раёк ​1, райка́, м.

1. Скрынка з павелічальным шклом для разглядвання малюнкаў, а таксама паказ такіх малюнкаў на кірмашах XVIII–XIX стст., які суправаджаўся жартоўнымі тлумачэннямі.

2. Уст. Лялечны тэатр.

3. Уст. Верхні ярус глядзельнай залы ў тэатры.

раёк ​2, райка́, м.

1. Памянш.-ласк. да рой. Саўка ўжо тады прыкінуў: раёк нішто сабе.. Свае пчолы, свой мёд... Сачанка.

2. Ячэйка ў вуллі для вывядзення пчалінай маткі.

раёк ​3, райка́, м.

Абл. Радужная абалонка вока. Але самыя дзіўныя былі [Раўбічавы] вочы: халодныя, карыя, з такімі пашыранымі зрэнкамі, што райка, здаецца, зусім не было. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пача́так, поча́ток ’месца, з якога што-н. пачынаецца, першы момант дзеяння, з’явы’, ’аснова, крыніца, сутнасць чаго-н.’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Шат., Касп.; ашм., Сл. ПЗБ), ’незапячатаны мёд’ (Анох.), ’верацяно, цалкам запоўненае напрадзенымі ніткамі, на якое наматваюцца ніткі з меншага верацяна’ (Нас., Уладз.), ’суквецце з кветкай ці пладом’ (ТСБМ). Укр., рус. поча́ток, польск. początek, в.-луж. počatk, чэш., počátek, славац. počiatok, серб.-харв. поче́так, макед. почеток, ст.-слав. на‑чѧтъкъ. Утворана ад прасл. дзеепрыметніка на ‑tъ, дзеяслова ‑čęti і суфікса ‑ъkъ. Да чыні́ць (гл.) < і.-е. *ken‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тва́рка ’адтуліна ў калодачным вуллі, праз якую дастаюць мёд’ (лельч., Арх. ГУ), ’адтуліна ў вуллі’ (Мат. Гом.), тва́ркі ’вузкія дошчачкі, што ўстаўляюцца ў адтуліну вулля’ (Нік. Очерки). Параўн. рус. смален. тва́рька ’невялікая круглая адтуліна ў вуллі для пчол’, дыял. твирь ’палова складной даўжаі ў борці’, якое Фасмер (4, 33) параўноўвае са ство́рка ’тс’ і звязвае з затворя́ть ’зачыняць’, што ўрэшце ўзыходзіць да *verti ’прыціскаць, замыкаць’. Аднак параўн. таксама польск. twarz, tworz ’работа каля борцяў’, што схіляе да сувязі з тварыць 2 (гл.), параўн. тварыла 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наляце́ць, -лячу́, -ляці́ш, -ляці́ць; -ляці́м, -леціце́, -ляця́ць; -ляці́; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыляцець у вялікай колькасці.

Наляцелі пчолы на мёд.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падаючы, асесці ў якой-н. колькасці.

Наляцела (безас.) тапалінага пуху ў хату.

3. на каго-што. На хаду, з разбегу наткнуцца, наскочыць (разм.).

Н. на слуп.

4. на каго-што. Напасці на каго-н. з лёту.

Ястраб наляцеў на куранят.

5. на каго-што і без дап. Зрабіць напад, атакаваць.

Карнікі наляцелі на вёску.

6. перан., на каго. Накінуцца на каго-н. з лаянкай, пагрозамі (разм.).

Свякроў наляцела з пагрозамі.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знянацку пачацца (пра вецер, дождж і пад.).

Наляцела навальніца з градам.

|| незак. налята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. налёт, -у, М -лёце, мн. -ы, -аў, м. (да 1, 3—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́драць, ‑дзеру, ‑дзераш, ‑дзера; пр. выдраў, ‑рала; заг. выдзеры; зак., што.

1. З сілай выцягнуць, вырваць што‑н. моцна ўбітае, урослае, прымацаванае. Выдраць цвік з сцяны. Выдраць акно. □ Нялёгка чалавеку, калі ў яго няма за душой капейкі, асесці на новым месцы, лес выдраць, зямлю раллёю зрабіць. Чарнышэвіч. // Аддзіраючы, вырваць. Выдраць ліст з кнігі. // Драпаючы, выдаліць, вырваць. Выдраць вочы.

2. Разм. Атрымаць, узяць што‑н. з вялікаю цяжкасцю. Юзік ведае, што на пай грошы ў бацькі цяжка будзе выдраць. Крапіва.

•••

Выдраць з мясам — адарваць разам з кавалкам тканіны, скуры (гузік, аплік і пад.).

