ПУСТАВО́ЙТ (Васіль Сцяпанавіч) (27.1.1886, с. Таранаўка Зміёўскага р-на Харкаўскай вобл., Украіна — 11.10.1972),
расійскі вучоны ў галіне раслінаводства і селекцыі. Акад.АНСССР (1964), акад. УАСГНІЛ (1956). Двойчы Герой Сац. Працы (1957, 1963). Скончыў Кубанскі с.-г.ін-т (1926). Да 1930 працаваў у ім, адначасова з 1912 ва Усесаюзным НДІ алейных культур (з 1935 заг. аддзела). Навук. працы па біялогіі, селекцыі і агратэхніцы сланечніку. Распрацаваў сістэму штогадовага сортааднаўлення сланечніку, вывеў высокаалейныя сарты. Дзярж.прэміяСССР 1946. Ленінская прэмія 1959.
Тв.:
Избр. труды. М., 1966;
Приемы выращивания семян подсолнечника. Краснодар, 1969 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЫ́ХЦІН (Вадзім Якаўлевіч) (7.2.1938, г. Бобрынец Кіраваградскай вобл., Украіна — 22.10.1997),
бел. вучоны і канструктар у галіне выліч. тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1990). Брат А.Я.Пыхціна. Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1961). З 1972 у НДІЭВМ (у 1987—94 дырэктар), адначасова ў 1973—84 праф. Мінскага вышэйшага зенітна-ракетнага вучылішча. Навук. працы па выліч. машынах, комплексах і сістэмах. Прэмія Ленінскага камсамола 1970. Дзярж.прэміяСССР 1983.
Тв.:
Электронная вычислительная машина «Минск-32». М., 1972 (разам з В.У.Пржыялкоўскім, Г.Дз.Смірновым);
Персональные компьютеры Единой системы ЭВМ. М., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ШАП ((Bishop) Майкл) (н. 1936),
амерыканскі анколаг. Праф. ун-та ў г. Сан-Францыска. Навук. працы па даследаванні працэсаў новаўтварэння, клетачных механізмаў анкагенезу. Нобелеўская прэмія 1989 (разам з Х.Вармусам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«О́СКАР»
(Oscar),
штогадовая прэмія, якая прысуджаецца з 1929 Амерыканскай акадэміяй кінематаграфічных мастацтваў і навук за дасягненні ў 26 асобных галінах кінематографа. Уяўляе сабой пазалочаную статуэтку мужчыны, які абапіраецца на меч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́НДАРАЎ (Юрый Васілевіч) (н. 15.3.1924, г. Орск Арэнбургскай вобл.),
рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1984). Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1951). Першы зб. апавяданняў «На вялікай рацэ» (1953). У аповесцях «Батальёны просяць агню» (1957), «Апошнія залпы» (1959), раманах «Двое» (1964), «Гарачы снег» (1969) — будні, гераізм салдатаў, афіцэраў, генералаў у гады Вял.Айч. вайны, вытокі нар. подзвігу ў барацьбе з фашызмам. Напружаны драматызм, паглыблены псіхалагізм, вернасць жыццёвай праўдзе — асн. якасці стылю пісьменніка. Мастацка-філас. асэнсаванне еднасці чалавека са сваёй эпохай, непарыўная сувязь яго з часам і гісторыяй, з лёсам сваёй Радзімы і планеты, тэма адказнасці за гэты лёс у раманах «Цішыня» (1962), «Бераг» (1975; Дзярж.прэміяСССР 1977); «Выбар» (1980; Дзярж.прэміяСССР 1983), «Гульня» (1985). Аўтар аповесці «Сваякі» (1969), цыкла мініяцюр «Імгненні» (1977—82), кнігі літ. нататкаў «Пошук ісціны» (1976) і інш. Працуе для тэатра і кіно (фільмы «Апошнія залпы», «Цішыня», «Гарачы снег», «Бераг», кінаэпапея «Вызваленне»). Ленінская прэмія 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАНЬКО́ (Платон Мікітавіч) (1.12.1913, в. Чарнеччына Ахтырскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 10.8.1988),
украінскі паэт. У 1938—41 вучыўся ў Літ. ін-це імя М.Горкага ў Маскве. У Вял.Айч. вайну камандзір падраздзялення ў партызанскім злучэнні С.А.Каўпака. У зб-ках «Карпацкі рэйд» (1944), «Слаўны мір» (1950, Дзярж.прэміяСССР 1951), «Цяпло зямлі маёй» (1959), «Разводдзе» (1970, Дзярж.прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1972), «Сумленне памяці» (1980), «Асеніца» (1983) і інш. — героіка партыз. барацьбы і пасляваен. адбудовы, прыгажосць прыроды і чалавечых пачуццяў, роздум пра перажытае. Пісаў для дзяцей (за зб-кі «Чытаначка», «Аблятаў журавель», «Усім па сем» і інш.літ.прэмія імя Л.Украінкі 1976). Пераклаў на ўкр. мову творы П.Глебкі, В.Віткі. На бел. мову творы Варанько перакладалі А.Астапенка («Твая кніжка», 1954), А.Вялюгін («Хлопчык Памагай», 1958), С.Грахоўскі і інш. («Калыска памяці», 1983), а таксама М.Аўрамчык, Вітка, Н.Гілевіч, М.Калачынскі, Е.Лось, М.Танк, У.Шахавец (у кн. «Украінская савецкая паэзія. Анталогія», т. 2, 1975).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНІ́ДЗЕ (Георгій Мікалаевіч) (8.1.1900, с. Петардзеулі, Грузія — 9.8.1966),
