Патуля́ка ’чалавек, які туляецца па цёмных заканурках, нешта падглядвае ці падслухоўвае’ (КЭС, лаг.). Да туля́цца (гл.). Аб суфіксе ‑ʼака гл. Сцяцко, Афікс. наз., 25.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Паха́пач, драг. поха́пач ’чапяла’ (Сл. Брэс.). Да па‑ і хапа́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ач, які з прасл. ‑ak‑jь, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 31.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перадні́к ’хвартух’ (мядз., Нар. словатв.), драг. пырыдне́к ’тс’ (Сл. Брэс.). Да пе́рад (гл.). Аб суфіксах гл. Сцяцко, Афікс. наз., 117–119 (уплыў рус. мовы (?)).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квас́овік ’стары баравік’ (ТС). Вынік семантычнай кандэнсацыі. Да *квасавы баравік. Нерэгулярнасць месца націску характэрна для гэтага суфікса (‑двік /‑авік). Гл. Сцяцко, Афікс. наз., 167.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ква́тарка ’квактуха’ (Мат. Гом.). Ад *квактарка < *квакт‑ар‑ка. Але месца націску не характэрнае. Мы б чакалі націск на суфіксе (Сцяцко, Афікс. наз., 30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кумя́ш ’густы суп’ (Сцяшк. Сл.). Да *камяж ад камок. камяк. Нерэгулярнае ўтварэнне. Імёны на ‑яж адпрыметнікавага паходжання (параўн. густыгусцяж) (Сцяцко, Афікс. наз., 97).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лагаві́ла, логовьіло ’логава’ (Клім.), ’сцелішча, поле, на якім сцелюць лён’ (Выг., Уладз.). Да логава (гл.). Аб суфіксе ‑іл‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́пілка ’латка’ (арш., ДАБМ) паходзіць з лапікла (гл.). Суф. ‑і‑лк‑а аформлены паводле бел. лазілка, магілка і інш. (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 51).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лекату́ха, драг., паўдн.-пін. лёкотуха ’дрыжыкі, дрыготка’ (Клім., Нар. словатв., Нар. лекс.). Да лекацець (гл.). Аб суфіксе ‑ух‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 90.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жарлюк ’рыба, праглынутая рыбай’ (мазыр., ЭШ, рук.). Ад дзеяслова жарля́ць з прадуктыўным на Брэстчыне (Сцяцко, Афікс. наз., 77) суфіксам ‑юк (параўн. знайдзюк). Гл. жарлі́ца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)