Той, хто арганізуе што‑н., з’яўляецца ініцыятарам чаго‑н. Арганізатар вытворчасці. Арганізатар рэвалюцыйных мае. □ Газета — не толькі калектыўны прапагандыст і калектыўны агітатар, але таксама і калектыўны арганізатар.Ленін.Сюды, у глыбокі варожы тыл, дайшоў .. голас Камуністычнай партыі — кіраўніка і арганізатара партызанскай барацьбы.Брыль.Бумажкоў, галоўны арганізатар атрада, быў і яго камандзірам.Чорны.// Той, хто валодае здольнасцямі да арганізацыйнай работы. — Які ж з мяне вучоны? — Мілоўскі махнуў рукой. — Як арганізатар, кажуць, што я нядрэнны, а да вучонага мне яшчэ далёка.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
kamienny
kamienn|y
1. каменны;
~e serce перан. каменнае сэрца;
2.перан. мёртвы; глыбокі;
~y sen — мёртвы сон;
węgiel ~y — каменны вугаль;
epoka ~a — каменны век
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
interior
[ɪnˈtɪriər]1.
n.
1) нутро́n.; інтэр’е́р (до́му, паме́шканьня)
2) нутраны́я во́бласьці кра́ю, глыбо́кі тыл
3) нутраны́я спра́вы дзяржа́вы
2.
adj.
1) нутраны́(і пра палі́тыку); адда́лены ад мо́ра або́ мяжы́
2) асабі́сты, тае́мны
3) разумо́вы, духо́ўны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
манумента́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўражвае сваёй магутнасцю; велічны, грандыёзны. На нашых вачах з руін узнімаюцца манументальныя дамы, праспекты і вуліцы мяняюць напрамкі.Лобан.Грандыёзны ансамбль увенчаны манументальнай 13‑метровай фігурай савецкага воіна-вызваліцеля.«Маладосць».//перан. Вялікі, рослы, мажны (пра чалавека). Устаў з свайго месца манументальны Пацяроб і ўладна супакоіў публіку.Зарэцкі.
2.перан. Грунтоўны, глыбокі па зместу. Манументальная проза.
3. Выражаны ў грандыёзных формах. Манументальнае мастацтва. Манументальны жывапіс. □ У сваіх манументальных роспісах і пано мастак [Шагал] не адмаўляецца ад улюбёнай звычкі паказваць людзей у рэальным становішчы.Шматаў.
[Ад лац. monumentalis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасі́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Неактыўны, неэнергічны; абыякавы да ўсяго; проціл. актыўны. «Пасіўнае чаканне — вялікае глупства», — падумаў Ярохін.Шамякін.Сам жа Лабановіч на гэты раз, як бяспраўны настаўнік, сядзеў далей ад стала экзаменатараў у якасці старонняга і пасіўнага наглядальніка.Колас.На змену пасіўнай жальбе прыйшоў пратэст і жаданне волі, глыбокі голас, ускалыхнуты непадробнай страсцю, загучаў па-новаму.Васілевіч.
2.Спец. Які мае адносіны да пасіву (у 2 знач.).
3.Спец. Які мае адносіны да пасіву (у 3 знач.). Пасіўная канструкцыя.
•••
Пасіўны балансгл. баланс 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АФСЕ́ТНЫ ДРУК, афсет (англ. offset),
спосаб друкавання, пры якім фарба з друкарскай формы перадаецца пад ціскам на паверхню гумаватканіннага палатна, а з яго на паперу ці інш. матэрыялы. Бывае плоскі (друкарская форма плоская), высокі (друкавальныя элементы формы ўзвышаюцца) і глыбокі (друкавальныя элементы формы паглыбленыя).
