ЛО́МЦЕЎ Цімафей Пятровіч (15.10.1906, пас. Новахапёрскі Варонежскай вобл., Расія — 19 4.1972),
бел. і рускі мовазнавец. Д-рфілал.н. (1944), праф. (1934). Скончыў Варонежскі ун-т (1929). Працаваў у Ін-це мовы АН Беларусі (1933—39), БДУ (з 1939), Маскоўскім ун-це (з 1946). У 1958—72 гал. рэдактар час. «Филологические науки». Асн.навук. працы ў галіне агульнага, слав., рус. і бел.мовазнаўства. Аўтар прац «Беларуская граматыка. Ч. I. Фанетыка і правапіс» (1935), «Выражэнне галоўных членаў сказа ў беларускай мове» (1940), «Даследаванні ў галіне гісторыі беларускага сінтаксісу. Састаўны выказнік і яго змяненні ў гісторыі беларускай мовы» (1941), «Беларуская мова» (1951), «Граматыка беларускай мовы» (1956) і інш.
Тв.:
Сравнительно-историческая грамматика восточнославянских языков: (Морфология). М., 1961;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШЫ МІЖНАРО́ДНЫ КАНГРЭ́С БЕЛАРУСІ́СТАЎ Адбыўся 25—27.5.1991 у Мінску; удзельнічалі даследчыкі беларусістыкі (гл.Беларусазнаўства) больш чым з 10 краін свету. Падрыхтаваны на працягу года Арганізац. к-там пад кіраўніцтвам праф. А.Мальдзіса пры ўдзеле АНБССР, Мін-ва культуры БССР, Саюза пісьменнікаў Беларусі, Рэсп. асацыяцыі беларусістаў. Распачаў дзейнасць Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (прыняты яе статут і выбраны кіруючыя органы). Навук. праца кангрэса праходзіла на пленарных і секцыйных пасяджэннях па кірунках; «Гісторыя і культура» (секцыя характарызавалася разнастайнай тэматыкай выступленняў),
«Мовазнаўства» (шмат часу прысвечана пытанням рэфармавання сучаснай бел. мовы; усяго каля 30 выступленняў), «Л-ра, маст. пераклад і фальклор» (каля 20 паведамленняў пра найноўшыя здабыткі ў галіне перакладу і апрацоўкі літ. спадчыны). У заключны дзень працы адбыўся «круглы стол» (агульнакангрэсавая нарада) «Бел. дыяспара».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́ТЧАНКА Васіль Ульянавіч (н. 7.4.1930, в. Зарэчча Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі і мовазнаўства. Д-рпед.н. (1990), праф. (1993). Скончыў Мазырскі пед.ін-т (1958). З 1971 у Нац. ін-це адукацыі, з 1995 адначасова гал. рэдактар час. «Беларуская мова і літаратура». Навук. працы па педагогіцы і філасофіі адукацыі. Аўтар падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў.
Тв.:
Вывучэнне сінтаксісу ў школе: Словазлучэнне. Просты сказ. Мн., 1984;
Шматаспектны аналіз пры вывучэнні сінтаксісу беларускай мовы. Мн., 1987;
Вывучэнне сінтаксісу ў школе: Складаны сказ. Мн., 1989;
Адукацыя, школа і нацыянальная культура (разам з В.П.Протчанка) // Пачатковая школа. 1993. № 1;
Новая праграма па беларускай мове і навучальны працэс // Роднае слова. 1994. №1;
Пераказы ў пачатковай школе. Мн., 1999 (разам з Я.М.Лаўрэлем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМАСІЯЛО́ГІЯ (ад грэч. semasia значэнне, сэнс + ...логія),
раздзел мовазнаўства, які вывучае спосабы абазначэння паняццяў і тыпы змен іх назваў; выкарыстоўваецца і як сінонім семантыкі. Тэрмін «С.» ўжываецца ў гіст. і параўнальна-гістарычным мовазнаўстве, асабліва пры аналізе характару семантычных змен у сувязі з іх этымалагічнай трактоўкай, рэканструкцыяй першаснай, унутр. формы слова і ў выпадках семантычнага паралелізму стандартных шляхоў развіцця значэнняў слоў. Тэарэт. С. вызначае найб. агульныя заканамернасці, якія пашыраюцца на цэласнае семантычнае поле. Асобную галіну С. складаюць метафарычныя змены па падабенстве, метанімічныя — па сумежнасці, якія разам з гіпербалай і сінекдахай ствараюць семіятычны аспект С.