Выдраць пчолы — забраць мёд з вулля, знішчыўшы пчол.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́павы ​1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ліпы ​1, уласцівы ёй. Ліпавая кара. // Які складаецца з ліп, абсаджаны імі. Наабапал дарогі ў фальварак амаль ад самага лесу цягнуліся густыя старасвецкія ліпавыя прысады. Колас. // Зроблены з драўніны, лыка, кары ліпы. Ліпавая кадушка. □ З лесу выходзіць бацька. На ім доўгая белая кашуля і новыя ліпавыя лапці. Асіпенка. // Прыгатаваны, сабраны з ліпавага цвету. Ліпавы чай. Ліпавы мёд.

2. у знач. наз. лі́павыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якіх адносяцца ліпа, джут і інш.

•••

Ліпавы цвет гл. цвет.

лі́павы ​2, ‑ая, ‑ае.

Разм. Падроблены, фальшывы, несапраўдны. Ліпавыя дакументы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́ты ​1, ‑аў; адз. няма.

Ячэйкі з воску, якія робяць пчолы і восы для захоўвання мёду і адкладвання яец. Рупная пчала Умее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак. Багдановіч. [Чалавек] наглядаў.., як напаўняюцца янтарным мёдам тысячы васковых каморак-сотаў. Паслядовіч.

со́ты ​2, ‑ая, ‑ае.

1. Ліч. парадк. да сто. Соты дзень. Соты вылет. // Шматлікі, незлічона. «І што яно будзе?» — у соты, у тысячны раз пытае сябе Пракоп і не знаходзіць адказу. Колас.

2. Які атрымліваецца пры дзяленні на сто. Сотая частка кіламетра. // Малы, нязначны. Не зроблена і сотай долі... А сіл ужо бракуе... крыўдна, горка! Гарбук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цягу́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які здольны расцягвацца, падаўжацца, не абрываючыся, не ломячыся. Цягучая рызіна.

2. Густы, клёпкі, ліпкі. У дзежках брага з хмелем, Цягучы мёд з вулля. Калачынскі.

3. перан. Працяглы, запаволены, марудлівы. Песні былі ягадныя, старадаўнія, доўгіядоўгія і цягучыя-цягучыя... Сачанка.

4. перан. Стамляюча доўгі, аднастайны. Мокры цягучы дзень нарэшце схіліўся к вечару. Кулакоўскі.

5. перан. Тое, што і цягавіты. [Марцін] паехаў на будаўніцтва і працаваў там чатыры месяцы. Працаваў так, што аж сам здзівіўся, які ён цягучы і дужы. Чарнышэвіч. Капаем мы [акоп], капаем удвух. Абодва цягучыя. І выкапалі мы ўжо метры два ў глыбіню. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кано́н кану́н, кану́на ’сыта, куцця, абрадавая салодкая страва, якая гатуецца к памінкам’ (Нас., ТС, Вешт.; калінк., Мат. Гом.; бярэз., рагач., круп., чэрв., пух., калінк. Сл. паўн.-зах.); ’узаконенае правіла вышэйшай царкоўнай іерархіі’, ’спіс рэлігійных кніг’, ’царкоўнае песнапенне ў пахвалу святога або свята’ (ТСБМ). Укр. канун ’салодкая страва к фэсту’, канон; рус. смал. канон ’куцця з мёдам’, кастр. ’салодкае піва на ўсяночнай’, рус. канун ’маленне’, ’паніхіда’, ’дзяды’, ’першая гадавіна смерці’, ’памінкі’, ’куцця’, ’піва’, ’асвячоны мёд’, смал. кануна ’паніхіда’ і інш. Ст.-рус. канонъ (XII ст.), канунъ. Апошняя форма — народная. Запазычана з грэч. κανών ’палка, шнур, лінейка’. Разгляд літ-ры гл. Фасмер, 2, 180–181.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мядоўнік 1, іван., пін. мэдбу́нік ’мядовы пернік’ (слонім., Сцяшк. Сл.; Вешт. дыс.). Польск. miodownik ’тс’. Параўн. ст.-рус. медовникъ, якому ў «Лексиконе полоно-словенском» (1670 г., с. 193) адпавядае польск. piernik. Аднак ст.-польск. miodounik ’пернік’ (Reczek S., Podręczny sł. dawnej polszczyzny, 210). Таму бел. лексему можна лічыць запазычанай з польск. мовы.

Мядоўнік 2 ’яснотка (глухая крапіва), Lamium album L.’ (маг., Кіс.), лельч. мідоўнік ’канюшына лугавая, Trifolium pratense L.’, пін. медоўніца ’пакрывец лекавы, Anchusa officinalis L.’ (Бейл.), мядулька ’кветка чырвонай лугавой канюшыны’ (міёр., Жыв. сл.), ’медуніца, Pulmonaria L.’ (свісл., Сл. ПЗБ|. Да мёд (гл.): усе расліны — добрыя меданосы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)