ДУБРО́ВІН Мікалай Фёдаравіч (8.12.1837, с. Карытава Пскоўскай вобл., Расія — 25.6.1904),
расійскі ваен. гісторык. Акад. Пецярбургскай АН (1890). Ген.-лейт. (1888). Скончыў Міхайлаўскую артыл. акадэмію (1862). З 1869 служыў пры Гал. штабе для ваен.-гіст. работ. Чл.Ваен.-вучонага к-та (з 1882) і Імператарскага рус.гіст.т-ва (з 1884), вучоны сакратар Пецярбургскай АН (з 1893), рэдактар час. «Русская старина» (з 1896). Складальнік і рэдактар зб-каў дакументаў «Айчынная вайна ў пісьмах сучаснікаў (1812—1815 гг.)» (1882), «Далучэнне Крыма да Расіі» (т. 1—4, 1885—89) і інш. Аўтар кн. «Гісторыя Крымскай вайны і абароны Севастопаля» (нап. 1874, выд.т. 1—3, 1900), «Гісторыя вайны і панавання рускіх на Каўказе» (т. 1—6, 1871—78), «Пугачоў і яго саўдзельнікі» (т. 1—3, 1884) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́ЎРЫД Эдвард Антонавіч (н. 8.10.1939, г. Слуцк Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне анкалогіі. Д-рмед.н. (1988), праф. (1992). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962). З 1964 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, з 1966 у Бел.НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1978 заг. аддзялення хіміяпрамянёвай тэрапіі). Навук. працы па камбінаваным лячэнні злаякасных пухлін з выкарыстаннем гіпертэрміі і гіперглікеміі, мадыфікацыі хімія- і радыеадчувальнасці злаякасных пухлін з дапамогай фізіка-хім. уздзеянняў, фотадынамічнай тэрапіі, пошуку і апрабацыі новых супрацьпухлінных прэпаратаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Применение гипертермии и гипергликемии в комплексном лечении злокачественных новообразований. М., 1981 (у сааўт.);
Гипертермия и гипергликемия в онкологии. Киев, 1987 (разам з С.П.Асінскім, С.З.Фрадкіным);
Диагностика и лечение распространенного рака желудка. Мн., 1991 (разам з М.Я.Фішарам. Н.У.Сачыўка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗБАРО́ЎСКІ Эдуард Іосіфавіч (н. 1.1.1938, в. Ліхаўня Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне кардыялогіі, прафілакт. медыцыны і рэабіліталогіі. Д-рмед.н. (1984), праф. (1988). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1967). З 1986 дырэктар Бел.НДІ экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў. Навук. працы па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых і інш. неінфекц. хвароб, распрацоўцы прыбораў і метадаў ацэнкі функцыян. стану кардыярэспіраторнай сістэмы і сістэмы рэабілітацыі хворых і інвалідаў.
Тв.:
Ранняя инструментальная диагностика гипертонической болезни и атеросклероза. Мн., 1973 (у сааўт.);
Как уберечь себя от гипертонической болезни. 2 изд. Мв., 1989 (разам з Г.І.Сідарэнкам);
Беда — не вина // Нёман. 1989. № 4;
Медицинская, социальная, профессиональная реабилитация больных и инвалидов: Междунар. науч.-практ. конф.: Тез. докл.Мн., 1996 (у сааўт.);
Поиску истины жизнь посвяти: Стихотворения. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНЮ́К Уладзімір Рыгоравіч (н. 23.7.1941, в. Мяфёдавічы Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны ў галіне аховы раслін. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992), д-рбіял.н. (1982), праф. (1992). Скончыў Брэсцкі пед.ін-т імя Пушкіна (1964). З 1964 у Бел.НДІ бульбаводства і агародніцтва (у 1986—89 заг. аддзела імунітэту раслін), з 1989 у Бел.НДІ аховы раслін. Навук. працы па біялогіі ўзбуджальнікаў грыбных і бактэрыяльных хвароб с.-г. культур, распрацоўцы метадаў кантролю і прагнозу мікраэвалюцыі фітапатагенаў, сістэмы кіравання фітасан. сітуацыяй на бульбе і агароднінных культурах, метадах іх селекцыі з комплекснай устойлівасцю да хвароб. Сааўтар сорту бульбы Дабро, памідораў Ружа, Віліна, Калінка і Аранж.
Тв.:
Проблемы иммунитета сельскохозяйственных растений к болезням. Мн., 1988 (у сааўт);
Болезни и вредители овощных культур. Мн., 1994 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ Іван Сідаравіч (29.5.1913, г. Ярцава Смаленскай вобл., Расія — 17.12.1987),
бел.вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1969). Д-ртэхн.н., праф. (1966). Скончыў Ленінградскі электратэхн. ін-т (1941). З 1947 у тэхн.ВНУ Pacü. З 1962 у БПІ. З 1964 у Мінскім радыётэхн. ін-це (у 1964—73 рэктар). У 1976 у Ін-це тэхн. кібернетыкі, у 1977—84 — Ін-це прыкладной фізікі АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі і аптымізацыі электронных прылад звышвысокіх частот, прыкладной электрадынаміцы, узаемадзеянні эл.-магн. выпрамянення з рэчывам. Распрацаваў шэраг прылад і прыстасаванняў звышвысокіх частот.
