адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ, Рас. імперыі і БССР у 16—20 ст. Утвораны ў 1565 у складзе Кіеўскага, з 1569 — Мінскага ваяв.ВКЛ. Цэнтр — г.Мазыр. Асн. частку М.п. складалі дзярж. Мазырская, Бчыцкая (Пціцкая) і Уборцкая воласці (з пач. 15 ст. належала Віленскаму каталіцкаму біскупству). У М.п. увайшла таксама тэр. на паўн. беразе р. Прыпяць ад р. Пціч да р. Случ з маёнткамі Ленін, Жыткавічы і інш.Найб. значныя мястэчкі: Капаткевічы, Каралін, Лельчыцы, Ленін, Нароўля, Петрыкаў, Скрыгалаў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай павет скасаваны. 3.5.1795 адноўлены ў складзе Мінскага намесніцтва, з 12.12.1796 — Мінскай губерні. Пл. 15,6 тыс.км². У павеце было 8 мястэчак: Давыд-Гарадок, Ельск-Каралін, Капаткевічы, Лахва, Ленін, Петрыкаў, Скрыгалаў, Тураў; 6 каталіцкіх касцёлаў, 7 уніяцкіх і каля 50 правасл. цэркваў. У 1860 у М.п. 112 прыватных маёнткаў. У 1861 утворана 21 воласць: Буйнавіцкая, Бярозаўская, Грабаўская, Дзякавіцкая, Жыткавіцкая, Камаровіцкая, Капаткевіцкая, Лахвенская, Лельчыцкая, Ленінская, Лучыцкая, Ляскавіцкая, Мялешкавіцкая, Міхайлаўская, Петрыкаўская, Скараднянская, Слабода-Скрыгалаўская (у 1913 падзелена на Слабадскую і Скрыгалаўскую), Тонежская, Тураўская, Хорская, Чучавіцкая; пазней утворана Каралінская воласць. У 1878—95,3 тыс.чал. На 7.11.1917 у М.п. 23 воласці. З 29.8.1919 да 10.8.1920 у Гомельскай губерні, потым зноў у Мінскай. 18.3.1921 Бярозаўская, Лахвенская, Хорская і Чучавіцкая вол. адышлі да Польшчы, астатняя частка М.п. ўключана ў БССР. 17.12.1921 Ленінская вол. перададзена Слуцкаму пав. 3.3.1924 да М.п. далучана зах. частка Рэчыцкага пав. (7 валасцей цалкам і 3 часткова). 17.7.1924 М.п. скасаваны, тэр. ўключана ў Мазырскую акругу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пламе́тны ’псіхічна хворы’ (стол., ЛА, 3; ТС), укр.бойк.планіта ’дур, дурыкі’, усх.-палес.пламета ’псіхічная неўраўнаважанасць’, пламётна пагода ’благое надвор’е, нягода’. Утворана ад плакетак, параўн. польск.planetnik, plametnik ’дух, які жыве ў дажджавых хмарах’, а таксама ’лунацік’, і planetnica ’неўраўнаважаная жанчына, самадурная’. Сюды ж мазыр.пламе‑ та ’неслух, непаседа (пра дзіця)’ (Мат. Гом.), кобр.пламэтытысь ’хандрыць’ (Нар. лекс.; Сл. Брэс.), пламідны ’зайздросны’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стакало́с ‘каласоўнік’ (стол., лельч., жытк., мазыр., Расл. св.; ЛА, 1), стоколо́с, стоколо́са ‘гірса’ (ТС), укр.стоко́лос, рус.стоко́лос, польск.stokłos, чэш.stoklosa, славац.stoklas, серб.-харв.сто̀класа, славен.stóklas. Прасл.*stokolsъ; ад сто і колас (Міклашыч, 335; Фасмер, 3, 764). Махэк₂ (579) заўважае, што лічэбнік сто не мае канкрэтнага значэння, абазначае толькі вялікую колькасць каласкоў у гэтай расліны ў параўнанні з адным коласам культурных збожжавых раслін.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярня́каць ’гаварыць абы-што, неўпапад’ (браг., З нар. сл.); ’дакучаць’ (мазыр., Мат. Гом.). Запазычана з рус. мовы; параўн. варнакать: разан., кур. ’хлусіць, балбатаць’; ’вярзці’, цвяр. ’паўдн. ’рабіць што-небудзь, абы-як, неахайна’; ’гаварыць глупства, балбатаць, малоць языком абы-што’, варон. ’гаварыць няясна, незразумела’, дан.