ЛЕВАНО́ВІЧ (Павел Антонавіч) (3.11.1914, в. Мазалава Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 20.12.1943),
бел. пісьменнік. Удзельнік Вял.Айч. вайны, загінуў на фронце. З 1934 друкаваў вершы, апавяданні, нарысы. У кн. апавяданняў для дзяцей «Дружба» (1938) паказаў сябе знаўцам дзіцячай псіхалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
псеўдані́м, ‑а, м.
Выдуманае імя або прозвішча, пад якімі часта выступаюць пісьменнікі, мастакі і інш. Сакратар узяў рукапіс, прагледзеў яго, зірнуў на подпіс. — Гэта ваша сапраўднае прозвішча? — запытаў сакратар. — Не, гэта мой псеўданім.Колас.Яшчэ ў пачатку працэсу Пестрак, на вялікае здзіўленне пракурора, прызнаўся, што піша вершы, што Звястун — гэта яго літаратурны псеўданім.Таўлай.
[Ад грэч. pseudōnymos — носьбіт выдуманага імені.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слыхавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да слыху (у 1 знач.). Слыхавыя органы. Слыхавое ўспрыманне.// Які ажыццяўляецца пры дапамозе слыху. Слыхавая сувязь. Слыхавы дыктант.// Які звязан з успрыманнем гучання мастацкага твора. У вершы [М. Танка «Канцэрт у сене»] што ні радок, то пэўны, адметны слыхавы вобраз.Рагойша.
2. Які служыць для слухання, дае магчымасць слухаць. Слыхавы апарат. Слыхавая трубка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хрызантэ́ма, ‑ы, ж.
Дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з пышнымі махровымі кветкамі рознай афарбоўкі. Лісці дрэў ужо кранула восеньская пазалота, але на клумбах яшчэ стракацелі яркія астры і хрызантэмы.Сапрыка.Жоўтае ўтульнае святло лямпы, белыя хрызантэмы ў слоіку, чырвонае, нібы рубін, віно ў чарках, натхняючыя вершы і мы ўдвух, забыўшыся аб усім на свеце...Хомчанка.
[Ад грэч. chrysós — золата і anthemion — кветка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматаблі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з мноства розных абліччаў. Шматаблічны натоўп.
2. Які выяўляецца ў многіх, розных фермах; разнастайны. Перш за ўсё гэта «Лясное водгулле» і «Зялёны кругаварот» — вершы аб прыродзе, жывой, шматаблічнай, якая няспынна самаўзнаўляецца, прыродзе, якая — пад пяром паэта — пабыла многія чалавечыя якасці і, у сваю чаргу, надзяліла чалавека сваімі.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БО́ЙКА (Грыцько) (Рыгор Піліпавіч; 5.9.1923, г.п. Аленаўка Валнавахскага р-на Данецкай вобл., Украіна — 25.9.1978),
украінскі паэт. Скончыў Данецкі пед.ін-т (1949). Пісаў пераважна для дзяцей і юнацтва. Аўтар эб-каў вершаў «Мая Данеччына» (1950), «Бярозка» (1954), «Шахцёрачка» (1956), «Дзіва, дзіва, дзівосы» (1970), «Надзейная змена» (1975) і інш. Творы вызначаюцца тонкім гумарам, яснасцю і прастатой мовы, багаццем рытмікі, лірызмам. Многія вершы (больш як 400) пакладзены на музыку. На ўкр. мову перакладаў творы Я.Купалы, А.Александровіча, Э.Агняцвет, А.Бялевіча, М.Танка. На бел. мову вершы Бойкі перакладалі Александровіч, М.Арочка, М.Аўрамчык, С.Грахоўскі, Х.Жычка, Танк, Р.Хацкевіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЁК (Міхась) (сапр.Касцевіч Міхаіл Восіпавіч; 14.11.1905, в. Баброўня Гродзенскага р-на — 3.9.1960),
бел.паэт. З 1926 друкаваў вершы ў зах.-бел. выданнях. Быў літ. супрацоўнікам час. «Маланка», арганізоўваў гурткі ТБШ. У 1939 мабілізаваны ў польскае войска, трапіў у ням. палон, адкуль у жн. 1941 уцёк на радзіму. Быў сакратаром Скідзельскага падп. антыфаш. к-та, выступаў у партыз. друку. Выдаў у Вільні зб. лірыкі «Шум баравы» (1929, канфіскаваны польск. ўладамі), «З сялянскіх ніў» (1937). У рамант. вобразах-сімвалах паэтызаваў вызв. барацьбу. У сатыр. вершах выкрываў сац. і нац. ўціск. Пасляваен. творы прасякнуты матывамі радасці мірнай працы.
