МАНУСКРЫ́ПТ (позналац. manuscriptum ад лац. manus рука + scribo пішу),
назва старажытнага рукапісу на папірусе, пергаменце, пазней — паперы ў выглядзе асобных лістоў, скрутка або кодэкса без уліку яго памеру і формы. У многіх еўрап. мовах М. — сінонім тэрміна «рукапіс», у т. л. машынапісны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЯРО́ВАЕ ДРЭ́ВА, брусанетыя папяровая,
шаўкоўніца папяровая (Broussonetia papyrifera),
кветкавая расліна сям. тутавых. Пашырана ва Усх. Азіі і Палінезіі. З кары і лубу вырабляюць вышэйшыя сарты паперы (для грошай, дзярж. актаў і інш.), вопратку (т.зв. тапа, ці капа) і вяроўкі. Дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЖА, тэхнічны вуглярод,
высокадысперсны прадукт няпоўнага згарання або тэрмічнага раскладання вуглевадародаў прыроднага і прамысл. газаў, а таксама нафтавага і кам.-вуг. масел.
Парашок чорнага колеру з сярэднім дыяметрам часцінак 10—50 нм, шчыльн. 1760—1950 кг/м³. Асн. кампанент — вуглярод (не менш за 90%). Атрымліваюць спальваннем прыроднага газу або яго сумесей з нафтавым маслам у спец. печах (пячныя С.) і камерах (канальныя, ці дыфузійныя С.), тэрмічным раскладаннем прыроднага газу ў генератарах без доступу паветра (тэрмічная С). Выкарыстоўваюць як напаўняльнік гумы (больш за 80% вырабляемай С.) і пластмас, пігмент для друкарскіх фарбаў, капіравальнай паперы і інш., у вытв-сці некаторых сплаваў, спец. гатункаў паперы, гальванічных элементаў і інш.
Літ.:
Зуев В.П., Михайлов В.В. Производство сажи. 3 изд. М., 1970;
2.(1і2ас.неўжыв.). Быць у абароце па біржы. Такія паперы больш не каціруюцца.
3.перан.Разм. Мець тую ці іншую ацэнку ў вачах грамадства. Гэты пісьменнік высока каціруецца.
4.Зал.да каціраваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кнігае́д, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Насякомае, якое заводзіцца ў старой паперы, кнігах.
2.Іран. Тое, што і кніжнік (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парасклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Раскласці, разлажыць усё, многае. У густым вішняку паставілі стол, пан Уладзіслаў параскладаў свае паперы.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шмуцты́тул, ‑а, м.
Спец. Ліст паперы, змешчаны перад пачаткам кнігі або перад яе раздзеламі, на якім даюцца загаловак, ілюстрацыі і г. д.
[Ад ням. Schmutztitel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГУ́БІНСКАЯ КАРДО́ННА-ПАПЯРО́ВАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў 1896 — 1914 у маёнтку Губіна (цяпер вёска ў Лепельскім р-не). З 1900 мела паравую машыну, з 1908 — паравы рухавік (150 к.с.). У 1910 працавала паравая машына (200 к.с.), 50 рабочых; выраблена кардону і паперы на 38 тыс.руб.