Таранта́с ’дарожная павозка на чатырох колах, звычайна крытая; каламажка’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’вялікі воз для перавозкі сена і снапоў’ (Касп.; в.-дзв., Шатал.), ’чатырохкалёсная гаспадарчая павозка’ (в.-дзв., паст., брасл., лудз., глыб., Сл. ПЗБ). Укр., рус.таранта́с, польск., чэш., славац.tarantas, славен.tarantás, серб.-харв.тарантас, балг.таранта́с. Магчыма, цюркізм, параўн. тат.тарантас ’тс’ (ЕСУМ, 5, 519). У якасці вытворнай асновы называлася таксама рус.таранти́ть ’трашчаць, стракатаць’, тарато́рить ’трашчаць’ (Гараеў, 360). На магчымае гукапераймальнае паходжанне ўказвае Фасмер (4, 22), параўноўваючы з таратайка (гл.) пры наяўнасці ў апошняга значэння ’балбатун’. Параўн. таранта, таранда, гл. Ластоўскі для рус.таранта́с ’павозка на доўгіх зыбучых планках’ прыводзіць уласныя адпаведнікі зы́баўка, го́йдаўка (Ласт.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́мбер ‘чатырохметровая часаная хваёвая калода’ (ТС), ты́мбры ‘фляксоны, дубовыя бярвенні рознай даўжыні і таўшчыні, якія ідуць на пабудову мастоў’ (навагр., Нар. лекс.), зборн. ты́нбра ‘тоўстае бярвенне, абчэсанае з чатырох бакоў’, ты́нбрына ‘адно бервяно’ (ТС). Запазычана праз польск.tymbry ‘кароткія брусы (пры гандлі драўнінай)’, параўн. timbersy ‘рэбры каркасу ў лодцы’, з англ.timber ‘будаўнічы матэрыял’, ‘бервяно, бэлька’, якое са ст.-англ.timber ‘збудаванне’, ‘будаўнічы матэрыял’, ‘лес, драўніна’, што ўзыходзіць да прагерм.*temran (параўн, ст.-фрыз.timber ‘лес, драўніна’, ст.-в.-ням.zimbar ‘жыллё, хаціна’, ням.Zimmer ‘пакой’). Стараанглійскі дзеяслоў timbran, timbrian быў асноўным для значэння ‘будаваць’ (Online Etymology Dictionary. Рэжым доступу: http://www.etymonline.com./index.php; 01.06.2010 г.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
масць, ‑і, ж.
1. Колер шэрсці ў жывёлы і пер’я ў птушак. Карнікі ўз’ехалі на двор. Пад пярэднім, паручнікам, аж гарцавала танканогая, блішчастай гнядой масці кабыліца.Скрыган.Калгаснік меў курэй багата: Стракатых, шэранькіх, чубатак, — Ну, словам, — рознай масці...Валасевіч.
2. Адна з чатырох частак, на якія дзеліцца калода ігральных карт паводле колеру і формы ачкоў. Званковая масць.
•••
Адной масці — аднолькавыя ў якіх‑н. адносінах.
Пад масць (не пад масць) — падыходзіць (не падыходзіць).
Усіх (розных) касцей — розных відаў, напрамкаў і поглядаў (звычайна аб палітычных праціўніках).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
конь, каня́, мн. ко́ні і (з ліч. 2, 3, 4) кані́, ко́ней, м.
1. Буйная свойская аднакапытная жывёліна, якая выкарыстоўваецца для перавозкі грузаў і людзей, а таксама для верхавой язды.
Купіць каня.
Навязаць каня.
Па конях! (кавалерыйская каманда для пасадкі на коней).
2. Шахматная фігура з галавой каня.
Хадзіць канём.
3. Абабіты скурай брус на чатырох ножках для гімнастычных практыкаванняў.
◊
На кані і пад канём — у самых разнастайных, прыемных і непрыемных сітуацыях (пабываць, быць).
Ні па кані, ні па аглоблях (разм.) — не так, як хацелася (зрабілася, атрымалася).
Ход канём — пра смелае, рашучае дзеянне.
|| памянш.ко́нік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).
|| прым.ко́нны, -ая, -ае (да 1 знач.) іко́нскі, -ая, -ае (да 1 знач.).
К. двор.
Конская грыва.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
казёл, -зла́, мн. -злы́, -зло́ў, м.
1. Дзікая млекакормячая жывёліна сямейства пустарогіх, якая водзіцца звычайна ў гарах.
Сібірскі к.
2. Самец дамашняй казы.
3. Від бабкі, якая складаецца з некалькіх снапоў ячменю або аўса, пастаўленых адмыслова для прасушвання (разм.).
4. Гімнастычны снарад у выглядзе кароткага, абабітага скурай бруса на чатырох высокіх ножках.
Пусціць казла ў агарод (разм., іран.) — дапусціць каго-н. туды, дзе ён хоча мець выгаду.
Як з казла малака — няма ніякай карысці.
|| памянш.-ласк.ко́злік, -а, мн. -і, -аў (да 1 і 2 знач.).
|| прым.казлі́ны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
К. рог.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
по́ўнач1, ‑ы, ж.
1. Адзін з чатырох напрамкаў свету, супрацьлеглы поўдню. Я паспрабаваў абмацваць дрэвы ў надзеі на тое, што па імху на ствалах вызначу поўдзень і поўнач.Анісаў.Увесь май з поўначы налятаў калючы вецер, сек буйным дажджом адубелую за зіму зямлю.Асіпенка.На поўначы святлела паласа суцэльнай зары.Брыль.// Мясцовасць, частка краіны, мацерыка, размешчаная ў гэтым напрамку. Поўнач СССР.