Тв.:
Выбр. творы. Мн., 1955;
Зоры над Нёманам. Мн., 1963;
Вершы. Мн., 1973.
Літ.:
Калеснік У. Міхась Васілёк // Калеснік У. Час і песні. Мн., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АША́НІН (Леў Іванавіч) (н. 30.5.1912, г. Рыбінск Яраслаўскай вобл.),
рускі паэт. Вучыўся ў Літ. ін-це імя М.Горкага (1936—39). Аўтар зб-каў вершаў «Дзеці розных народаў» (1950), «Вершы пра каханне» (1957), «Проста я працую чараўніком» (1966), «Ішоў я праз завіруху...» (1970), «Здалёк — доўга» (1977), «Самалёты і салаўі» (1982), «Пакуль я дыхаць умею...» (1985), «Таму што мне васемнаццаць» (1987) і інш., рамана ў вершах «Мой сябра Барыс» (1944), рамана ў баладах «Вада бяссмерця» (1975), аповесці ў вершах «Гаспадар агню» (1977). Асн. тэматыка твораў — рамантыка стваральнай працы, маладосць, каханне. Многія яго вершы, пакладзеныя на музыку («Песня пра трывожную маладосць», «Цячэ Волга», «Хай заўсёды будзе сонца»), сталі вядомымі песнямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАЧ (Іван Фёдаравіч) (н. 17.10.1936, с. Цялежынцы Таціеўскага р-на Кіеўскай вобл.),
украінскі паэт. Скончыў Кіеўскі ун-т (1962), Вышэйшыя сцэнарныя курсы (Масква, 1964). Філасафічнасць, асацыятыўна-ўмоўная вобразнасць, метафарычнасць — рысы паэзіі Д. (зб-кі «Сланечнік», 1962, «Балады будняў», 1967; «Корань і крона», 1974, Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1976; «Зялёныя вароты», 1980, Дзярж. прэмія СССР 1983; «Пісьмо да каліны», 1990, і інш.). Пераклаў на ўкр. мову вершы Р.Барадуліна, А.Бачылы, Г.Бураўкіна, Н.Гілевіча, А.Звонака, М.Танка. На бел. мову вершы Д. перакладалі Барадулін, Бураўкін, А.Вярцінскі, Гілевіч, А.Грачанікаў, У.Караткевіч, Я.Сіпакоў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУДЗЮ́К (Зінаіда Іосіфаўна) (н. 29.3.1950, в. Слабодка Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. паэтэса і драматург. Скончыла Брэсцкі інжынерна-будаўнічы ін-т (1977). Працавала на будоўлі, тэхнікам, інжынерам. Друкуецца з 1967. У зб-ках вершаў «Праводзіны птушак» (1983), «Абрысы лета» (1988) роздум над праблемамі маралі, сучаснага духоўнага жыцця. Піша вершы і казкі для дзяцей. Аўтар п’есы для лялечнага тэатра «Канёк-Гарбунок» (1985, паводле казкі П.Яршова), аднаактоўкі «У абдымку вятроў» (1985), радыёп’есы «Дудка-самагудка» (паст. 1989), дзіцячай п’есы «Сінязорка» (1995), драмы «Заложнікі шчасця» (1997). На бел. мову пераклала п’есу Т.Амосавай і І.Пятровай «Славутае качаня Цім» (паст. 1990).
Тв.:
Так і не: Вершы. Мн., 1993;
Палоннікі жыцця: Аповесці, апавяданні. Мн., 1997.
Літ.:
Калеснік У. Зінаіда Дудзюк // Беларусь. 1985. № 7.