бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1979). Працавала ў галіне маст. керамікі. Сярод твораў: дэкар. пластыка для Палаца культуры ў г. Барысаў (1981), афармленне вестыбюля загса Цэнтр. р-на Мінска (1985—87), Дома творчасці Саюза тэатр. дзеячаў Беларусі ў в. Астрашыцкі Гарадок (1986—88), рэстарана «Заслаўе» (1995; абодва ў Мінскім р-не); дэкар. набор (1977); кампазіцыі «Змярканне» (1985), «Зімовы дзень» (1986), «Блакітны дзень» (1987), «Паводка» (1990), «Зебры» (1993), «Дом» (1995); серыя дэкар. чайнікаў (1994), вазы «Пейзаж» (1988), «Адвечнае» (1993), «Падарожжа ў Кітай» (1995). Творы вылучаюцца пластычнасцю, актыўным узаемадзеяннем колеру з аб’ёмам, кампазіцыйнай завершанасцю, багатым выкарыстаннем тэхн. прыёмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЦА, Рыца Вялікая,
возера ў Абхазіі (Грузія), на У ад Гагрскага хр., на выш. 950 м. Пл. 1,49 км². Даўж. 2,5 км, найб.шыр. 1,1 км, сярэдняя глыб. 63 м, найб. 116 м. Катлавіна тэктанічнага паходжання. Возера ўтварылася ў выніку выкліканага землетрасеннем абвалу г. Пшэгішхва, які запрудзіў р. Лашыпсе. Берагі высокія, парослыя букавымі і хваёва-піхтавымі лясамі. У Р. ўпадаюць 6 рэчак, выцякае р. Юпшара (бас.р. Бзыб). Паблізу Р. на выш. 1235 м — воз. Малая Р. (пл. 0,2 км²). Уваходзіць у склад Рыцынскага запаведніка. Раён турызму і адпачынку. Шаша злучае Р. з курортамі Чарнаморскага ўзбярэжжа Каўказа. На беразе возера горнакліматычны курорт. Засн. ў 1946. Клімат субтрапічны вільготны, станоўча ўплывае пры захворваннях органаў дыхання, нерв. і сасудзістай сістэм. Курортная гасцініца, дом адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЁМКАВА,
вёска ў Папярнянскім с/с Мінскага р-на, на паўн.-ўсх. беразе Заслаўскага вадасховішча. Цэнтр саўгаса. За 16 км на ПнЗ ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Беларусь. 1461 ж., 482 двары (2001). Прадпрыемства па вытв-сці дзіцячых цацак «Метэор». Сярэдняя школа, школа-інтэрнат, клуб, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — сядзіба (2-я пал. 18 ст.).
Вядома з 1567 як сяло, уласнасць Станіслававічаў, Саламярэцкіх, Рэкуцяў, Хмараў. У 1800 пры панскім двары на правым беразе Вячы мост, грэбля, млын, мураваны панскі дом, драўляная каталіцкая капліца, на левым беразе ракі — цагельны з-д. У 1897 у вёсцы 419 ж., 67 двароў, хлебазапасны магазін, карчма, у маёнтку 92 ж., 8 двароў. У 1917 у вёсцы 489 ж., у маёнтку — 115 жыхароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЕТАГО́РСКІ МАНАСТЫ́Р,
помнік архітэктуры 14—19 ст. за 3 км ад г. Пскоў (Расія) каля р. Вялікая на Снетнай гары (адсюль назва). Манастыр упершыню згадваецца ў 1299. Меў зямельныя ўгоддзі, рыбныя промыслы. Манастыр быў добра ўмацаваны. На яго неаднаразова нападалі лівонскія рыцары, польскія і шведскія атрады. З 1804 архірэйскі дом. Пасля 1917 скасаваны. Найб.стараж. пабудова С.м. — мураваны сабор Раства Багародзіцы (1310). У яго інтэр’еры захаваліся фрэскі 1313, выкананыя сербскімі мастакамі. Крыты цвінтар быў упрыгожаны кафляй. У комплекс таксама ўваходзяць каменныя трапезная палата (пач. 16 ст.) са стоўпападобнай царквой (1519), 8-гранная шатровая царква «пад званы» (усе 16 ст.). Уваход на тэр. манастыра цераз мураваную браму (17 ст.). У 19 ст. комплекс абнесены мураванай агароджай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАТА́РКА,