варнякаць ’тс’, а гэта да рус.варнак ’катаржнік, злачынец, зладзюга, бадзяга, хуліган, жулік’, ад якога і ўкр.варна́к ’тс’. Гл. яшчэ Рудніцкі, 1, 317.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мурава́ты, мурова́ты ’цёмна-шэры’ (ТС), му́ры ’светла-карычневай масці’ (мазыр., З нар. сл.), ’цёмна-сівы’ (лельч., Нар. лекс.), ’смуглы, светла-карычневы’ (ТС), рус.мурый ’цёмна-карычневы’, укр.му́рий ’цёмна-шэры з плямамі (аб масці)’, ’смуглы’, чэш.mourovatý ’пачарнелы, цемнаваты’, moura ’шэрая (бурая) карова’. Да прасл.murъ, і.-е. адпаведнікамі якога з’яўляюцца: ст.-грэч.ἀμαυρός ’цёмны’, аркадск.μαῦρος, с.-грэч.μαῦρος ’цёмны, чорны’ (Цупіца, BB, 25, 101; Фасмер, 3, 15; Махэк₂, 377).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жа́біць ’перагінаць’ (Юрч., Яўс.), жа́біцца ’моршчыцца, набываць бугрысты выгляд’ (ТСБМ). Рус.кастр., бранск.жа́биться ’карабаціцца’ (СРНГ, Растаргуеў, Бранск.). Вытворнае ад жа́ба1 ў сувязі з уяўленнем пра бугрысты, зморшчаны характар скуры або сагнутыя ногі жывёліны. Бел. і бранск., магчыма, незалежна ад кастр., а таксама ад ярасл.жабиться ’кпіць’, алт. і том.жабить ’лаяць, сварыцца (на каго-н.)’. Параўн. жа́ба2. Грыгор’еў, УЗ Мазыр. ГПИ, 1, 1958, 156; Мяркулава, Этимология, 1963, 77.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́свет, посвет, посвэт, пасееш ’камінок пры печы’ (ельск., Хрэст. дыял.; мазыр., Шн. 3), ’лучнік, жалезная рашотка, дзе гарэла лучына, асвятляючы хату’ (Эрэм., Пікай., ТС; лун., Шатал,), посвіт ’лоўля рыбы на святло’ (нараўл., Мат. Гом.), укр.посвіт ’святло, агонь’, рус.пск., цвяр.посветец ’лучнік’, польск.дыял.poświat, poświt ’асвятленне пры лоўлі рыбы’. Утварэнне з прыстаўкай *po‑ ад *svetiti са значэннем выніку дзеяння; у польскай — з палескіх ці украінскіх гаворак. Гл. свет, свяціць.
Мілёр ’вугаль для кузні’ (Ян.), мі́ляр ’доўгі капец дрэва, закрытага зямлёй, з якога выпальвалі дрэўны вугаль’ (усх.-палес., Лучыц-Федарэц), мазыр.мулёры ’печ, у якой выпальвалі дрэўны вугаль’ (Іванова, «Рэгіян. традыцыі ва ўсх.-слав. мовах…», Гомель, 1980). З польск.mielerz, milerz ’касцёр бярозавых дроў, які выпальвалі ў яме’ (> прозвішча Мележ). Параўн. таксама чэш., miliž, славац.mila (< ням.Meiler), якое з лац.mīliārium ’тысяча кавалкаў, напр., пален’ — адзінка ліку (Махэк₂, 363). Гл. таксама мы́ляр.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зуры́ць ’гнаць’ (Шат.; мазыр., ЭШ). Чэш.zuřiti ’гневацца; выступаць супраць каго-н.’, славац.zúriť ’гневацца’. Трубачоў (Слав. языкозн., V, 179) параўноўвае бел. і чэш. лексемы, прапануе прасл. дыялектызм zuriti і піша пра генетычную сувязь з літ.žiaurùs ’люты, жорсткі’. Аб літ. слове гл. Фрэнкель, 1303 і 514. Іначай Махэк₂ (719–720), які звязвае чэш. слова з польск.żurzyć ’гневацца’ (гл. журыцца); Копечны (440), тлумачыць zuřiti < zóriti да і.-е.*gʼher‑ ’моцна жадаць’. Няясна.