ве́рсія
(фр. version)
варыянт, іншы выклад або тлумачэнне якога-н. факта, падзеі (напр. новая в., апошняя в.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
паляя́
[гр. palaia (diatheke) = Стары запавет]
помнік старажытнарускай пісьменнасці, у якім падаюцца падзеі, апісаныя ў Старым запавеце.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
во́дгук, -у, мн. -і, -аў, м.
1. Адбіццё гуку, водгулле, рэха.
2. Слабы гук, які даносіцца здалёку.
В. страляніны.
3. перан. Спачувальныя адносіны, салідарнасць з чым-н.
Знайсці в. у сэрцы.
В. на чужое гора.
4. перан., чаго. Тое, што з’яўляецца вынікам чаго-н., адказам на якія-н. падзеі, з’явы.
Водгукі мінулага.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
«ЕВРОПЕ́ЙСКОЕ ВРЕ́МЯ»,
грамадска-палітычная газета. Выдавалася ў 1992—95 у Мінску на рус. мове раз у месяц. Заснавальнік і гал. рэдактар С.У.Букчын. Змяшчала матэрыялы пра сац.-паліт., эканам., нац.-культ. падзеі ў Беларусі, перадрукоўвала артыкулы з зах. перыяд. выданняў.
т. 6, с. 369
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Віншаваць ’вітаць, славіць каго-небудзь з выпадку знамянальнай даты ці радаснай падзеі’ (БРС, КТС, Шпіл., Мал., Гарэц., Касп., Нас.), ст.-бел. виншовати ’жадаць’ (з XVI ст.). Укр. віншувати, вінчувати, польск. winszować ’віншаваць, выказваць пажаданні’, уст. ’жадаць што-небудзь каму-небудзь’; ’прасіць’. Бел. лексема запазычана з польск. winszować (< с.-в.-ням. wünschen) (Булыка, Запазыч., 64; Чартко, Дасл. (Гродна), 1967, 54; Карскі, Белорусы, 161).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; заг. лікуй; незак.
Кніжн. Праяўляць вышэйшую ступень радасці з выпадку якой‑н. выдатнай падзеі. Наўкол — агністыя сцягі; Лікуе шчасны край. Журба. Зямля наша сёння лікуе, у кожнага — радасны дзень. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБУХО́ВІЧ Піліп Казімір (? — 6.9.1656),
дзярж. і ваенны дзеяч ВКЛ, дыпламат, пісьменнік. З роду Абуховічаў, паходжаннем з мазырскай шляхты, якая асела на Навагрудчыне. Скончыў Замойскую акадэмію (цяпер Люблінскае ваяв., Польшча). З 1649 пісар ВКЛ. Пасол у Венецыі і Маскве (1651). Ваявода віцебскі, смаленскі (1653). У 1654 узначальваў абарону Смаленска і пасля доўгай аблогі здаў горад рус. войскам. За гэта быў абвінавачаны ў здрадзе, але на сойме 1658 апраўданы. Яму адрасаваны «Ліст да Абуховіча». Аўтар вершаў на лац. мове. У 1617 у Замосці апубл. прамовы на лац. і грэчаскай мовах у гонар П.Замойскага. У «Дыярыушы» апісаў падзеі 1630—54: грамадска-паліт. жыццё Рэчы Паспалітай, у т. л. Беларусі, ваен. падзеі ў час антыфеад. вайны ўкр. і бел. народаў 1648—54, міжнар. адносіны ва Усх. Еўропе сярэдзіны 17 ст. і інш.
А.Ф.Коршунаў.
т. 1, с. 50
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАФЕО́З (ад грэч. apotheōsis абагаўленне),
1) услаўленне, узвелічэнне падзеі, з’явы, асобы; урачыстае завяршэнне падзеі. У стараж. егіпцян, потым у грэкаў і рымлян — абагаўленне правіцеляў за іх асаблівыя заслугі. Апафеоз, які з цягам часу трансфармаваўся ў культ правіцеляў, браў пачатак у стараж. блізкаўсх. традыцыі прылічэння цароў да багоў або сыноў божых. Матывамі ўслаўлення духоўнай велічы народа, чалавека, выдатных гіст. ці грамадскіх падзей прасякнуты многія творы сусветнай л-ры і мастацтва, у т. л. бел. пісьменнікаў, паэтаў і дзеячаў культуры.
2) Заключная ўрачыстая масавая сцэна святочнай канцэртнай праграмы, спектакля, поўная асаблівага ўздыму, велічы. Напр., усхвалявана, урачыста гучыць заключная сцэна драмы Я.Купалы «Раскіданае гняздо», калі героі, ахопленыя духоўным парывам і высакароднай мэтай, ідуць на Вялікі сход, па Бацькаўшчыну. Апафеоз можа быць таксама самаст. часткай паказу свята, шэсця (звычайна без тэксту) з выкарыстаннем выразных вобразаў, сюжэтаў, дэкарацыйнага афармлення, касцюмаў, бутафорыі.
т. 1, с. 420
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУРПЕІ́САЎ Абдыжаміл Карымавіч (н. 22.10.1924, с. Какарал Аральскага р-на Кзыл-Ардзінскай вобл., Казахстан),
казахскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Казахстана (1985). Скончыў Літ. ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1956). Піша на каз. і рус. мовах. Друкуецца з 1949. Першы раман «Курляндыя» (1950, 2-я рэд. пад назвай «Доўгачаканы дзень», 1958) пра падзеі Вял. Айч. вайны. Шырынёй сац. абагульненняў, глыбінёй псіхал. аналізу, самабытнымі нац. характарамі вызначаецца трылогія «Кроў і пот» (кн. 1—3, 1961—70, Дзярж. прэмія СССР 1974; аднайм. фільм 1979) пра падзеі 1-й сусв. і грамадз. войнаў. Актуальнасцю і вастрынёй праблематыкі вылучаецца раман «Абавязак» (на рус. мове, 1984). Працуе ў жанры нарыса і літ.-крытычнай эстэтыкі (кнігі «Роздумы», 1972; «Край блакітных гор», 1979). На бел. мову асобныя яго творы пераклаў А.Кудравец.
Тв.:
Бел. пер. — Змрок. Мн., 1978;
Нягоды. Мн., 1981.
Ж.Сахіеў.
т. 11, с. 390
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
current1 [ˈkʌrənt] n.
1. цячэ́нне, плынь; пато́к, струме́нь (пра ваду, паветра)
2. electr. ток;
alternating current пераме́нны ток;
direct current пастая́нны ток
3. плынь, цячэ́нне, ход (пра падзеі, думкі)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)