Дра́га ’драга’ (БРС). Рус. дра́га, укр. дра́га. Праз рус. мову слова запазычана з франц. drague ’тс’ (< англ.). Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 181.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дызентэ́рыя ’дызентэрыя’ (БРС). Рус. дизентери́я, укр. дизентері́я. Запазычанне з ням. Dysenterie (а гэта з вучонай латыні < грэч.). Падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 118.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэпо́ ’дэпо’ (БРС). Рус. депо́, укр. депо́. Запазычанне з франц. dépôt ’склад’ (< лац. depositum). Гл. Фасмер, 1, 499; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 74.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́біс ’птушка атрада галянастых’ (ТСБМ). Запазычана праз пасрэдніцтва рус. и́бис з лац. ibis < грэч. ἴβις < ст.-егіп. Фасмер, 2, 113; Шанскі, 2, I, 3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ізба́ч ’загадчык хаты-чытальні’ (Сцяшк. МГ). Ад ізба (гл.) (чытальня) з суф. ‑ач. З рус. мовы ў сав. час. Шанскі, 2, I, 19–20.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іко́на. Ст.-рус. икона < ст.-слав. икона < с.-грэч. εἰκόνα ад ст.-грэч. εἰκών ’малюнак, абраз, падабенства’. Фасмер, 2, 125; Шанскі, 2, I, 46.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бяспе́ка, бяспе́чны. Укр. безпе́ка, безпе́чний, рус. беспе́чный, польск. bezpieczny, чэш. bezpečný і г. д. Да *bez‑ ’без’ і *pek‑ ’клапаціцца’. Гл. Шанскі, 1, Б, 104.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва-ба́нк ’на ўвесь банк’ (КТС). Праз рус. ва‑банк з франц. va banque ’ідзе на ўвесь банк’ (Шанскі, 1, В, 3; Рудніцкі, 1, 288).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вальнаду́мец ’той, хто вызначаецца вальнадумствам’ (Яруш., 30), вальнадумны (БРС). Калька з ням. Freidenker, магчыма, праз польскае (wolnomyśliciel) або рускае (вольнодумец) пасрэдніцтва (Шанскі, 1, В, 155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́сечы ’высечы’ (БРС, Нас., Бяльк.), ’вы́красаць (агонь)” (Шат.). Гл. сячы. Значэнне ’выкрасаць агонь’ утворана лексіка-семантычным спосабам на базе першага значэння (Шанскі, 1, В, 231).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)