Тв.:
Основы теории и расчета устройств СВЧ: Радиоволноводы и резонансные системы. Мн., 1972;
Конструирование и расчет. полосковых устройств. М., 1974 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ Мікалай Андрэевіч (н. 1.6.1937, в. Стары Дзедзін Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акад. Акадэміі агр. навук Беларусі (1994; чл.-кар. 1992), д-рвет.н. (1977), праф. (1979). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1959). З 1964 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага (з 1988 дырэктар). З 1992 акад.-сакратар Аддз. жывёлагадоўлі і вет. медыцыны Акадэміі агр. навук Беларусі, з 1997 намеснік. Навук. працы па эпізааталогіі прыродна-ачаговых хвароб свойскай і дзікай жывёлы на Беларусі, распрацоўцы экспрэс-метадаў дыягностыкі, спосабаў прафілактыкі і лячэння інфекц. паталогіі жывёл.
Тв.:
Новые методы диагностики зоонозных инфекций. Мн., 1982 (у сааўт.);
Бешенство животных. Мн., 1990 (разам з М.Р.Таршысам, П.П.Кузняцовым);
Справочник по болезням сельскохозяйственных животных. 2 изд. Мн., 1990 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЫХА́Н Леанід Іванавіч (н. 26.7.1931, в. Слабада Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне ядз. энергетыкі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1984), д-ртэхн.н. (1977), праф. (1979). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя Баўмана (1955). З 1966 у Ін-це праблем энергетыкі Нац.АН Беларусі (у 1977—85 нам. дырэктара). Навук. працы па ядз. і традыц. энергетыцы. Упершыню даследаваў цепламасаперанос у аднафазных патоках і пры фазавых ператварэннях складаных хімічна ўзаемадзейных сістэм; распрацаваў канцэпцыю пасіўнай сістэмы бяспекі АЭС з легкаводнымі корпуснымі рэактарамі, тэхналогіі і апараты для глыбокай утылізацыі цяпла і ачысткі прамысл. газавых выкідаў.
Тв.:
Теплообмен в диссоциирующем теплоносителе четырехокиси азота. Мн., 1977 (разам з В.Б.Несцярэнкам);
Тепломассоперенос при фазовых превращениях диссоциирующих теплоносителей. Мн., 1984 (разам з У.Ф.Пуляевым, В.М.Салаўёвым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЫ́ШНІКАЎ Уладзімір Сямёнавіч (н. 1.8.1943, г. Аляксандраўск-Сахалінскі, Расія),
бел.вучоны ў галіне клінічнай біяхіміі і клінічна-лабараторнай дыягностыкі. Д-рмед.н. (1991), праф. (1992). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1967). З 1981 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, з 1997 прарэктар. Навук. працы па вывучэнні механізмаў нейрагумаральнай рэгуляцыі метабалічных працэсаў, стану ліпіднага абмену ў хворых з пашкоджаннем бронхапульманальнай сістэмы; па даследаванні патабіяхім. асаблівасцей атэрасклерозу пры лёгачнай паталогіі; распрацоўцы мед. тэхналогій дыягностыкі для стварэння айч. тэст-сістэм. Адзін з аўтараў «Даведніка па клінічнай хіміі» (2-е выд. 1982), «Даведніка ўчастковага тэрапеўта» (1986).
Тв.:
Клиническая биохимия. Мн., 1976 (разам з У.Г.Колбам);
Лабораторная диагностика хирургических заболеваний. Мн., 1993 (з ім жа);
О чем говорят медицинские анализы: Справ. пособие. Мн., 1997;
Жизнь, здоровье, долголетие: Советы профессоров. Мн., 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПІТУ́ЛА Пётр Андрэевіч (н. 4.7.1936, в.Вял. Бор Старадарожскага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1988), праф. (1989). Скончыў Бел.дзярж.ін-тнар. гаспадаркі (1958), Мінскую вышэйшую парт. школу (1965). З 1960 працаваў на з-дзе, у Цэнтр.НДІ арг-цыі і тэхнікі кіравання, з 1966 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. З 1994 нач. аналітычнага цэнтра Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 1995 пам. Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы тэорыі, метадалогіі ацэнкі і планавання эфектыўнасці грамадскай вытв-сці, капітальных укладанняў і новай тэхнікі.
Тв.:
Эффективность капитальных вложений и основных производственных фондов. Мн., 1974;
Содержание и оценка экономической эффективности производства. Мн., 1982 (разам з М.В.Нікіценкам, В.Н.Камковым);
Эффективность общественного производства. Мн., 1985;
Эффективность экономики региона, Мн., 1987 (у сааўт.).
бел.вучоны ў галіне тэхналогіі распрацоўкі новых матэрыялаў і пакрыццяў, дзярж. дзеяч. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-ртэхн.н. (1990). Засл. дз. нав. Беларусі (1991). Скончыў БПІ (1972). З 1972 у Ін-це ядз. энергетыкі АН Беларусі, з 1983 у Бел.НДІ парашковай металургіі. У 1987—90 дырэктар з-да парашковай металургіі (г. Маладзечна), у 1992—94 старшыня Маладзечанскага гарвыканкома, у 1990—96 дэпутат, у 1996 нам. Старшыні Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана тэхналогія вырабу вакуумных пакрыццяў з зададзенымі фіз.-мех. ўласцівасцямі і створаны шэраг установак для іх атрымання. Дзярж. прэмія Беларусі 1986. Прэмія АН Беларусі 1994.
Тв.:
Структура и методы формирования износостойких поверхностных слоев. М., 1991 (разам з А.У.Белым, М.К.Мышкіным).