рубе́ж
1. Мяжа (БРС).
2. Цвёрды выступ зямлі на роўным месцы; вузкая броўка (Слаўг.).
□ в. Рубе́ж Кліч., в. Рубеж Чэрв., ручай Рубежнік Віц. (Рам. Мат.), в. Рубяжэвічы Ст.-дар.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
каласі́цца, ‑сіцца; незак.
Выпускаць колас; каласаваць 1. І ячмень, і авёс, і пшаніца Падымаюцца стройнай сцяной, Пачынаюць ужо каласіцца. Астрэйка. // перан. Шумець, пералівацца калоссем. Жыта буйна каласіцца, Нахіляецца чалом. Броўка. Каласяцца нівы на адваяваных ад балота ўрадлівых землях. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
затуры́ць, ‑туру, ‑турыш, ‑турыць; зак., каго-што.
Разм. Загнаць, увагнаць каго‑н. куды‑н. Затурыць кароў у хлеў. // Занесці, зацягнуць куды‑н. (звычайна пра што‑н. цяжкае, вялікае). Яшчэ ноччу затурыў [Езуп] усе бутэлькі ў возера і спусціў у ваду. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збраха́ць, збрашу, збрэшаш, збрэша; зак., што і без дап.
Разм. Схлусіць. Не даць збрахаць. □ Дачцы [Каетан] збрахаў, што люстэрка некалі яму падаравалі ў маёнтку. Броўка. // Сказаць, выдумаць што‑н. несур’ёзнае, пустое, смешнае. Той такі выдумшчык, што як збрэша — жываты папарвяце. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дасці́пны, ‑ая, ‑ае.
1. Які характарызуецца дасціпнасцю, поўны дасціпнасці. Дасціпны хлопец. Дасціпны розум. □ Дасціпным словам, трапнай карыкатурай у спецыяльным сатырычным дадатку змагаецца.. [газета] з гультаямі, бракаробамі, прагульшчыкамі. «Звязда».
2. Цікаўны, дапытлівы. Ад дасціпнага вока Анежкі не схавалася, што сяброўка нечым засмучана. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсто́лле 1, ‑я, н.
Спец. Частка стала (ножкі і рама), на якую насцілаецца стальніца.
падсто́лле 2, ‑я, н.
Прастора, што знаходзіцца пад столлю. На міг малінавым святлом Ён [прамень] на падстоллі заіскрыць, То ўспыхне светлым матылём, То здасца — крылле зашуміць. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панагляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Наглядаць некаторы час. — Косцік! — не стрываў, нарэшце, Ігнат. — Хадзі сюды... Кастусёк.. борзда падбег. — Ты тут панаглядай за коньмі. Ты не бойся, я хутка вярнуся. Кулакоўскі. Цётцы Восілене захацелася панаглядаць, як будзе паводзіць сябе Алесь. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасо́вачны, ‑ая, ‑ае.
1. Прыстасаваны для зручнага перасоўвання, перамяшчэння. Перасовачны столік.
2. Які пераязджае з месца на месца, каб задаволіць патрэбы насельніцтва на месцы жыхарства, працы і пад. Перасовачная бібліятэка. Перасовачная майстэрня. □ Непадалёк ужо аднастайна тахкаў рухавічок перасовачнай электрастанцыі. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піло́т, ‑а, М ‑лоце, м.
Той, хто водзіць самалёты або іншыя лятальныя апараты; лётчык. Плыве самалёт над зямлёй,.. І з тысячам мараў і дум На дол паглядае пілот. Броўка. Вядзе пілот над намі самалёт І радуецца працы нашай шчыра. Панчанка.
[Фр. pilote.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́ўдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.
Разм. Спраўджваць, здзяйсняць. [Клім:] — Не губі каласка, ён праўдзіць, таму, хто ў яго верыць, шчасце дае. Лобан. Цэлы дзень у непакоі. Не выходзіць з думак ён. Цэлы дзень у непакоі: Можа быць і праўдзіць сон? Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)