рабочы пасёлак у Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл.Чыг. ст. на лініі Асіповічы—Жлобін. За 12 км на ПдУ ад Асіповіч, 148 км ад Магілёва. 1 тыс.ж. (2001). Працуюць торфапрадпрыемствы, сярэдняя і муз. школы, дзіцячы сад-яслі, клуб, паліклініка, амбулаторыя, Дом быту, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
У 2-й пал. 19 ст. вёска (35 ж.) у Ляскавіцкай вол. Бабруйскага пав. З пабудовай Лібава-Роменскай чыгункі (1873) — станцыя, дзе адгружалася за год больш як 50 тыс. пудоў лесаматэрыялаў. З 1924 у Асіповіцкім р-не Бабруйскай акругі, з 1938 у Магілёўскай вобл. Значна вырасла з буд-вам торфазавода (у 1940 працавала 414 рабочых). У 1944—54 у Бабруйскай вобл. З 14.5.1949 рабочы пасёлак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ХТАМСКІ (Ухтомскі) Дзмітрый Васілевіч
(1719, с. Сямёнаўскае, Яраслаўская вобл., Расія — 15.10.1774),
рускі архітэктар. Скончыў Школу матэм. і навігацкіх навук у Маскве (1733). Працаваў пад кіраўніцтвам І.Мічурына (1733—41) і І.Корабава (1741—44). Работы ў стылі рус. барока сярэдзіны 17 ст. адметныя пластычным багаццем арх. форм: у Маскве — трыумфальныя Красныя вароты (не захаваліся), Сенацкі дом у Лефортаве (абодва 1753—57; апошні перабудаваны), Кузнецкі мост цераз р. Няглінка (1754—57; не захаваўся). Праектаваў і завяршыў буд-ва званіцы ў Троіца-Сергіевай лаўры. Стваральнік першай у Расіі арх. школы, дзе вучыліся М.Казакоў, А.Какорынаў, І.Староў і інш.
Літ.:
Михайлов А.И. Архитектор Д.В.Ухтомский и его школа. М., 1954;
Кипарисова А.А. Д.Ухтомский // Зодчие Москвы. М., 1981. Кн. 1;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХАНО́ВІЧ Канстанцін Георгіевіч (н. 8.7.1929, пас. Таміліна Ухтомскага р-на Маскоўскай вобл.),
бел. графік. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1959). У 1963—84 маст. рэдактар час. «Беларусь». Ілюстраваў творы бел. і замежных аўтараў у бел. перыяд друку. Аформіў кнігі «Кухаронак» В.Сіманавай (1961), «Навальніца спее ў цішыні» А.Шашкова (1973), «Віця Малееў у школе і дома» М.Носава (1979), «Яраслаўна» В.Вярбы (1986) і інш. Выканаў станковыя кампазіцыі «Пасуць авечак» (1957), «Кактусы», «Дом I з’езда РСДРП» (абедзве 1967), «Ад’езд Я.Коласа ў семінарыю» (1972), «Космас» (1975), «Падсвілле. Ціха ў былым партызанскім краі» (1984), трыпціхі «Памяць» (1987), «Хатынь» (1995). Аўтар мемар. медалёў, значкоў, экслібрысаў, дыяфільма «Францыск Скарына» (1994) і інш. Творы вылучаюцца кампазіцыйнай раўнавагай, акцэнтаваным кантрастам чорных і белых плям, экспрэсіўным штрыхом.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНАМЫ́РДЗІН Віктар Сцяпанавіч (н. 9.4.1938, с. Чорнае Адгор’е Арэнбургскай вобл., Расія),
расійскі дзярж. і паліт. дзеяч. Скончыў Політэхн.ін-т у г. Самара (1966), працаваў на Орскім нафтаперапрацоўчым з-дзе. З 1967 у Орскім гаркоме КПСС, з 1973 дырэктар Арэнбургскага газаперапрацоўчага з-да, з 1978 у апараце ЦККПСС. У 1982—83 нам. міністра газавай прам-сці СССР, з 1983 нач. Усесаюзнага прамысл. аб’яднання па здабычы газу ў Цюменскай вобл., у 1985—89 міністр газавай прам-сці СССР, з 1989 старшыня праўлення Дзярж. газавага канцэрна «Газпрам». У маі—снеж. 1992 нам. старшыні, у снеж. 1992 — сак. 1998 старшыня ўрада Рас. Федэрацыі. У 1990-я г. адначасова лідэр руху «Наш дом Расія». З 2001 пасол Рас. Федэрацыі на Украіне.