РАШЭ́ТНІКАЎ Уладзімір Мікалаевіч (н. 6.1.1938, в. Халопенічы Глускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне фізіялогіі і біяхіміі раслін. Акад.Нац.АН Беларусі (2000, чл.-кар. 1991). Д-рбіял.н. (1987), праф. (1992). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1959). З 1966 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі (з 1977 вуч. сакратар, з 1978 нам. дырэктара), з 1997 у Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі (дырэктар і заг. лабараторыі). Навук. працы па пабудове, біягенезе і функцыян. актыўнасці клетачных ядраў і пластыд расліннай клеткі, надмалекулярных нуклеапратэідных комплексах, бялках і ліпідных рэчывах пры экспрэсіі і рэканструкцыі геному раслін, прыкладных пытаннях перапрацоўкі лек. і пахучых раслін.
Тв.:
Пластиды и клеточные ядра высших растений: (Биохим. аспекты). Мн., 1982;
Клеточные ядра высших растений: состав, структура, функции. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́МАН Алег Уладзіслававіч (н. 21.9.1925, г. Уладзівасток, Расія),
бел.вучоны ў галіне парашковай металургіі. Акад.Нац.АН Беларусі (1991, чл.-кар. 1989), д-ртэхн.н., праф. (1972). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1976). Скончыў БПІ (1948). З 1951 у БПІ, з 1972 дырэктар НДІ парашковай металургіі БПІ. У 1980—93 ген. дырэктар Бел.рэсп.навук.-вытв. аб’яднання парашковай металургіі. З 1993 саветнік Бел.дзярж.навук.-вытв. канцэрна парашковай металургіі. Навук. працы па тэорыі і практыцы прасавання і фармавання метал. парашкоў, спосабах атрымання металакерамічных вырабаў. Устанавіў з’явы, што вызначаюць заканамернасці цячэння парашковага матэрыялу пры яго фармаванні і дэфармаванні. Дзярж. прэмія Беларусі 1980. Міжнар. прэмія імя Дж.Нэру 1992.
Тв.:
Прогрессивные способы изготовления металлокерамических изделий. Мн., 1971 (у сааўт.);
Актуальные проблемы порошковой металлургии. М., 1990 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ВУШКІН Ігар Аляксандравіч (н. 5.6.1935, Масква),
бел.вучоны ў галіне ядз. энергетыкі. Д-ртэхн.н. (2000). Скончыў Маскоўскі інж.-фіз.ін-т (1959). У 1963—75 і з 1983 у Ін-це ядз. энергетыкі АН Беларусі (з 1983 заг. аддзела). У 1975—83 у Мінскім пед. ін-це. З 1992 у Ін-це праблем энергетыкі Нац.АН Беларусі (заг. аддзела, з 1996 заг. лабараторыі). Навук. працы па фізіцы ядз. рэактараў, ізатопных тэхналогіях, радыяцыйным маніторынгу і ахове навакольнага асяроддзя. Распрацаваў безадходную тэхналогію атрымання радыефармакалагічнага прэпарату «Тэхнецый-99м».
Тв.:
Прикладная ядерная физика. Мн., 1980 (разам з А.К.Красіным, Я.П.Пятраевым);
Радиационно-химическая очистка сточных вод и выбросных газов. Мн., 1985 (разам з Я.П.Пятраевым, В.І.Уласавай);
Основы экологически чистой технологии получения технеция-99т. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЗО́НАЎ Мікалай Аляксеевіч (8.4.1903, г. Цвер, Расія —31.1.1963),
бел.вучоны ў галіне электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Акад.АН Беларусі (1961), Акадэміі с.-г. навук Беларусі (1959—61), д-ртэхн.н. (1948), праф. (1951). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1929). У 1948—52 кіраўнік работ па выяўленні мясц.энергет. рэсурсаў Беларусі для электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. З 1959 акадэмік-сакратар Аддзялення механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Акадэміі с.-г. навук Беларусі, з 1962 кіраўнік аддзела Цэнтр.НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (Мінск). Навук. працы па выкарыстанні электраэнергіі ў с.-г. вытв-сці, павышэнні каэф. магутнасці ў эл. устаноўках. Прапанаваў метады разліку асінхронных электрарухавікоў.
Тв.:
Справочник по применению электроэнергии в сельском хозяйстве. М., 1958 (у сааўт.);
Руководство для сельского электромонтера. 5 изд. М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМСО́НАЎ Уладзімір Паўлавіч (н. 10.5.1928, в. Ерахтур Касімаўскага р-на Разанскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне аграбіялогіі. Акад. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Чл.-кар.Рас. акадэміі с.-г. навук (1991), д-рс.-г.н., праф. (1988). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1978). Скончыў БСГА (1952). З 1965 нам. міністра сельскай гаспадаркі Беларусі. У 1974—2000 дырэктар Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па пытаннях экалогіі ў земляробстве, зніжэнні энергазатрат у с.-г. вытв-сці, тэхналогіі адаптацыйнай інтэнсіфікацыі земляробства і раслінаводства, насенняводства збожжавых культур і стварэння прамысл. насенняводства дасканалага індустрыяльна-біял. профілю. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Экалагічныя праблемы земляробства // Весці АНБССР. Сер. с.-г.навук. 1991. № 4;
Зерно Белоруссии // Земледелие. 1991. № 4;
Агроэкологические аспекты борьбы с сорной растительностью в адаптивном земледелии // Ахова раслін. 1999. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЧО́К Рыгор Іванавіч (н. 4.9.1939, в. Зазерка Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне геалогіі і геаграфіі. Д-ргеагр.н. (1989). Скончыў БДУ (1960, 1970). У 1964—67 і 1978—90 у Ін-це геал. навук АН Беларусі, у 1970—78 у Бел.н.-д. геолагаразведачным ін-це. З 1990 у Ін-це праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі (заг. лабараторыі). Навук. працы па выкарыстанні колькасных і матэм. метадаў і камп’ютэрнага мадэліравання ў геал. і геагр. даследаваннях, сістэмна-структурнай метадалогіі аналізу ландшафтаў Беларусі.
