падчысту́ю, прысл.

Разм. Поўнасцю, усё без астатку. [Мацвей:] — На два сталы жывучы, грошай не збярэш. Усё ў пыл ідзе. Падчыстую. Лобан. [Пазняк:] — Навошта гэта вы лес падчыстую нішчыце? Агаляеце зямлю. Тут жа пяскі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скругле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Патаўсцець, паправіцца; набыць круглявую форму. На выгодзе жывучы,.. [Сыс] паправіўся і скруглеў. Вітка. Таму й Сычыха сытая, Скруглела, як пірог. Сукепкай аксамітавай змятае пыл з дарог! Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імпэ́т, -ту м.

1. поры́в;

стры́мліваць і. ве́тру — сде́рживать поры́в ве́тра;

2. поры́вистость ж., стреми́тельность ж.;

3. перен. поры́в; пыл, пы́лкость ж.;

і. да пра́цы — поры́в к труду́;

любо́ўны і. — любо́вный пыл;

4. обл., см. і́мпат;

уду́шлівы імпэ́т ацэто́ну — уду́шливый за́пах ацето́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dust

[dʌst]

1.

n.

1) пыл -у m.

2) Bot. пыло́к -ку́ m.

3) аста́нкі, парэ́шткі pl. only, прах -у m.

2.

v.

1) сьціра́ць, зьмята́ць пыл

2) пасыпа́ць (муко́ю, цу́крам, пе́рцам); апыля́ць

3) запы́льваць (-ца), забру́джваць (-ца)

•

- bite the dust

- gather dust

- throw dust in one’s eyes

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

закурэ́цца сов.

1. задыми́ться;

на пажа́рніку адзе́жа ~рэ́лася — на пожа́рнике оде́жда задыми́лась;

2. (подняться столбом) зави́хри́ться;

пыл ~рэ́ўся — пыль зави́хри́лась

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абтрапа́ць сов.

1. (привести в негодность) обтрепа́ть, отрепа́ть, ободра́ть;

2. (очистить) отряхну́ть;

а. пыл — отряхну́ть пыль;

3. см. атрапа́ць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зале́ва, ‑ы, ж.

Абл. Заліўны дождж; лівень. Пагаслі ў вірах бліскавіцы, Залева прайшла па лясах. Калачынскі. Густая залева секла мяккае лісце дрэў, хвастала парканы і дахі, змывала з тратуараў бруд і пыл. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запылі́ць ​1, ‑пылю, ‑пыліш, ‑пыліць; зак., каго-што.

Пакрыць або запоўніць пылам. Запыліць боты. Запыліць паветра. □ І мільёны парэпаных ног Крочаць: пыл запыліў небасхіл. Бялевіч.

запылі́ць ​2, ‑пылю, ‑пыліш, ‑пыліць; зак.

Пачаць пыліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узве́яць, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак.

1. што. Дзьмучы, падняць уверх. Вецер узвеяў пыл. □ Сняжынкі ветрыкам узвее — Зямля гарыць, як самацвет. Кірэенка.

2. чым. Паэт. Узмахнуць. Гэй, узвейце сваім крыллем, Арляняты, буйна, бурна. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́рса ’перхаць’ (петрык., Шатал.). З пе́рха (гл. па́рхі), аформленае пад уплывам перса ’пілаванне’ (ПСл), гл. пярса. Гл. таксама piersc 1. Параўн. рус. перша ’перхаць’, а таксама лаг. parsiu̯s ’шматкі, камякі попелу, снегу’, perstai ’ісці дробнымі сняжынкамі’ < і.-е. parṣa ’пыл’ (Траўтман, 207).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)