ко́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і коўзацца (у 1 знач.); слізгаць. Боты коўзалі па размяклых камяках зямлі. Быкаў. // Вадзіць, соўгаць па якой‑н. паверхні. Ляксей, пачуўшы перасцерагальны голас Данькі, пачаў коўзаць па падлозе нагамі. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стукаце́ць, ‑качу, ‑каціш, ‑каціць; незак.

Разм. Ствараць стукат; стукатаць. Стукацела швейная машына, Мар’я Іванаўна, здаецца, забылася за ёю пра ўсё. Пестрак. Гулка стукацяць дзеравяшкі, шкробаюць чаравікі і боты. Палонныя стаміліся, ідуць не ў нагу, як папала. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адцяга́ць сов., разг.

1. (долго проносить одежду, обувь) оттаска́ть;

пяць гадо́ў ~га́ў бо́ты — пять лет оттаска́л сапоги́;

2. (кончить волочить) отволочи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ску́рка ж.

1. ко́жица;

2. кожура́;

франт — са́лам бо́ты вы́мазаў, а ~ку з’еўпогов. франт — са́лом сапоги́ сма́зал, а ко́жицу съел

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абці́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

1. Сціснуць з усіх бакоў, каб выціснуць вільгаць, ушчыльніць. Злосны на ўсіх на свеце, Суконка абціснуў далонямі штаны, каб з іх сцякла вада, выкруціў анучы і ўсцягнуў боты. Паслядовіч.

2. Прымяць. Абціснуць салому.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыпе́ць, ‑піць; незак.

Утвараць рып, скрыпець. Падлога рыпіць. Боты рыпяць. □ Цягнік грукаў, рыпеў і калываўся, як стары нямазаны воз, спыняўся на кожным паўстанку. Грахоўскі. Рыпіць пад нагамі снег, прыемна пашчыпвае шчокі лёгкі мароз, а ты ідзеш і думаеш... Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саф’я́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да саф’яну. Саф’янавая скура. // Зроблены з саф’яну; абцягнуты саф’янам. Мы бачым тут і адзенне з заморскай парчы, і саф’янавыя боты з тонкай і мяккай чырвонай, зялёнай, жоўтай скуры, упрыгожаныя мудрагелістымі ўзорамі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́спятак (БРС, Нас., Гарэц., Мядзв., Янк. III, Грыг.). Рус. дыял. вы́спяток ’удар нагой, наском або абцасам бота’, вы́спяток ’пятка нагі’, укр. ви́спʼяток ’насок бота’, у́спяткі ’абцасы’. Дэрыват ад пята, пятка (Рудніцкі, 1, 399); не зусім яснай з’яўляецца прэфіксацыя. Памылкова Каткоў (Очерки по лексике…, 188), які выводзіць рус. дыял. вы́спетки ад выступыботы, чаравікі’ (у выніку метатэзы і рэгрэсіўнага ўплыву к̕).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

cholewa

ж. халява;

buty z ~mi — боты;

znać (poznać) pana po ~ch прым. відаць пана па халявах

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

мел, ‑у, м.

Мяккі белы вапняк, які ўжываецца для пабелкі, чысткі, пісання і інш.; крэйда. У святочныя дні дзед важна чысціў свае боты, потым яшчэ важней цёр мелам свае медалі і, навесіўшы іх на грудзі, урачыста ішоў на станцыю. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)