1. Які набыў спецыяльную падрыхтоўку ў галіне якіх‑н. ведаў. Вучоны садавод.//Разм. Пісьменны, адукаваны. Вучоны чалавек. □ [Тата:] — Тут, у школе, народ вучоны, займаецца сур’ёзнай справай.Брыль.//Разм. Дрэсіраваны (пра жывёл). Вучоны мядзведзь. □ Вучоны сабака, які быў у следчых людзей, увесь час нюхаў дарогу ад аграбленага банка.Чорны.// Які атрымаў урок, прыдбаў вопыт у чым‑н.
2.узнач.наз.вучо́ны, ‑ага, м. Кваліфікаваны спецыяліст у якой‑н. галіне навукі; даследчык. Малады вучоны. Выдатны вучоны. □ Міхась Рамановіч скончыў і пажадаў вучоным далейшых поспехаў.Паслядовіч.
3. Які мае адносіны да навукі, звязаны з навукай. Вучонае званне. Вучоная ступень. Вучоны савет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абагульня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.
1. Знаходзіць агульнае ў розных думках, фактах, выказваннях і на падставе гэтага рабіць вывад. Трэба вучыць маладога аўтара абагульняць факты і рабіць з іх пэўныя філасофскіх вывады.Чорны.// Знаходзіць што‑н. вернае пераймання ў дзейнасці розных людзей, прадпрыемстваў, устаноў і рабіць гэта здабыткам усіх. Абагульняць вытворчы вопыт.// Пераносіць рысы адной з’явы на ўсе падобныя ёй. Навошта абагульняць.
2. Назіраючы за пэўнай катэгорыяй людзей, знаходзіць характэрнае і на падставе гэтага ствараць мастацкі вобраз; тыпізаваць. Пісьменніку трэба ўмець абагульняць жыццёвыя з’явы і факты ў мастацкіх вобразах і іх узаемаадносінах.
3. Аб’ядноўваць, злучаць у нешта адзінае. Абагульняць напевы адзінай мелодыяй.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назбіра́цца, ‑аецца; зак.
Разм.
1. Сысціся, з’ехацца, сабрацца ў адным месцы. Ніхто і не спадзяваўся, што .. будзе так урачыста і што столькі назбіраецца гасцей.Чорны.
2. Сабрацца, сканцэнтравацца ў нейкай колькасці (аб прадметах). За два тыдні .. у шэрай папцы назбіралася багата паперак.Асіпенка.// Паступова назапасіцца, накапіцца (пра веды, вопыт і пад., а таксама пра пачуцці, узаемаадносіны і пад.). Андрэй упершыню падумаў, што нядрэнна было б паступіць у вячэрні аўтатэхнікум, каб прывесці ў парадак свае веды, якіх, як спадзяваўся Андрэй, назбіралася ў яго ўжо нямала.Шахавец.За вячэраю ўзгарэлася тое, што назбіралася за цэлы дзень. Трэслася Верамейчыкава хата ад лаянкі.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАКА́РАНКА (Антон Сямёнавіч) (13.3. 1888, г. Белаполле Сумскай вобл., Украіна — 1.4.1939),
савецкі педагог і пісьменнік. Скончыў Палтаўскі настаўніцкі ін-т (1917). Пед. дзейнасць пачаў у 1905. У 1920 стварыў пад г. Палтава і ўзначаліў прац. калонію для непаўналетніх правапарушальнікаў (з 1922 калонія імя М.Горкага). З 1927 сумяшчаў работу ў калоніі з арганізацыяй дзіцячай прац. камуны імя Дзяржынскага пад Харкавам. З 1935 нач., з 1937 нам.нач. аддзела прац. калоніі НКУС УССР. З 1937 у Маскве, займаўся літ. і грамадска-пед. дзейнасцю. Распрацаваў методыку выхаваўчай работы з дзіцячым калектывам. У калоніі і камуне стварыў высокаарганізаваны дзіцячы калектыў, дзе выхаванцы набывалі адукацыю, спалучалі навучанне з вытв. працай, маральным і фіз. выхаваннем. Шырока ўкараняў прынцып самакіравання. Характэрная рыса выхаваўчага стылю М. — спалучэнне высокага даверу з вял. патрабавальнасцю. Ва ўмовах аўтарытарных тэндэнцый у жыцці грамадства, насуперак уціску з боку пед. чыноўнікаў, ён змагаўся за ўсталяванне гуманіст. педагогікі. Пісаў аповесці, апавяданні, п’есы, кінасцэнарыі, выступаў як крытык і публіцыст. Пед.вопыт і погляды М. адлюстраваны ў маст. творах: «Педагагічная паэма» (ч. 1—3, 1933—35), «Сцягі на вежах» (1938); «Кніга для бацькоў» (1937) і інш.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—7. 2 изд. М., 1959—60;
Пед. соч. Т. 1—8. М., 1983—86;
Избр. пед. соч. Т. 1—2. М., 1978.
