1.Скласці, скруціць што‑н., загінаючы краі. [Жанчына] згарнула хустку, у якую было загорнута дзіця, і, узяўшы яе, як бяруць дзяцей, хутка пайшла па дарозе назад.Шамякін.Сяброўкі згарнулі ватнік у скрутак і параілі аднесці яго ціхенька дамоў.Машара.// Загарнуць, закрыць. Згарнуць газету. □ Аліна згарнула кніжку.Кулакоўскі.
2.Разм. Зрабіць што‑н. скручваннем. [Якаў] выняў партабак, згарнуў папяросу і падаў партабак брату.Чарнышэвіч.Многія падаюць Стрыжаку капшукі з тытунём, але той паказвае, што сам згарнуць не можа — рукі звязаны.Вітка.
3. Зграбаючы, сабраць у адно месца. Згарнуць збожжа ў кучу. □ Адразу ж захліпнуўся і сціхнуў гармонік, гулякі згарнулі ў кучу сваё даміно, заціх гоман.Краўчанка.
4.перан. Паменшыць, скараціць (у колькасці, памерах, працягласці і пад.). Згарнуць будаўніцтва.// Часова скараціць або спыніць дзейнасць чаго‑н. Згарнуць прадпрыемства.
5. Склаўшы, надаць якое‑н. становішча (рукам). Ксавэр згарнуў рукі і стаў над Адамам.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
czworo
чацвёра;
było ich czworo — іх было чацвёра;
czworo ludzi — чатыры чалавекі;
czworo koni — чацвёра коней;
czworo dzieci (cieląt) — чацвёра дзяцей (цялят);
czworo oczu — чацвёра вачэй;
czworo sań — чацвёра саней;
złożyć arkusz we czworo — скласці аркуш у чатыры столкі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
1. Перадаць што‑н. у пісьмовай форме; занесці на паперу. Запісаць прамову. □ У Сымона думак многа, Не запішаш нават іх.Колас.
2. Нанесці на плёнку, пласцінку з дапамогай спецыяльнага апарата. Запісаць на плёнку песню. Запісаць на відэамагнітафон.
3. Унесці, упісаць у які‑н. спіс, рэестр, кнігу і пад. Запісаць у журнал прозвішча вучня. □ [Самоцька] ужо і забыўся на той плуг, з прычыны якога Зэня запісаў яго ў спіс.Чорны.// Уключыць у лік каго‑н. Запісаць у сведкі.// Залічыць у якую‑н. установу. Запісаць сына ў школу.// Пачаць лічыць каго‑н. кім‑н. Запісаць сябе ў старыя.
4. Вызначыўшы што‑н. каму‑н., зрабіць аб гэтым адпаведны запіс. Запісаць вымову. Запісаць падзяку. □ Рыгорка ўсім запісаў па паўтара працадня.Дуброўскі.
5.накаго. Разм.Скласці дакумент аб перадачы каму‑н. чаго‑н. Запісаць дом на сына.
6.Разм. Пакрыць што‑н. пісьмовымі знакамі; спісаць. Запісаць усю старонку.
•••
Запісаць на лбе — добра запомніць.
запіса́ць2, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак.
Разм. Пачаць пісаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самасто́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які існуе незалежна, свабодна. Самастойная дзяржава. □ Беларусы, раней прыгнечаная нацыя, набылі сваю самастойную дзяржаўнасць упершыню за ўвесь час існавання беларускага народа.«Весці».// Які вылучаецца сярод іншых, мае ўласнае значэнне; асобны. Самастойнае пытанне. Самастойны сказ. □ Гук ы не з’яўляецца самастойнай фанемай таму, што ў беларускай і рускай мовах няма такіх слоў, якія б адрозніваліся ад іншых слоў гэтым гукам.Юргелевіч.
2. Здольны дзейнічаць сам, без чужой дапамогі або кіраўніцтва. [Саша] ўжо самастойны чалавек, фельчар, у яе новыя знаёмыя — колькі ў вёсцы настаўнікаў і іншых хлопцаў!Шамякін.// Уласцівы такому чалавеку. Усе.. месцы з твораў Маркса і Энгельса.. аб дзяржаве павінны быць абавязкова прыведзены ў магчыма больш поўным выглядзе, каб чытач мог скласці сабе самастойнае ўяўленне аб сукупнасці поглядаў заснавальнікаў навуковага сацыялізма.Ленін.// Сур’ёзны, разважлівы. Самастойны хлопчык.
