Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
антрэсо́ль
(фр. entresol)
1) верхні паўпаверх дома;
2) верхні паўярус у структуры зальнага памяшкання, звычайна ў выглядзе галерэі;
3) паліца пад столлю кватэры для розных рэчаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВІНДЗО́РСКАЯ ДЫНА́СТЫЯ,
каралеўская дынастыя ў Вялікабрытаніі. Засн. ў 1901, калі брыт. манархам стаў Эдуард VII (правіў у 1901—10), сын каралевы Вікторыі (Гановерская дынастыя) і прынца Альберта (прадстаўніка герм.дома Сакс-Кобург-Гота). Да 1917 наз. Сакс-Кобург-Гоцкая. Ва ўмовах пашырэння антыням. настрояў Георгам V [1910—36] уведзена сучасная назва. Інш. прадстаўнікі Віндзорскай дынастыі: Эдуард VIII [студз. — снеж. 1936], Георг VI [1936—52], Лізавета II [з 1952].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАЗНЯКІ́,
гарадзішча дзякоўскай культуры 3—5 ст. каля в. Беразнякі Рыбінскага р-на Яраслаўскай вобл. Расіі. З’яўлялася паселішчам радавой абшчыны. Было ўмацавана земляным валам з драўлянай агароджай на ім і ровам. Раскопкамі выяўлены рэшткі 6 драўляных жытлаў асобных сем’яў, вял. абшчыннага дома, пабудовы для прадзення і ткацтва, загону для жывёлы, невял. пахавальнага збудавання, дзе хавалі рэшткі спаленых нябожчыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЛІ́БІН (Аляксандр Іванавіч) (11.9.1911, г. Сімферопаль, Украіна — 8.6.1993),
бел. дырыжор, дзеяч самадзейнага муз. мастацтва. Засл. арт. Беларусі (1955). Скончыў ваенна-дырыжорскі ф-т Маскоўскай кансерваторыі (1942). У 1952—62 узначальваў Маладзечанскі абласны ансамбль песні і танца. З 1962 маст. кіраўнік Мінскай абл.нар. філармоніі пры Бел. філармоніі, у 1968—73 дырэктар Рэсп.Домамаст. самадзейнасці Белсаўпрофа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРЗА́ (ад перс. амір-задэ — сын эміра, прынц),
1) у Іране тытул членаў манаршага дома (ставіцца пасля імя) або чыноўнік, сакратар (ставіцца перад імем).
2) У цюркскіх мусульманскіх народаў з 13 ст. М. (часцей варыянт мурза) наз. буйныя феадалы, кіраўнікі асобных ордаў і родаў. У бел. татар М. — прадстаўнік шляхецкага саслоўя. У некат. выпадках слова «М.» стала часткай прозвішча, напр., Мурзы-Мурзічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Брэ́ндзала ’чалавек, які рэдка сутыкаецца дома, валацуга’ (Янк. Мат.). Бясспрэчна, звязана з брэ́ндаць ’бадзяцца, валачыцца’ (гл.) і бры́ндаць ’бадзяцца’. Параўн. і бры́нда ’валацуга’, рус.бры́ндик ’гультай’. Усё ж паходжанне гэтай групы слоў застаецца не вельмі ясным. Версіі параўн. пад брэ́ндаць і бры́ндаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
губа́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. З вялікімі тоўстымі губамі. Дома быў толькі адзін санлівы губаты хлопец, які ляжаў на ложку ў пінжаку і ботах.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
швэ́ндаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і швэндацца. — Ды я ўсё зрабіў, даўно дома, — кажу.. [Аксенні]. — А дзе гэта ты столькі швэндаеш?Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
домм.
1. (род.до́ма) (здание, учреждение) дом;
но́вы д. — но́вый дом;
цагля́ны д. — кирпи́чный дом;
д. адпачы́нку — дом о́тдыха;
Д. кні́гі — Дом кни́ги;
гандлёвы д. — торго́вый дом;
2. (род. до́му) (жильё) дом;
звані́лі з до́му — звони́ли и́з дому;
вы́гнаць з до́му — вы́гнать и́з дому;
3. (род. до́му) (династия, род) дом;
○ дзіця́чы д. — де́тский дом;
жо́ўты д. — жёлтый дом;
зае́зны д. — зае́зжий дом;
казённы д. — казённый дом;
◊ друг до́ма — друг до́ма;
д. — по́ўная ча́ша — дом — по́лная ча́ша;
ад до́му адбі́цца — от до́ма отби́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)