2. Мясцовасць, краіна з халодным кліматам. //(з вялікай літары). Палярная зона зямнога шара; Арктыка.
по́ўнач2, ‑ы, ж.
Сярэдзіна ночы, 12 гадзін ночы. Было за поўнач, калі скончыўся сход.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́дзіч, ‑а, м.
1.Гіст. Член роду (у 1 знач.).
2.Разм. Сваяк; чалавек блізкі па паходжанню. [Люба:] — Горш за ўсё мець начальнікам блізкага родзіча. З ім жа ніколі па-чалавечы не дамовішся.Шамякін.Старыя пройдзены дарогі І сцежак тысячы людскіх, Дзе і мае хадзілі ногі І ногі родзічаў маіх.Колас./ Пра жывёл і раслін аднаго роду (у 8 знач.). І качкі, што падарыў Люсі і яе маці Амархан, хваляваліся, выцягвалі шыі, прыслухоўваліся да галасоў дзікіх родзічаў.Даніленка.Родзіч нашага ядлоўцу кіпарыс, жыхар паўднёвых краін, можа пражыць да чатырох-пяці тысяч гадоў.Гавеман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаты́ры, род.чатыро́х
1. четы́ре;
ч. дзе́ліцца на два — четы́ре де́лится на два;
2. че́тверо;
ч. мужчы́ны (жанчы́ны) — че́тверо мужчи́н (же́нщин);
◊ у ~рох сце́нах — в четырёх стена́х;
на ўсе ч. бакі́ — на все четы́ре сто́роны;
конь на ~ро́х нага́х і спатыка́ецца — посл. и на стару́ху быва́ет прору́ха
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
МУЛЯ́ВІН (Уладзімір Георгіевіч) (н. 12.1.1941, г. Екацярынбург, Расія),
бел. артыст эстрады, кампазітар. Нар.арт. Беларусі (1979). Засл. дз. культ. Польшчы (1980). Нар.арг.СССР (1990). Вучыўся ў Свярдлоўскім муз. вучылішчы (1956—58). З 1962 артыст Бел. філармоніі, з 1969 маст. кіраўнік Дзярж.бел.эстр. ансамбля «Песняры». У творчай дзейнасці своеасаблівае выканальніцкае майстэрства спалучаецца з глыбокім веданнем нар. песеннай творчасці, захаваннем і ўзбагачэннем яе лепшых традыцый. Аўтар шматлікіх апрацовак бел.нар. песень, якія вызначаюць стыль і творчую накіраванасць ансамбля, арганічна спалучаюць стылістыку бел.нар. песеннасці і сучаснай эстр. музыкі («Касіў Ясь канюшыну», «Па ваду ішла», «А ў месяцы верасні», «Рэчанька», «Купалінка», «Перапёлачка», «А ў полі вярба», «Каліна» і інш.). Сярод твораў: опера-прытча «Песня пра долю» (1972), вак. цыкл «Я не паэта...» (1981) і песенна-інстр. кампазіцыя «Песня — бясцэнны дар» (1982) на словы Я.Купалы, муз. спектакль «На ўвесь голас» на словы У.Маякоўскага (1988), песенна-інстр. кампазіцыі «Ванька-Устанька» на словы Я.Еўтушэнкі (1975), «Праз усю вайну» на словы бел. і рас. паэтаў (1985), «Вянок Багдановічу» на вершы М.Багдановіча (1991), вак. кампазіцыя «Крык птушкі» на словы Ю.Рыбчынскага, песні, у т. л. «Александрына», «Завушніцы», «Чырвона ружа», «Ой, калядачкі»; «Балада пра чатырох заложнікаў»; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1976. Лаўрэат Усесаюзных конкурсаў артыстаў эстрады (1970), выканаўцаў сав. песні (1973, 1-я прэмія), міжнар. фестывалю песні «Залаты леў» (1973, Лейпцыг), 2-га фестывалю паліт. песні ў Хельсінкі (1978). Гал. прыз фірмы «Мелодыя» «Залаты дыск» (1982).
Літ.:
Бржазоўскі А. Лідэр «Песняроў» у сямейным ансамблі // Работніца і сялянка. 1991. № 6;
Завадская Н. Вокально-инструментальный ансамбль «Песняры» // Певцы советской эстрады. М., 1992. Вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лапсарда́к ’даўгаполы сурдут у польскіх і галіцыйскіх яўрэяў’ (ТСБМ), ’старая адзежына іншага пакрою’ (КЭС, лаг.), лапсярда́к ’кафтан’ (Сцяшк.), ла́псурдук ’абадранец’, ’лахманы, рызманы’ (Нас.), ла́псырдзікі ’парванае, абношанае адзенне’ (Грыг.). Укр., рус.лапсердак ’яўрэйскі сурдут’, ’дрэнна пашытая адзежына’, польск.łapserdak ’тс’, ’абадранец’, ’збяднелы чалавек’, ’галяк’, ’неахайны’. Запазычана з ідыш ла̄́псердак ’рытуальная кашуля, абвешаная з чатырох вуглоў махрамі, кожны з якіх складаецца з 12 матузоў’ (Альтбаўэр, JP, 17, 76). Форма ў ідыш вядома яшчэ з сярэдніх вякоў. Яна складаецца з ла̄б (< н.-в.-ням.Leib ’ліф’) і слав. (укр.) сердак ’сурдут з тоўстага сукна’ (Шапіра, Филолог. записки, 1873, вып. 1, 13; Фасмер, 2, 459). Праабражэнскі (1, 434) тлумачыць гэта слова як збліжэнне з н.-в.-ням.Lappen ’ануча’ слова сюртук; Насовіч (265) — ад лапіць і сюртук, што мала імаверна.