глыбо́кі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. глыбо́кі глыбо́кая глыбо́кае глыбо́кія
Р. глыбо́кага глыбо́кай
глыбо́кае
глыбо́кага глыбо́кіх
Д. глыбо́каму глыбо́кай глыбо́каму глыбо́кім
В. глыбо́кі (неадуш.)
глыбо́кага (адуш.)
глыбо́кую глыбо́кае глыбо́кія (неадуш.)
глыбо́кіх (адуш.)
Т. глыбо́кім глыбо́кай
глыбо́каю
глыбо́кім глыбо́кімі
М. глыбо́кім глыбо́кай глыбо́кім глыбо́кіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

глыбо́кі, -ая, -ае.

1. Які мае вялікую глыбіню (у 1 знач.).

Глыбокая яма.

Рыба плавала глыбока (прысл.).

2. Размешчаны ў сярэдзіне чаго-н. або аддалены ад чаго-н.

Г. тыл.

3. перан. Недаступны, скрыты.

Глыбокая тайна.

4. перан. Які дасягнуў высокай ступені праяўлення, мяжы ў сваім развіцці, моцны, поўны.

Глыбокія пачуцці.

Глыбокія думкі.

Глыбокая старасць.

Глыбокая ноч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глыбо́кі в разн. знач. глубо́кий;

~кая рака́ — глубо́кая река́;

г. снег — глубо́кий снег;

~кае дыха́нне — глубо́кое дыха́ние;

г. го́лас — глубо́кий го́лос;

г. тыл — глубо́кий тыл;

~кія ве́ды — глубо́кие зна́ния;

~кае маўча́нне — глубо́кое молча́ние;

~кае го́ра — глубо́кое го́ре;

~кая старажы́тнасць — седа́я старина́;

г. сэнс — глубо́кий смысл;

г. пакло́н — глубо́кий покло́н;

~кая ста́расць — глубо́кая ста́рость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

глыбо́кі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае вялікую глыбіню (у 1 знач.). Глыбокая нара. Глыбокая яма. Глыбокая рака. □ Усюды было многа вузкіх дарожак з глыбокімі каляінамі. Чорны. // Зроблены, праведзены на значную глыбіню. Глыбокае ворыва. // Які мае большую глыбіню ў параўнанні з іншымі аднароднымі прадметамі. Глыбокая талерка. □ Твар .. [маці] заклапочаны, пад вачамі туга праклала глыбокія маршчыны. Кавалёў. // Далёкі, які не мае бачных граніц. У глыбокім начным небе высыпалі мірыяды зор. Лынькоў. // Які залягае тоўстым слоем. Снег быў глыбокі, пульхны, але добра трымаў лыжы. Алешка. [Коні] пачалі задаволена фыркаць, рупліва тупаючы па глыбокім пяску. Брыль.

2. Які знаходзіцца далёка ад паверхні ці пранікае на значную глыбіню (у 2 знач.). Глыбокае дно. Глыбокі нырок. // Які выходзіць з глыбіні (у 3 знач.). Дыханне рабілася рытмічным і глыбокім. М. Ткачоў. Голас быў роўны, ціхі і глыбокі. М. Стральцоў. // Праніклівы (пра позірк, вочы). Глыбокі позірк. □ Перад.. [Зорыным] паўстаў мілы вобраз Надзейкі, яе нейкія асаблівыя вочы, глыбокія, як мора. Гурскі. Вочы ў Алёнкі цёмныя, глыбокія. Кандрусевіч.

3. Аддалены ад граніц чаго‑н. або размешчаны ўсярэдзіне чаго‑н. Глыбокі тыл. □ Жыў ляснік са сваёй леснічыхай Каля завадзі ціхай, Каля возера ў пушчы глыбокай Ад вёсак далёка. Куляшоў. Сябрам-партызанам [Дубяга] сказаў не чакаць З глыбокай разведкі раней як дзён пяць. Танк. // перан. Даўно мінулы; аддалены (пра час). Глыбокая старажытнасць.

4. Змястоўны, важны, грунтоўны. Глыбокія веды. Глыбокі аналіз паэмы. // Значны, істотны (пра змест, уклад у што‑н. і пад.). Пакінуць глыбокі след у літаратуры. □ Я толькі сёння распазнаў Глыбокі сэнс звычайных ісцін... Глебка.

