ЧЭРКЕ́ЗАЎ Мухамед (1.1.1911, Ашгабат — 23.7.1993),

туркменскі акцёр. Нар. арт. Туркменістана (1955). Нар. арт. СССР (1980). Скончыў Туркм. маст. тэхнікум. З 1932 працаваў у Туркм. т-ры драмы імя К.​Маланепеса. Сярод роляў: Байрам («Сям’я Алана» Г.​Мухтарава), Саліхбай («Бай і батрак» Х.​Хамзы), Атэла, Глостэр («Атэла», «Кароль Лір» У.​Шэкспіра), Дудукін, Вышнеўскі («Без віны вінаватыя», «Даходнае месца» А.​Астроўскага), Мантанелі («Авадзень» паводле Э.​Войніч). Здымаўся ў кіно: «Сын джыгіта», «Крушэнне эмірата», «Махтумкулі», «Чалавек за бортам», «Дрэва Джамал», «Кароткія рукавы». Дзярж. прэмія СССР 1951. Дзярж. прэмія Туркменістана 1970.

т. 17, с. 332

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)