ПЕРФЕ́КТ (ад лац. perfectus закончаны),

складаная дзеяслоўная форма прошлага часу індаеўрапейскіх моў, існуе і цяпер у некат. слав. мовах. У стараж.-рус. мове ўтвараўся спалучэннем дапаможнага дзеяслова «быти» ў формах цяперашняга часу з актыўным дзеепрыметнікам прошлага часу на «-л», які змяняўся па родах і ліках. Абазначаў дзеянне або стан, вынікі якога захоўваюцца ў момант гутаркі: «азъ есмь пришелъ — я прыйшоў» (і цяпер знаходжуся тут). У бел. мове з развіццём трывальных адрозненняў у дзеяслова П. выцесніў з ужытку аорыст і імперфект, увабраў у сябе іх значэнні і стаў асн. формай для выражэння ўсіх адценняў мінулага дзеяння. Паступова страціў дапаможны дзеяслоў, дзеепрыметнік на «-л» увайшоў у парадыгму дзеяслова, пачаў успрымацца як форма прошлага часу, суадносная з формамі цяперашняга і будучага часу: «пішу — буду пісаць — пісаў». Канцавое «-л» у формах мужч. роду адз. л. ў вымаўленні змянілася на «ў»: «былъ — быў», «далъ — даў». На пісьме гэта з’ява адлюстравалася толькі ў 19 ст.

А.​І.​Жураўскі.

т. 12, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАЎНАВА́ГА механічнай сістэмы,

стан механічнай сістэмы (цвёрдага цела), што знаходзіцца пад дзеяннем сіл, пры якім усе яе пункты з’яўляюцца нерухомымі адносна выбранай сістэмы адліку. Р. мае месца, калі ўсе сілы, што дзейнічаюць на сістэму, ураўнаважаны — раўнадзейная сістэмы сіл і сума момантаў сіл, што дзейнічаюць на цела, раўняюцца нулю.

Бывае ўстойлівая, няўстойлівая і нейтральная. Устойлівая Р., калі пасля малога адхілення ад раўнаважнага стану сістэма зноў вяртаецца ў яго, дакладней пачынае рабіць малыя ваганні адносна стану Р. Няўстойлівая Р., калі пасля малога адхілення ад раўнаважнага стану сістэма ўсё больш і больш ад яго аддаляецца. Пры н е й тральнай Р. цела пасля малога адхілення ад раўнаважнага стану працягвае заставацца ў Р. ў новым становішчы (напр., шар на гарыз. плоскасці або цвёрдае цела, замацаванае на восі вярчэння, што праходзіць праз цэнтр цяжару). Р. вадкасцей і газаў вывучаецца ў гідрастатыцы і аэрастатыцы.

А.​І.​Болсун.

Раўнавага механічнай сістэмы: 1 — устойлівая; 2 — няўстойлівая; 3 — нейтральная.

т. 13, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Канстыту́цыя ’асноўны закон дзяржавы’, ’будова арганізма, склад цела’ (ТСБМ) кансцітуцыя (Яруш.). Ст.-бел. конституция, констытуция, констытуцыя ’укладанне, устанаўленне’ (XVI ст.), са ст.-польск. konstytucja, якое з лац. cōnstitūtiō ’устанаўленне’, ’арганізацыя, стан’ (Слаўскі, 2, 431; Булыка, Запаз., 167).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўчы́хуравацца ’прагаладацца’ (Ян.). Няясна. Магчыма, да чухацца ’свярбець’, укр. чіхрати ’церціся’, ’драпаць’, чухраться ’драцца, драпацца’, якія Слаўскі (1, 124) выводзіць з czesać ’часаць’. Слова магло першапачаткова абазначаць ’стан, калі нешта дзярэ, паліць, як кіслата ў пустым страўніку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стру́чны ‘дзе шмат струкоў’ (Варл.; ашм., Стан.), ‘з мноствам ягад’ (бяроз., Шатал.; Сл. Брэс.), ‘кусцісты, шматклубневы (напр., цыбуля)’ (пух., З нар. сл.), струча́ны ‘з мноствам струкоў’ (талач., Шатал.), стручы́сты ‘тс’ (мядз., Нар. сл.). Да струк 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сысу́н ’цяля (жарабя і інш.) першага году’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС, Цых.; ашм., Стан.; кобр., Ск. нар. мовы, Сцяшк.), ’дзіця, якое ссе цыцку’ (беласт., Саевіч, Derywacja). Суфіксальнае ўтварэнне ад сыса́ць, ссаць, гл. сыска.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сякаво́ ’гэтак, такім чынам, абы-як’, ’вось гэтак (пра што-небудзь блізкае)’ (Стан.). Вытворнае ад сяк 1, параўн. ст.-бел. сѧковъ ’гэтакі, бліжэйшы па часе’: к сѧкову веремени (Альтбаўэр), пра суф. ‑во гл. Карскі 2–3, 66.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аго́нія

(с.-лац. agonia, ад гр. agonia = трывога)

1) перадсмяротны стан арганізма; перадсмяротныя мукі;

2) перан. заняпад, дажыванне чаго-н. (напр. а. злачыннай дыктатуры).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

жэлаці́н

(фр. gélatine, ад лац. gelatus = застылы)

бялковае рэчыва жывёльнага паходжання, раствор якога пры ахаладжэнні пераходзіць у студзяністы стан; выкарыстоўваецца ў кулінарыі, фатаграфіі, тэхніцы.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

шок

(фр. choc = літар. удар)

1) агульнае цяжкае расстройства функцый арганізма ў выніку псіхічнай або фізічнай траўмы;

2) стан крайняй разгубленасці (напр. маральны ш.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)