ён на́ват во́кам не міргну́ў er hat mit kéiner Wímper gezúckt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
адзы́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., чаго.
Разм.Зрабіць ласку, даць крыху чаго‑н. [Антон Пракопавіч:] — Хата мне патрэбна? Дык з якой трасцы яе ляпіць? Дайце цэглы — палац мураваны пастаўлю. А то на печ адзычаць — і ўсё.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асаро́міцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.
Зрабіўшы непрыгожы ўчынак, трапіць у няёмкае становішча; асароміць сябе. Я ніколі яшчэ нікому не пісаў пісем. Мне і хацелася гэта зрабіць, і баяўся, каб не асароміцца перад цёткай Марыляй.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
візі́т, ‑у, М ‑зіце, м.
1. Кароткатэрміновае, пераважна афіцыйнае, наведванне каго‑н. Зрабіць візіт. □ Антон Леванюк захварэў. Ларыса збіралася адведаць яго, але не адважвалася, не знаходзіла трапнага поваду для візіту.Стаховіч.
2. Наведванне хворага ўрачом.
[Фр. visite.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3.перан. Пазбавіць жывога зместу, галоўнага, самага істотнага (у вучэнні, тэорыі і пад.). Выпусташыць ідэю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абрахма́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго.
Прыручыць, аблашчыць, зрабіць паслухмяным, пакорлівым. Хітрая гітлераўская шэльма дзейнічае не толькі бізуном і куляй. Часамі яна стараецца абрахманіць сваю ахвяру, дамагчыся ў яе іншымі спосабамі паслухмянасці і пакорлівасці.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абагу́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Зрабіць асабістае, уласнае (сродкі вытворчасці, гаспадарчыя аб’екты і пад.) калектыўным, грамадскім. Абагуліць зямлю. Абагуліць маёмасць. □ [Мікіта:] — Не гневайся, бабка. А калгас будзе. Абагулім тваю карову, авечку, свінню з парасятамі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задурэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Разм. Пачаць дурэць. //Зрабіць дурасць (у 2 знач.). — Калі ж чаго не зразумее, Або не ў часе задурэе, Ці так падыме часам спрэчку, — Стаў на калені і на грэчку!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.
1.Зрабіць малюнак каго‑, чаго‑н. Чалавек замаляваў .. [Крысціну] такой, якой застаў на гэтай лаўцы некалькі хвілін назад.Васілевіч.
2.Разм. Пакрыць, запоўніць што‑н. малюнкамі. Замаляваць усю старонку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згусці́ць, згушчу, згусціш, згусціць; зак., што.
Зрабіць густым або больш густым. Згусціць цеста. Згусціць пасевы.
•••
Згусціць атмасферу — стварыць напружанае становішча, абстаноўку.
Згусціць фарбы — празмерна перавялічыць што‑н., звычайна адмоўнае (у вусным апавяданні, адлюстраванні і інш.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)