5. Які дасягнуў высокай ступені; поўны, моцны (пра пачуцці, стан і пад.). Глыбокая любоў. Глыбокае маўчанне. □ Сцёпка падыходзіць да Алёнкі. Па голасу яго яна чуе глыбокую да яе павагу. Колас. Салодкі, смачны і глыбокі быў сон Рыгора. Гартны. // Які дасягнуў найвышэйшай ступені, мяжы ў сваім развіцці. Глыбокая старасць. // Позні, глухі (у 5 знач.). У глыбокую восень, скончыўшы навігацыю, параходы заходзілі ў загон. Ракітны.

6. Нізкі, шчыры (пра паклон). З паклонам ветлым і глыбокім сустрэў пасланак гаспадар. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глыбо́кі

1. tief, Tief-;

глыбо́кая тале́рка tefer Tller;

2. перан:

глыбо́кі сон tefer Schlaf;

глыбо́кае ўра́жанне tefer indruck;

глыбо́кія ве́ды fundertes [profndes] Wssen;

глыбо́кая во́сень Spätherbst m -es;

да глыбо́кай но́чы bis tief in die Nacht hinin;

глыбо́кі тыл tefes Hnterland n;

глыбо́кая ўдзя́чнасць tief empfndener Dank;

глыбо́кая ста́расць hhes lter

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Глыбо́кіглыбокі’ (БРС), укр. глибо́кий, рус. дыял. глыбо́кий, чэш. дыял. hlyboký, балг. дыял. глибо́к і г. д. Прасл. дыял. *glybokъ. Гэта вельмі архаічная форма, варыянт да *glǫbokъ ’тс’ (параўн. грэч. γλύφω, лац. glūbō). Гл. Фасмер, 1, 417–418; Трубачоў, Эт. сл., 6, 160. Параўн. глабіна́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

глыбокі; бяздонны (перан.) □ без дна

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

бяздо́нна-глыбо́кі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бяздо́нна-глыбо́кі бяздо́нна-глыбо́кая бяздо́нна-глыбо́кае бяздо́нна-глыбо́кія
Р. бяздо́нна-глыбо́кага бяздо́нна-глыбо́кай
бяздо́нна-глыбо́кае
бяздо́нна-глыбо́кага бяздо́нна-глыбо́кіх
Д. бяздо́нна-глыбо́каму бяздо́нна-глыбо́кай бяздо́нна-глыбо́каму бяздо́нна-глыбо́кім
В. бяздо́нна-глыбо́кі (неадуш.)
бяздо́нна-глыбо́кага (адуш.)
бяздо́нна-глыбо́кую бяздо́нна-глыбо́кае бяздо́нна-глыбо́кія (неадуш.)
бяздо́нна-глыбо́кіх (адуш.)
Т. бяздо́нна-глыбо́кім бяздо́нна-глыбо́кай
бяздо́нна-глыбо́каю
бяздо́нна-глыбо́кім бяздо́нна-глыбо́кімі
М. бяздо́нна-глыбо́кім бяздо́нна-глыбо́кай бяздо́нна-глыбо́кім бяздо́нна-глыбо́кіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ГЛЫБО́КІ ДРУК,

від друку, пры якім друкавальныя элементы друкарскай формы паглыблены адносна прабельных і запаўняюцца фарбаю. У працэсе друкавання фарба бесперапынна паступае на паверхню друкарскай формы, спец. стальной пласцінкай (ракелем) выдаляецца з прабельных элементаў, а з паглыбленняў пад ціскам друкарскага вала перадаецца на паперу.

Чым глыбей друкавальныя элементы, тым больш фарбы пераносіцца на паперу і больш цёмнымі насычанымі робяцца пэўныя часткі адбітка. Для адбіткаў глыбокага друку ўласцівыя высокая яркасць, насычанасць і мяккасць тонавых пераходаў. Формы для глыбокага друку робяць фотамех. спосабам і на электрагравіравальных апаратах, друкаванне выконваецца на ратацыйных друкарскіх машынах. Глыбокі друк выкарыстоўваюць для друкавання ілюстраваных адна- і шматфарбавых часопісаў, рэкламнай і этыкетачна-ўпаковачнай выяўленчай прадукцыі. Вядомы з 15 ст. Папярэднікам сучаснага спосабу вырабу формаў глыбокага друку з’яўляецца геліягравюра.

Літ.:

Полянский Н.Н. Технология полиграфического производства. Ч. 2. М., 1982.

т. 5, с. 308

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

грунто́ўны, -ая, -ае.

Трывалы, глыбокі.

Г. адказ.

|| наз. грунто́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)