Літ.:
Звегинцев В.А. Семасиология. М., 1957;
Покровский М.М. Избранные работы по языкознанию. М., 1959;
Мартынов В.В. Категории языка: Семиол. аспект. М., 1982;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУШЫ́НСКІ Язэп Францавіч (1885, в. Юраны Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. — 1967),
бел.культ.-грамадскі дзеяч. Скончыў Пецярбургскі ун-т. За ўдзел у студэнцкіх выступленнях 1905 арыштаваны і зняволены ў турму «Крыжы». З 1907 чл.Бел.сацыяліст. грамады. Адзін з заснавальнікаў створанай у маі 1917 Беларускай народнай партыі сацыялістаў, старшыня яе Арганізац. бюро. Удзельнік Усебел. з’езда (снеж. 1917, Мінск). У 1921—30 працаваў у Наркамаце асветы БССР, Інбелкульце, Ін-це мовазнаўстваАН Беларусі. У ліп. 1930 арыштаваны органамі АДПУ па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і ў крас. 1931 сасланы на 5 гадоў у г. Уфа. У ліп. 1935 Асобай нарадай НКУС асуджаны на дадатковы тэрмін. Пасля рэабілітацыі ў ліст. 1957 вярнуўся ў Мінск.
Аўтар успамінаў пра Я.Купалу, з якім быў знаёмы з 1910.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́СЛЕР (Vossler) Карл (6.9.1872, г. Хоэнгайм, Германія — 18.5.1949),
нямецкі філолаг. Вучыўся ва ун-тах Цюбінгена, Жэневы, Страсбурга, Рыма, Гайдэльберга. З 1902 праф. Гайдэльбергскага, з 1909 Вюрцбургскага, у 1911—37 і 1945—47 Мюнхенскага ун-таў. Чл. шматлікіх акадэмій. Даследаваў італьян., франц., ісп. л-ры і мовы. Кіраўнік школы ідэаліст. «неафілалогіі», якая проціпастаўляла пазітывізм і індывідуалізм як 2 асн. кірункі ў эстэт. тэорыі мовы і л-ры. Не прымаў младаграматычную (гл.Младаграматызм) метадалогію («Пазітывізм і ідэалізм у мовазнаўстве», 1904), трымаўся поглядаў Б.Крочэ, звязваў мовазнаўства і літ.-знаўства з філасофіяй і гісторыяй культуры. Сярод агульнатэарэт. і літ.-знаўчых прац: «Мова як творчасць і развіццё» (1905), «Культура Францыі ў люстэрку моўнага развіцця» (1913), «Дантэ як рэлігійны паэт» (1921), «Леапардзі» (1923), «Дух і культура ў мове» (1925) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
германі́стыка
(ад лац. Germanus = немец)
1) комплекс навук, якія вывучаюць мову, літаратуру, гісторыю, матэрыяльную і духоўную культуру германамоўных народаў;
2) частка мовазнаўства, якая даследуе германскія мовы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
НЕЙРАЛІНГВІ́СТЫКА,
навука, што склалася на стыку псіхалогіі, неўралогіі і лінгвістыкі (гл.Мовазнаўства); вывучае мазгавыя механізмы моўнай дзейнасці і змены ў моўных працэсах пры лакальных паражэннях мозга. Эпізадычныя назіранні афазіі (парушэнні маўленчых паводзін) вяліся ўжо ў сярэднявеччы. Сістэм. вывучэнне пачалося ў 1861 (праца франц. анатама П.Брака па маторнай афазіі). У слав. лінгвістыцы адным з першых цікавасць да фактаў маўленчай паталогіі праявіў І.А.Бадуэн дэ Куртэнэ («З паталогіі і эмбрыялогіі мовы», 1885). Ідэі Н. развіваліся ў працах Л.Блумфілда, В.Дарашэўскага, А.Р.Лурыі, Р.В.