3. Які ажыццяўляецца сваімі сіламі або па сваёй ініцыятыве, на падставе ўласнага меркавання. Самастойны крок. □ [Русаковіч:] — Я не хачу правальвацца на першай сваёй самастойнай рабоце.Крапіва.// Вольны ад пабочных уплываў, арыгінальны. Самастойнае даследаванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакрэ́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
1. Правесці ад краю і да краю чаго‑н. рысу, лінію або дзве перакрыжаваныя рысы, лініі. Над лесам маланка перакрэсліла неба, і данесліся першыя раскаты грому.Гроднеў.[Страла] наўскасяк перакрэсліла неба і схавалася амаль у самым зеніце.Гамолка.// Перасячы што‑н. у розных напрамках (пра маршчыны, шрамы і пад.). Глыбокія зморшчкі перакрэслілі твар, вочы выцвілі.Чарнышэвіч.
2. Закрэсліць поўнасцю, цалкам (пра напісанае, намаляванае і пад.). Перакрэсліць стары план і скласці новы. □ Перакрэсліў Уладзімір.. свой нарыс пра каханне і пад посвіст бомб напісаў рэпартаж аб навуцы нянавісці.«Звязда».// Закрэсліць што‑н. у многіх месцах; скрэсліць. //перан. Перастаць браць што‑н. пад увагу, надаваць чаму‑н. значэнне; адкінуць, звесці на нішто. Не верылася Ізе, што паміж імі ўсё скончана. «Ці ж можна так, адным махам, перакрэсліць былое? Забыцца на ўсё светлае, перажытае разам?»Пальчэўскі.[Салагуб:] — Я веру, Максім, што з табой здарылася прыкрая рэч, што арышт перакрэсліў твае спадзяванні і мары.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спіс, ‑а, м.
1. Пісьмовы пералік каго‑, чаго‑н. Спісы выбаршчыкаў. Спіс дзеючых асоб п’есы. □ У суседнім пакоі, адкуль выбегла Зіна, складалі спісы тых, хто ідзе на будаўніцтва.Грамовіч.У сейфе сталёвым, у спісах ахвяр Быў знойдзены след маладой парабчанкі.Зарыцкі.Калі б скласці спіс добрых спраў парторга Абраменкава, яго давялося б друкаваць у многіх нумарах газеты.Дадзіёмаў.[Членам атрада] далі грошы і спіс усяго, што трэба было купіць.Шашкоў.
2. Перапісаны тэкст чаго‑н.; рукапісная копія. Вершы ў спісах./ Пра рукапісную копію старажытнага арыгінальнага помніка пісьменнасці. Вядомыя спісы беларуска-літоўскіх летапісаў і хронік вельмі неаднародныя паводле свайго складу.Чамярыцкі.
3. Дакумент, у якім пералічаны якія‑н. звесткі. Архіўныя дакументы і, у прыватнасці, фармулярныя спісы падрабязна паведамляюць пра ўсе .. перамяшчэнні [Багушэвіча] па службе.«Маладосць».
•••
Імянны спіс — спіс, у якім пералічваюцца прозвішчы і імёны якіх‑н. асоб.
Паслужны спіс — дакумент са звесткамі аб праходжанні службы.
Чорныя спісы — у краінах з рэакцыйным рэжымам — спісы асоб, якіх па палітычных матывах не прымаюць па працу, звальняюць у першую чаргу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Úrteiln -(e)s, -e
1) меркава́нне, ду́мка;
sein ~ über j-n, etw. (A) fällen [ábgeben*] вы́казаць сваё меркава́нне нако́нт каго́-н., чаго́-н.;
sich (D) ein ~ über etw. (A) bíldenскла́сці сабе́ ду́мку [меркава́нне] аб чым-н.
2) рашэ́нне
3) юрыд. прысу́д, прыгаво́р;
ein ~ (aus)spréchen* [fällen] вы́несці прыгаво́р [прысу́д];
óhne ~ und Recht без суда́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)