грузінскі паэт.Нар. паэт Грузіі (1959). Акад.АН Грузіі (1944). З 1907 вучыўся ў Тбіліскім духоўным вучылішчы, з 1913 — у семінарыі. Дырэктар Літ. музея Грузіі (1930—52), Ін-та гісторыі груз. л-ры (1957—66). Друкаваўся з 1911. У 1918 увайшоў у групу груз. сімвалістаў «Блакітныя рогі». Многія вершы 1924—25 — шэдэўры груз. лірыкі («Нінацміндская ноч», «Кіліла і Дамана», «Цхнецкая ружа» і інш.). У ліраэпічных паэмах «Самгоры» (1950), «Партахала» (1951, Дзярж.прэміяСССР 1952) зварот да гісторыі, вобразаў славутых продкаў. Паэзіі Л. ўласцівы жыццялюбства, героіка-рамант. пафас, мяккі лірызм. Аўтар зб. апавяданняў на аўтабіягр. аснове «Чарадзейнае дрэва» (1962), даследаванняў па гісторыі груз. л-ры «Саят-Нова» (1931), «Бесікі» (1942), «Давід Гурамішвілі» (1957) і інш., сцэнарыя кінафільма «Шчыт Джургая» (Дзярж.прэміяСССР 1950). На бел. мову асобныя вершы Л. пераклалі П.Макаль і Р.Яўсееў. Дзярж.прэміяСССР 1941.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. стихотворения и поэмы. Тбилиси, 1986;
туркменскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Туркменіі (1967). Засл. дз. маст. Туркменіі (1943). Акад.АН Туркменіі (1951). Герой Сац. Працы (1969). Вучыўся ў Ленінградскім ун-це (1927—28). Друкаваўся з 1923 (сатыр. вершы, паэмы). Аўтар кн. нарысаў і апавяданняў «Рэчаіснасць» (1931), гіст.-рэв. рамана «Вырашальны крок» (кн. 1—3, 1940—55; Дзярж.прэміяСССР 1948), п’ес «Браты», «Махтумкулі» (абедзве 1943) і інш. На аснове рамана «Цудам народжаны» (1967) створана п’еса «Кайгысыз Атабаеў» (1969, Рэсп.дзярж.прэмія імя Махтумкулі 1971). Жыццю нафтавікоў прысвечаны раман «Небіт-Даг» (1957), жыццю вёскі — аповесць «Айсалтан з краіны белага золата» (1949, Дзярж.прэміяСССР 1951) і раман «Кропля вады — крупінка золата» (1972). Аўтар кніг для дзяцей. Адзін з першых перакладчыкаў твораў Я.Купалы на туркм. мову. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Р.Барадулін, Л.Салавей, М.Паслядовіч, Г.Шупенька.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСВІ́ЦІСЫ (Nasvytis),
літоўскія архітэктары, браты (н. 8.4.1928, г. Каўнас, Літва). Нар. архітэктары Літвы (1982). Скончылі Маст.ін-т Літвы (1952). Альгімантас, засл. будаўнік Літвы (1965). З 1961 у Ін-це праектавання гар.буд-ва, з 1980 выкладае ў інж.-буд. ін-це ў Вільнюсе. Адзін з аўтараў праектаў дэталёвай планіроўкі і забудовы Вільнюса (грамадскі цэнтр на правым беразе р. Нярыс, 1964; цэнтр горада, 1974; Дом быту, 1975; зона з пл. Тарыбу на левым беразе р. Нярыс, 1980). Дзярж.прэмія Літвы 1965. Вітаўтас, засл. дз. маст. Літвы (1965). З 1953 выкладчык Маст. ін-та Літвы, з 1960 у Ін-це праектавання гар.буд-ва ў Вільнюсе. У сааўт. стварыў праект вучэбнага корпуса Маст. ін-та Літвы (1981). Разам з братам працуюць над праектаваннем і рэканструкцыяй грамадскіх будынкаў і іх інтэр’ераў: кавярня «Нярынга» (1956—59), будынак Вярх. Савета Літвы (1976—81), гасцініца «Летува» (1976—83), рэканструкцыі будынкаў гасцініцы «Нярынга» (1960), паштамта (1969), Т-ра драмы Літвы (1974—81) у Вільнюсе і інш. Пабудовы Н. вызначаюцца рацыянальнасцю планіроўкі, утульнасцю і стрыманасцю каларыту інтэр’ераў. Абодвум Дзярж.прэмія Літвы 1971, Дзярж.прэміяСССР 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАХІ́НЦАЎ (Дзмітрый Іванавіч) (11.1.1908, Масква — 27.1.1979),
савецкі фізік, адзін з кіраўнікоў стварэння 1-й у свеце АЭС. Чл.-кар.АНСССР (1958). Герой Сац. Працы (1956). Скончыў Маскоўскі дзярж.ун-т (1930). У 1956—65 дырэктар Аб’яднанага ін-та ядз. даследаванняў (г. Дубна). Навук. працы па квантавай тэорыі цвёрдага цела, акустыцы, оптыцы, квантавай механіцы, ядз. фізіцы і фізіцы элементарных часціц, метадалогіі фізікі. Аўтар падручніка «Асновы квантавай механікі» (6-е выд., 1983). Ленінская прэмія 1957, Дзярж.прэміяСССР 1952, 1971.
Тв.:
Акустика неоднородной движущейся среды. 2 изд. М., 1981;
Пространство и время в микромире. 2 изд. М., 1982;