мёд’ у выразе: Пчолы вядуць пашню (Маш.). Укр. пашня, пашниця ’збожжа’, рус. пашня ’поле’, ’аранне’, ’час ворыва’, ’збожжавыя на корані’, ’неабмалочаныя снапы’, пашница ’баразна’, ’збожжавыя’, ’час ворыва і жніва’, ст.-рус. пашьна. Усходнеславянскае. Да пажаць (гл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ьnʼa (Слаўскі, SP, 1, 138).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плянтава́ць ’разраўноўваць няроўнасці на сенажаці ці пашы’, ’вытоптваць, збіваць пасевы’ (дзярж., Нар. сл.), ’раўняць, расчышчаць’ (Сцяшк. Сл.), ’выкарчоўваць’ (даўг., Сл. ПЗБ), плян‑ тоўка ’поле на месцы расчышчала^ лесу’ (гродз., Мат. АС; Сцяшк. Сл.; Сцяшк. МГ), ’балотны луг’ (Касп.). З польск. plantować ’выраўноўваць паверхню грунту’, паводле Банькоўскага (2, 598), “штучны чыгуначны тэрмін”, магчыма, ад назвы planty ў Кракаве, пасаджанага на месцы зруйнаваць^ умацаванняў парку, ад лац. plantu ’расліна’, параўн. польск. plantować ’разводзіць экзатычныя расліны’, plantówka ’балотны луг, сена з якога можна збіраць толькі зімой’; Варш. сл. значэнне ’садзіць расліны’ выводзіць з франц. planier, якое з лац. plantare ’саджаць, высаджваць, засаджваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пыні́ць ’хутка нешта рабіць, чыніць’: жнеі пы́няць жыта (ашм., Стан.), ’рабіць усё неабходнае па гаспадарцы, даглядаць’ (ТСБМ, Жд. 1, Сцяшк. Сл.), ’знаходзіцца, праводзіць час’ (Сцяшк.), ’затрымліваць, перашкаджаць’ (Яруш.), ’збіраць ягады, грыбы’ (Яўс.), пыні́цца ’ўпраўляцца па гаспадарцы’ (ТСБМ), ’знаходзіцца’ (карэл., Сцяшк. Сл.). Параўн. спыні́ць ’хутка нешта зрабіць, скончыць’ (ашм., Стан.), укр. пини́ти ’замаруджваць, перашкаджаць’. Да пяць, пну (*pęti, *pьnǫ), варыянт кораня (з падаўжэннем) *pin‑, параўн. апыніцца, апынуцца ’знайсціся ў пэўным месцы або становішчы’ (гл.), фармальна і семантычна суадносіцца з літ. pìnti ’плясці’, лат. pît, pinu ’тс’, грэч. πένομαι ’працую’, нова-в.-ням. spinnen ’прасці’, spannen ’напружваць, нацягваць’. Гл. таксама ЕСУМ, 4, 370–371.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скіта́цца ‘блукаць, бадзяцца; вандраваць’ (Касп., ТС, Ян., Сержп. Прымхі; в.-дзв., узд., шальч., Сл. ПЗБ), скі́тнік ‘бадзяга’, ‘адзінокі чалавек’ (Ян.). Параўн. укр. скита́тися, рус. скита́ться ‘тс’, славен. дыял. skítati se, серб.-харв. ски́тати се, балг. скитам (се), макед. скита се, ст.-слав. скытати сѧ. Прасл. *skitati sę, роднаснае літ. kutéti ‘устрэсваць’, kutrùs ‘бойкі’, ст.-ісл. skunda ‘хутка збіраць, прыбіраць, спяшацца’, ст.-в.-ням. scutten ‘трэсці, штурхаць’ і г. д.; гл. Фасмер, 3, 641; Шустар-Шэўц, 1289 (адносіць сюды в.-луж. skićić, чэш. skytati, славац. skytať з развіццём значэння ‘бадзяцца’ ≥ ‘прапаноўваць сябе’); Куркіна, Этимология–1971, 75; SEK, 4, 307–308.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)