Літ.:
А.С.Макаренко: Указ. тр. и лит. о жизни и деятельности. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНЯ́ЦЦЕ,
адна з асн. адзінак мысліцельнай дзейнасці, найвышэйшы ўзровень абагульнення; лагічная форма, з дапамогай якой будуюцца інш. формы мыслення (суджэнне, вывад). Бывае канкрэтным і абстрактным. Як прадукт і вынік пазнавальнай дзейнасці чалавека фарміруецца праз абстрагаванне, ідэалізацыю, параўнанне, абагульненне і вызначэнне; фіксуе паасобныя фрагменты быцця і цэласны свет. Паводле зместу П. аб’ектыўнае (у ім акумуляваны шматвяковы практычны вопыт чалавецтва); гібкае, рэлятыўнае, што вынікае з універсальнасці руху, прынцыпу ўсеагульнай сувязі і ўзаемаабумоўленасці з’яў; устойлівае (аб’ект дыялектычнай логікі); выступае ў якасці лагічных форм (аб’ект фармальнай логікі). У канчатковым выніку паняційная форма прыводзіць да тэорыі.
Тэрмін «П.» ўведзены стоікамі (3—2 ст. да н.э.). Паводле Зянона з Кітыёна, П. — спасцігнутае ўяўленне. Разгорнутая канцэпцыя П. змешчана ў творах Платона. Дэмакрыт звязваў П. з пачуццёвымі рэчамі, Платон лакалізаваў яго ў сферы мыслення і свеце ідэй, Арыстоцель развіў яго і прадставіў у выглядзе сістэмы П. У сярэднявеччы дыскусіі вакол прыроды П. праявіліся ў барацьбе наміналізму і рэалізму. У канцы 17 — пач. 18 ст. развівалася эмпірычная тэорыя П. (Дж.Лок і інш.). Прадстаўнікі класічнай ням. філасофіі (І.Кант. І.Фіхтэ, Ф.Шэлінг, асабліва Г.Гегель) раскрылі супярэчлівы характар мыслення, паказалі абстрактнасць і канкрэтнасць П., яго арганічную цэльнасць і працэсуальнасць.
Літ.:
Ильенков Э.В. Философия и культура. М., 1991;
Гегель Г.В.Ф. Система наук. Ч. 1. Феноменология духа. СПб., 1994;
Риккерт Г. Границы естественнонаучного образования понятий: Логич. введение в ист. науки. СПб., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСІХАЛО́ГІЯ ТВО́РЧАСЦІ,
галіна псіхалагічных даследаванняў творчай дзейнасці людзей у навуцы, вынаходніцтве і рацыяналізатарстве, літаратурным, выяўленчым, муз., сцэнічным і інш. мастацтвах. Вывучае псіхалогію чалавека як творцы, агульныя і асобныя заканамернасці творчага працэсу — ад узнікнення задумы да яе рэалізацыі. Тэарэтычна П.т. дазваляе раскрыць спецыфіку творчай дзейнасці, практычна — развіваць творчыя здольнасці чалавека. Да праблематыкі П.т. адносяць: размежаванне тыпаў творчых працэсаў у залежнасці ад тыпаў мыслення, у якіх пераважаюць рацыяналістычныя, суб’ектыўна-экспрэсіўныя ці аналітыка-сінт. тэндэнцыі; вывучэнне фактараў, якія стымулююць творчую актыўнасць (групавая дыскусія, «мазгавая атака», некат. псіха-фармакалагічныя сродкі і г.д.); дзейнасць асобы ў творчым калектыве; роля інтуіцыі, мыслення, натхнення, уяўлення, індывід.-псіхал. асаблівасцей у творчым працэсе.
Ужо ў антычнасці вызначалася дваякая трактоўка прыроды творчасці: як «свяшчэннага натхнення» (Платон) і як рэалізацыі ўсвядомленай задумы, што абапіраецца на вопыт і пэўныя прынцыпы (Арыстоцель). У 1740—60-я г. вылучана ідэя аб дэтэрмінаванасці творчай дзейнасці мастака, залежнасці характару гэтай дзейнасці ад часу і соцыуму (Д.Дзідро, Г.Э.Лесінг, І.Г.Гердэр). Класікі ням.ідэаліст. філасофіі сцвярджалі, што дзейнасць мастака абумоўлена часам, і крытыкавалі думку аб несвядомасці творчага працэсу (І.Кант, Ф.Шэлінг, Г.Гегель). Як навука П.т. пачала складвацца ў 2-й палавіне 19 ст. З канца 19 ст. П.т. развівалася ў межах асобных кірункаў у псіхалогіі («неўрапатычныя» канцэпцыі Ч.Ламброза і М.Нордаў, тэорыя псіхааналізу З.Фрэйда, К.Г.Юнга і інш.).