Якабсона і інш., дзе яе аб’ектам сталі не толькі афазіі, а моўныя паводзіны чалавека ў цэлым. Пры гэтым мова разглядаецца як сістэмная функцыя, а афазія — як сістэмнае парушэнне, звязанае з дэфектамі і функцыян. пабудовай работы мозга па кампенсацыі парушанай функцыі. Клінічныя назіранні дазволілі выявіць пашкоджанні асн. тыпаў нерв. структур, звязаных з моўным механізмам: маторная, сенсорная, семантычная і дынамічная афазіі, агнозіі, апраксіі і дызартрыі. Асн. метад даследаванняў у Н. — назіранні над маўленчымі паводзінамі хворага ў розных умовах: пераказы тэкстаў, расказы, чытанне, пісьмо, выкарыстанне розных тэстаў і інш. Па меры паглыблення навукі і ўдасканалення тэхн. сродкаў, інструментаў і рэактываў для назірання за мозгам узніклі новыя метады. З 2-й пал. 20 ст. Н. — адзін з аспектаў комплекснага вывучэння знакавых паводзін чалавека, структуры свядомасці, ступеней яе свабоды, суадносін фундаментальных прынцыпаў і ўласцівасцей самога чалавека і яго свядомасці і інш. Сучасная Н. аб’ядноўвае ў адной навук. парадыгме фундаментальныя прынцыпы і катэгорыі розных навук — мовазнаўства, нейрапсіхалогіі, нейрафізіялогіі, біялогіі, фізікі, псіхалогіі, псіхалінгвістыкі, філасофіі, матэматыкі, касмалогіі і інш. Даследаваная ў Н. структура слова і мовы ўключае ўсе вядомыя фундаментальныя іх элементы і структурныя ўласцівасці, дакладна адлюстроўвае будову мозга і асаблівасці ажыццяўлення мыслення ў ім, дае ўяўленне пра структуру свядомасці, тлумачыць структурнае падабенства генет. кода і прыроднай мовы, знаходзіць сваё пацвярджэнне ў асаблівасцях структуры планет, галактык, электрамагнітных і гравітацыйных узаемадзеянняў і інш.
Літ.:
Лурия А.Р. Основные проблемы нейролингвистики. М., 1975;
Гируцкий А.А., Гируцкий И.А. Основы нейролингвистики Мн., 1998;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
інстыту́т
(фр. institute, ад лац. institutum = устанаўленне)
1) назва некаторых вышэйшых навучальных і навукова-даследчых устаноў (напр. педагагічны і., і. мовазнаўства);
2) сукупнасць порм у якой-н. галіне грамадскіх адносін (напр. і. шлюбу).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
«ВЕ́СЦІ АКАДЭ́МІІ НАВУ́К БЕЛАРУ́СІ»,
навуковы часопіс. Выдаецца з 1940 у Мінску ў 7 серыях (у 1942—46 не выходзіў). Напачатку агульны часопіс для ўсіх аддзяленняў АН Беларусі, у 1956 падзелены на серыі: грамадскіх (з 1992 гуманітарных), біял. і фізіка-тэхн.Навук. з 1963 выходзіць серыя с.-г.Навук. з 1965 — фізіка-матэм., хім.Навук. з 1968 — фізіка-энергет.навук. Серыі гуманіт., біял. і с.-г. навук выходзяць на бел. мове, астатнія на бел. і рус. мовах. Серыя гуманіт. навук мае спец. раздзелы: «Гісторыя», «Філасофія і сацыялогія», «Мастацтвазнаўства, этнаграфія, фальклор», «Літаратуразнаўства», «Мовазнаўства», «Права», «Эканоміка». Часопіс асвятляе пытанні развіцця навукі, змяшчае матэрыялы навук. даследаванняў і вынікі работ ін-таў АН Беларусі, н.-д. ін-таў і ВНУ рэспублікі, а таксама рэцэнзіі, хронікі, юбілейныя артыкулы пра вядучых вучоных рэспублікі, інфармацыю пра навук. жыццё АН Беларусі.