Прынцып афсетнага друку прапанаваны ў ЗША (1905) пры стварэнні афсетнай друкарскай машыны. Засн. на выбіральнасці змочвання друкарскай формы фарбамі і вадой, што дасягаецца спец. фізіка-хім. апрацоўкай паверхні формы. У працэсе афсетнага друку форму па чарзе змочваюць вадой і накатваюць фарбы, пасля чаго пад ціскам уводзяць у кантакт з паверхняй гумаватканіннай пласціны, а апошнюю — з паперай ці інш. матэрыялам. Адбываецца двухразовая перадача адлюстравання, папера не ўваходзіць у непасрэдны кантакт з формай, што памяншае знос формы, павялічвае скорасць і паляпшае якасць друкавання. Для афсетнага друку выкарыстоўваюць ратацыйныя (гл.Ратапрынт) і афсетныя друкарскія машыны. З дапамогай афсетнага друку вырабляюць чорна-белую і шматколерную друкарскую прадукцыю. Атрымліваюць пашырэнне заснаваныя на электронных і камп’ютэрных сістэмах спосабы афсетнага друку, якія дазваляюць выключаць шэраг прамежкавых тэхнал. працэсаў у ім з паляпшэннем якасці гатовай прадукцыі і скарачэннем затрат часу на яе выраб.
Схема афсетнага друку: 1 — друкарская форма з валікамі фарбавальнага і ўвільгатняльнага апаратаў! 2 — гумава-тканіннае палатно; 3 — папера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСО́КІ ДРУК,
спосаб друкавання, пры якім фарба перадаецца на паперу або інш. матэрыял друкавальнымі элементамі друкарскай формы, размешчанымі вышэй заглыбленых прабельных. Выкарыстоўваецца для друкавання кніг, газет, шматфарбавых рэпрадукцый і інш. Адрозніваецца выразнасцю і рэзкасцю выявы, каляровай насычанасцю яе элементаў.
Высокі друк — самы даўні спосаб друкавання, яго вытокі — у культуры Карэі, Кітая, Японіі (8 ст.). Першыя друкарскія формы рабілі з гладкіх дошак, у якіх выразалі паглыбленні (прабельныя элементы), а некранутыя месцы стваралі выяву. Такія формы часам выкарыстоўваюць і цяпер у мастацкай рэпрадукцыі (гл., напр., Гравюра). З развіццём кнігадрукавання формы сталі састаўныя (з асобных літар і знакаў). Сучасныя тэкставыя формы высокага друку набіраюць на фотанаборных (часам на літара- і радкаадліўных) наборных машынах, а ілюстрацыі друкуюць з клішэ. У працэсе друкавання на друкарскіх машынах фарба спец. валікам наносіцца на элементы формы, якія выступаюць, затым форма паслядоўна прыціскаецца да паперы і пакідае на ёй адбітак. Высокі друк саступае месца (як і глыбокі друк) больш прагрэсіўным тэхналогіям (афсетны друк, камп’ютэрныя сістэмы).
Літ.:
Полянский Н.Н. Технология полиграфического производства: (Основы полиграфии). Ч. 2. Печатное и брошюровочно-переплетное производство. М., 1982.
Схема формы і адбітку высокага друку: а — форма з прабельнымі (1) і друкавальнымі (2) участкамі; б — форма з нанесенай фарбай (4) і прыціснутай паперай (3); в — папера з адбіткам фарбы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Рым ’дрыгва, топкае месца’ (Ян.), укр.дыял.рим ’яма з вадой’, ’лог, заліты вадой’, ’глыбокі роў’. Няяснае слова. Можна меркаваць роднасць да польск.ryma ’насмарк’, чэш.rýma ’насмарк’, славац.réma ’насмарк’, ст.-слав.рема ’выцяканне’, роума, рюма ’сцяканне’, ст.-ням.reuma ’насмарк’, фр.rhume ’прастуда, катар’, лац.rheuma, reuma ’выцяканне’, нова-грэч.ῥεῦμα ’насмарк’, літ.rymà ’насмарк’. Польская і чэшская лексемы лічацца запазычаннямі з франц.rhume, якое з грэч.ῥεῦμα (Мацэнаўэр, 301; Махэк₂, 527). Але гэта няпэўна. Здзіўляе падабенства з рус.ры́мбаць, ры́нда́ть ’гразнуць у балоце’, ’правальвацца нагамі ў балота, праз лёд або снег’, ры́ндало ’балота’, якое з доляй верагоднасці лічаць запазычаннем з фін.rämpiä ’ісці праз балота, снег’, ’рухацца наперад з цяжкасцю’ (Фасмер, 3, 528). Параўнай ры́маць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
непроница́емый
1. непраніка́льны; (не пропускающий) непрапушча́льны; (непроглядный) непрагля́дны; (глухой) глухі́;