Тро́ська ‘трысцянка аўсяніцавая, Scolochloa festukacea Link.’ (Касп.), троскі ‘тс’ (Кіс.). Відавочна, ад тросць 1, збліжэнне з трось ‘трыснёг’ з-за знешняга падабенства, параўн. укр. trostʼanka tonkonižka (Макавецкі, Sł. botan.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ватро́ўка ’ятроўка, жонкі родных братоў адна для адной’ (Бяльк.). Дыялектная форма да ятроўка (гл.), прасл. *jętry. Форма ватро́ўка, відавочна, узнікла з пратэтычным в‑ з *атро́ўка пасля ўтраты йотацыі (ятро́ўка → *атроўка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ламне́нена, у ломнёнено (відавочна, з у ламнёніну) ’тэхніка ткання ў чатыры ніткі ў дыяганаль’ (Уладз.). З lom‑ёп‑іп‑а. Да ламаць (гл.). Іншыя палескія сінонімы: у чыноватыну, у косіцы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ле́ста ’гразка’ (шчуч., Сцяшк. Сл.), свісл. лёсто ’тс’ (Шатал., Сл. паўн.-зах.). Відавочна, балтызм. Параўн. літ. laistyti, лат. laistit ’намазваць’, літ. laitinti, laituoti ’замазваць, склейваць’, glaistyti ’замазваць, шпакляваць’, glaistas ’замазка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́гада ’буддыйскі храм у краінах Далёкага Усходу’ (ТСБМ). Відавочна, праз рус. па́года ’тс’ з ням. або франц. pagode, партуг. pagoda, якое лічыцца словам малайскага паходжання (Клюге, 430; Фасмер, 3, 183).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Махвіцы, браткі‑махвіцы ’фіялка, браткі, Viola tricolor L.’ (маг., Кіс.). Не зусім ясна. Відавочна, з прыметніка ⁺махавіты, параўн. ст.-рус. моховатый ’пакрыты варсінкамі, пушысты’. Менавіта такімі варсінкамі пакрыты лісты браткоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віда́ць ’можна бачыць, разглядзець’; ’можна зразумець’; ’быць відавочным, вынікаць’; ’як здаецца, мабыць, напэўна’ (КТС, БРС, Гарэц., Шат., Нас.; КЭС, лаг.; Бяльк., Касп.). Укр. видати ’бачыць’, рус. видать ’тс’; ’відаць, можна бачыць’; ’відавочна’, ст.-рус. видати ’бачыць’; ’заўважаць’; ’быць прынятым кім-небудзь’; ’адчуваць, пераносіць, перажываць’; ’мець’; ’можна бачыць’, польск. widać ’(можна) бачыць, відаць’; ’відавочна’, nie widał ’не павінен’, nie widałem ’мне гэта не хочацца, я нават не думаю пра гэта’, чэш. vidati, славац. vídať ’бачыць (час ад часу, часта) каго-небудзь’; ’уяўляць сабе, мець уяўленне’; ’назіраць’; ’звяртаць увагу на што-небудзь’; ’можна бачыць’; ’мець жаданне бачыць каго-небудзь’; ’відавочна’, серб.-харв. ви́дати ’вылечваць, лячыць раны знахарствам’, ви́ђати ’бачыць, сустракаць (часта)’, макед. вида ’лячыць’. Прасл. víd‑ati ўтворана пры дапамозе ітэратыўнага суфікса ‑a‑ti ад vid‑ěti. Да відзець (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вар’і́раваць (БРС). Рус. варьи́ровать. Бел. слова, відавочна, запазычана з рус. мовы. Рус. варьи́ровать паходзіць (з XIX ст.) з франц. varier ’тс’ (і аформлена суфіксам ‑и́ровать). Падрабязней гл. Шанскі, 1, В, 21.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́дубіць ’вырабіць скуру’ (БРС, КТС, Янк. I); ’выцягнуць, вывалачы’ (Янк. I, Мат. Гом.). Гл. дубіць. Другое значэнне, відавочна, з’яўляецца семантычным запазычаннем з польск.; параўн. wydębić ’дабыць, атрымаць што-небудзь з цяжкасцю’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́жбарыцца ’выпарыцца, добра напарыцца ў лазні’ (Бяльк.). Відавочна, з вышпарыцца; гл. шпарыць ’абліваць кіпятком; біць, удараць’. У адносінах замены шп — жб параўн. бел. шпурляць, польск. szpurać, укр. і рус. жбурлять, жбурляти.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)