ПА́РТЫЯ АРА́БСКАГА САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНАГА АДРАДЖЭ́ННЯ (ПАСА), Баас,

палітычная партыя ў Сірыі, Іраку і Ліване. Засн. ў 1947 у Дамаску М.​Афлякам і С.​Бітарам, у 1954 створана яе іракскае аддзяленне. ПАСА стаяла на пазіцыі стварэння аб’яднанай дзяржавы ўсіх арабаў і пабудовы «араб. сацыялізму». У 1963 у выніку ваен. пераваротаў прыйшла да ўлады ў Сірыі, у 1963 і 1968 — у Іраку. Пасля захопу ўлады ў Сірыі ў 1966 прадстаўнікамі левага крыла ПАСА адбыўся раскол партыі на аўт. (фактычна самастойныя) сірыйскую і іракскую ПАСА.

т. 12, с. 141

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФУ́РМАН Іван Пятровіч (1890, г. Магілёў — 1935),

бел. мастацтвазнавец і краязнавец. Скончыў Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археал. ін-та. З 1931 працаваў у Віцебску ў краязн. музеі, чл. Камісіі па ахове помнікаў гісторыі і мастацтва акруговага т-ва краязнаўства. Даследаваў бел. нар. мастацтва, творчасць бел. мастакоў С.​Юдовіна, З.​Гарбаўца, Я.​Мініна і інш. Аўтар кн. «Крашаніна») (1925), «Віцебск у гравюрах С.​Юдовіна» (1926), «Віцебскія мастакі-гравёры» (1928), «Гравюры З.​І.​Гарбаўца» у кн. «З.​І.​Гарбавец. Гравюры на дрэве» (1927).

А.​М.​Падліпскі.

т. 16, с. 505

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бар

(англ. bar)

1) невялікі рэстаран, дзе наведвальнікаў абслугоўваюць за стойкай;

2) спецыяльнае аддзяленне ў серванце, шафе для він.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ло́жа

(фр. loge)

1) месца ў тэатральнай зале вышэй за партэр, аддзеленае для некалькіх асоб;

2) аддзяленне масонскай арганізацыі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

По́прыч ’асобна, паасобку’ (Нас., Байк. і Некр.), попрыж ’тс’ (ТС), параўн. укр. попріч ’насуперак’. Відавочна, звязана з апрыч ’асобна’ (Нас.), апрычны ’асобна, паасобку’ (Нас.), што разглядаюцца як вынік кантамінацыі з апрача (гл.). Украінскае слова выводзяць з прыназоўнікаў попри ’пры, насуперак, паўз’ і пріч ’акрамя’ (ЕСУМ, 4, 519). З улікам формы попрыж можна дапусціць сувязь з прыгаць, прылсыць ’скакаць’ (гл.), параўн. попрыг ’асобна, паасобку’ (Нас.), прыіскі ’скакуны’, тады семантычна ідэнтычнае слову адскок ’адыход, аддзяленне’ (гл. адсека).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

упхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак. (разм.).

1. каго-што ў што. Уштурхнуць, усунуць.

У. пальчаткі ў кішэню.

Яго сілай упхнулі ў кабінет.

2. перан., што. Прымусіць узяць, прыняць што-н.

У. няякасны тавар каму-н.

3. перан., каго. Паставіць на якую-н. работу, пасаду і пад. супраць волі або ўладкаваць куды-н. па пратэкцыі.

У. на завод.

У. сына на завочнае аддзяленне інстытута.

|| незак. упіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і упі́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

porodowy

porodow|y

радзільны;

bóle ~e — радзільныя схваткі;

sala ~a — радзільнае аддзяленне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

БРАСЁР (Brasseur) П’ер [сапр. Эспінас

(Espinasse) Альберт; 22.12.1905, Парыж — 14.8.1972], французскі акцёр. Скончыў драм. аддзяленне Парыжскай кансерваторыі. На сцэне з 1925. Выступаў у парыжскіх «Тэатрах бульвараў», «Тэатры Елісейскіх палёў», «Атэней» і інш. Сярод роляў: Кін («Кін» А.​Дзюма-бацькі),

Петручыо («Утаймаванне свавольніцы» У.​Шэкспіра), Дон Жуан («Дон Жуан» А.​Мантэрлана). З 1924 здымаўся ў кіно: «Набярэжная туманаў», «Дзеці райка», «Порт дэ Ліла» (у сав. пракаце «На ўскраіне Парыжа»), «Вялікія сем’і» (у сав. пракаце «Моцныя гэтага свету») і інш. Бліскуча валодаў майстэрствам пераўвасаблення, ствараў яркія, моцныя характары.

т. 3, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́МЕЛЬСКІ СУДНАБУДАЎНІ́ЧА-СУДНАРАМО́НТНЫ ЗАВО́Д.

Засн. ў 1918 як суднарамонтныя майстэрні для рамонту суднаў Дняпроўскай ваен. флатыліі. У 1921 пабудаваны машыннае аддзяленне, кавальскі, ліцейны, сталярны і кляпальны цэхі. З 1935 пасля пашырэння суднарамонтны з-д. У 1938 пачаў суднабудаванне. У 1941 эвакуіраваны ў г. Сталінград, дзе выпускаў боепрыпасы для фронту. У 1944 пачалося аднаўленне ў Гомелі. У 1946—50 узведзены новы будынак з-да. З 1959 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1997): цеплаходы «Палессе» на падводных крылах і інш. пасажырскія цеплаходы розных мадыфікацый; рамонт рачных суднаў.

т. 5, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКІ ТЭ́ХНІКУМ СЦЭНІ́ЧНАГА МАСТА́ЦТВА.

Існаваў у 1930—32 у Мінску. Створаны для падрыхтоўкі нац. акцёрскіх кадраў: дзейнічалі акцёрскае аддзяленне і 1-гадовыя драм. курсы. Апрача спец. дысцыплін (выкладалі Е.​Міровіч, П.​Данілаў, Г.​Халізеў) выкладаліся і агульнаадук. прадметы. Вясной 1932 адбыўся выпуск навучэнцаў курсаў. Сярод выпускнікоў: Н.​Гейц, І.​Дзядовіч, Я.​Зайчык, П.​Пекур, З.​Скачкоўская, М.​Троіцкая, С.​Хацкевіч, І.​Шаціла (у далейшым акцёры БДТ-1), Ю.​Гальперына, Т.​Заранок, Е.​Іванова, Г.​Кавальчук, Н.​Мішэнка. З выпускнікоў курсаў арганізаваны т-ры вандроўны імя Дзяржынскага і Чырвонаармейскі.

т. 2, с. 458

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)