Тв.:
Пространственно-временная структура гидрометеорологического режима Белоруссии и прилегающих регионов. Мн., 1980;
Математико-картографическое моделирование природных условий Белоруссии. Мн., 1984 (разам з Т.Ф.Цурковай);
Ацэнка ўздзеянняў на навакольнае асяроддзе: Тэорыя, метадалогія, фармалізацыя. Мн., 1994 (разам з В.В.Калядой).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАДА́ Валерый Сцяпанавіч (5.12.1936, в. Акрыёны Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 17.6.1997),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1986), праф. (1987). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1959). У 1978—97 заг. кафедры Бел.пед. ун-та. Навук. працы па эканам. тэорыі, праблемах развіцця нар. гаспадаркі, удасканальвання вытв. адносін, якасці прадукцыі, кіравання ў сферы адукацыі.
Тв.:
Вопросы научного творчества студентов: (Методика, теория, практика). Мн., 1975 (разам з М.І.Базылевым);
Научно-технический прогресс и качество промышленной продукции. Мн., 1978;
Резервы развития народного хозяйства. Мн., 1986;
Экономический словарь-справочник. Мн., 1989 (разам з М.А.Кушыным, І.С.Святліцкім);
Эканамічная тэорыя. Ч. 1—3. Мн., 1994;
Экономика для всех: вопр. и размышления. Вып. 1. Мн., 1995;
Экономика и управление в сфере образования. Мн., 1999 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЗО́Ў Уладзімір Ільіч (1840, Масква — 1.11.1904),
расійскі археолаг. Скончыў Маскоўскі ун-т (1865). Адзін з заснавальнікаў маскоўскага гіст. музея, з 1881 яго вучоны сакратар. Даследаваў славяна-рускія старажытнасці. У 1890 праводзіў раскопкі курганоў каля вёсак Іпалітаўка (Новабяляеўка) на Гомельшчыне, Чырвоная Слабада і Туравічы на Магілёўшчыне. Вынікі даследаванняў радзіміцкіх курганоў абагульніў у працы «Аб паходжанні і характары курганных скроневых кольцаў і пераважна так званага маскоўскага тыпу» (1895). У канцы 1890-х г. у вярхоўях Дняпра адкрыў доўгія курганы. У 1902 першы з археолагаў на аснове матэрыялаў з раскопак Гнёздаўскіх курганоў на Смаленшчыне выступіў супраць «нарманскай» тэорыі.
Тв.:
[Отчет о раскопках в Смоленской и Могилевской губерниях в 1890 г.) // Древности: Тр. Москов. археологического о-ва М., 1894. Т. 15, вып. 2;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНІ́ЦЫН Анатоль Канстанцінавіч (н. 5.2.1948, г. Міёры Віцебскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне фіз. электронікі і матэм. фізікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1996), праф. (1997). Скончыў БДУ (1970). З 1970 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі. З 1978 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1993 заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні дынамічных працэсаў узаемадзеяння электронных патокаў з эл.-магн. палямі ў электравакуумных прыладах ЗВЧ на аснове матэм. мадэліравання і выліч. эксперыменту. Распрацаваў матэм. мадэлі і праграмы аналізу характарыстык і аптымізацыі параметраў прылад ЗВЧ.
Тв.:
Математическое моделирование и проблема оптимизации по КПД ЛБВ-0 (разам з А.А.Кураевым) // Зарубеж. радиоэлектроника: Успехи современ. радиоэлектроники. 1997 № 1;
Полоса и критичность условий циклотронного авторезонанса (разам з А.А.Кураевым, А.У.Шчарбаковым) // Радиотехника и электроника. 1999. Т. 44, № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЫ́ПНІК Віталь Міхайлавіч (н. 17.1.1936, с. Налобіха Касіхінскага р-на Алтайскага краю, Расія),
бел.вучоны ў галіне радыётэхнікі і электронікі. Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1984). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча ППА (1965), дзе і працаваў (у 1974—87 заг. кафедры). З 1987 у БДУ, з 1996 прарэктар Ін-та сучасных ведаў, з 2000 — Бел. камерцыйнага ун-та кіравання. Навук. працы па тэорыі і выкарыстанні складаных радыётэхн. сістэм, распрацоўцы метадаў і спосабаў ацэнкі іх тэхн. стану, надзейнасці і даўгавечнасці.
Тв.:
Хранение радиотехнических систем в эксплуатационных условиях. М., 1984 (разам з Ю.І.Крычэўскім, П.А.Раманцом);
Альтернативные испытания малых выборок на надежность. Мн., 1986 (разам з А.Л.Грэчыным);
Анализ надежности технических систем по цензурированным выборкам. М., 1988 (у сааўт).