Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
прашыўны́, ‑ая, ‑ое.
1. Прашыты наскрозь. Прашыўная падэшва.
2. Забяспечаны прашыўкамі (у 2 знач.). Прашыўныя рукавы.
3.Спец. Які прызначаны, служыць для прашыўкі (у 3 знач.). Прашыўны прэс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
konferencja
ж. канферэнцыя;
konferencja prasowa — прэс-канферэнцыя
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
гідраўлі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гідраўлікі. Гідраўлічнае даследаванне.
2. Які дзейнічае пры дапамозе напору, ціску вадкасці. Гідраўлічны прэс.// Які выконваецца з дапамогай ціску вадкасці. Гідраўлічнае выпрабаванне катлоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІДРАЭКСТРУ́ЗІЯ (ад гідра... + экструзія),
спосаб апрацоўкі металаў ціскам, пры якім змешчаная ў замкнуты кантэйнер загатоўка выціскаецца праз канал матрыцы вадкасцю пад ціскам (0,5—3 ГПа). Выконваецца на ўстаноўках са знешняй крыніцай ціску вадкасці і прамога дзеяння, у якіх ціск вадкасці ў кантэйнеры ствараецца перамяшчэннем прэс-штэмпеля. Рабочыя вадкасці — вада, масла, расплаўленыя шкло, солі, легкаплаўкія металы. Выкарыстоўваецца для атрымання металург. паўфабрыкатаў (дрот, пруткі і профілі з цяжкадэфармуемых і тугаплаўкіх металаў) або загатовак для металарэзнага інструменту (свердлаў, метчыкаў, раскрутак і інш.).
Схемы гідраэкструзіі: а — з вынесенай крыніцай ціску вадкасці; б — прамога дзеяння; 1 — ушчыльненні; 2 — матрыцы; 3 — вадкасць; 4 — загатоўка; 5 — кантэйнер; 6 — прэс-штэмпель.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
AFP = Agence France Presse – Агенцтва Франс Прэс Францыя
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
AP = Associated Presse – інфармацыйнае агенцтва Асошыэйтыд Прэс (ЗША)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ма́трыца, -ы, мн. -ы, -рыц, ж. (спец.).
1. Увагнутая частка друкарскай формы, у якой атрымліваюць шрыфты.
Свінцовая м.
Пластмасавая м.
2. У матэматыцы: сістэма якіх-н. элементаў, размешчаных у выглядзе прамавугольнай табліцы.
3. Узор, штамп, форма ў серыйнай вытворчасці аб’ектаў мастацтва і тэхнікі.
|| прым.ма́трычны, -ая, -ае.
М. прэс.
М. цэх.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БАНАЛІТЭ́Т (франц. banalité),
у сярэдневяковай Зах. Еўропе манапольнае права сеньёра на маёмасць грамадскай значнасці (млын, печ, вінаградны прэс), за карыстанне якой сяляне павінны былі яму дадаткова плаціць. Баналітэты шырока ўжываліся феадаламі (у т. л. простымі рыцарамі) з канца 10—11 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМЯТА́ЛІН (Уладзімір Пятровіч) (н. 14.5.1948, г. Тула, Расія),
дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. Скончыў Данецкае вышэйшае ваенна-паліт. вучылішча (1973), Ваенна-паліт. акадэмію імя Леніна (1983). У 1973—91 на паліт. рабоце ў Сав. Арміі: нам. камандзіра роты, батальёна, вузла сувязі, палка па паліт. частцы, нам.нач. палітаддзела дывізіі, арганізац.-парт. работы палітупраўлення, аддзела сац.-прававой работы ваенна-паліт. ўпраўлення БВА. З 1992 нам.нач. ўпраўлення інфармацыі — нач.прэс-цэнтра Мін-ва абароны Рэспублікі Беларусь. У 1994—97 прэс-сакратар Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, нач.Гал. ўпраўлення грамадска-паліт. інфармацыі, нам. кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У студз.—ліп. 1997 старшыня Дзярж.к-та Рэспублікі Беларусь па друку. З ліп. 1997 нам. Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.