Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бо́ты (ед. бот м.)
1. сапоги́;
2. (резиновые, фетровые и т.п.) бо́ты;
◊ б.-скарахо́ды — сапоги́-скорохо́ды
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БО́ТЫ,
тып шытага скуранога абутку з высокімі халявамі. Былі вядомы ўсх. славянам са стараж. часоў. У пісьмовых крыніцах згадваюцца ў 10—11 ст. Магнаты, гарадская знаць насілі боты з лепшых гатункаў скуры, найб. багатымі лічыліся каляровыя саф’янавыя боты, упрыгожаныя цісненнем, вышытым арнаментам. У гараджан былі больш простыя і танныя. У 2-й пал. 19 ст.боты сталі шыць і для заможных сялян, якія надзявалі іх пераважна на святы. Боты былі звычайна мужчынскім абуткам, але насілі іх і жанчыны. Шылі боты са скуры буйн. раг. жывёлы, коней, свіней, авечак. У мужчынскіх ботах халявы рабілі вышэй за калена, іх загіналі, адвароты дэкарыравалі. Жаночыя шылі з карацейшымі і вузейшымі халявамі, высокім і тонкім абцасам; на заднікі ў святочныя боты набівалі медныя пласцінкі і каляровыя кавалачкі скуры. Як зручны і практычны абутак боты, пераважна фабрычнага вырабу, бытуюць і ў наш час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бо́ты, ‑аў; адз. бот, ‑а, М боце, м.
1. Абутак з высокімі халявамі (скураны, гумавы і пад.). [Ніна] зняла левы бот і з-пад халявы выняла невялікую паперку — запіску ад Тураўца.Мележ.На будоўлі кожны дзень з’яўлялася сціплая невысокая жанчына ў гумовых ботах і ў цёплай хустцы.Грахоўскі.
•••
Боты-скараходы — у казках: чарадзейныя боты, якія хутка пераносяць на вялікія адлегласці таго, хто іх абуе.
Дурны як ботгл. дурны.
Лізаць ботыкамугл. лізаць.
Пад ботам (быць, апынуцца) — апынуцца пад уладай, аказацца ў поўнай залежнасці ад каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бо́тымнгл бот I
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
бо́ты
(польск. boty, ад фр. bottes)
абутак з высокімі халявамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)