ДАЛІДО́ВІЧ (Аляксандр Ільіч) (2.8.1914, в. Ямнае Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 24.9.1952),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Камандзір аддзялення разведкі сяржант Д. вызначыўся 21 6.1944 каля г. Ладзейнае Поле Ленінградскай вобл. пасля пераправы цераз р. Свір, 18.3 і 4.4.1945 у баях на тэр. Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУ́ДАЎ (Вячаслаў Дзмітрыевіч) (н. 8.1.1942, г. Бор Ніжагародскай вобл., Расія),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1976), лётчык-касманаўт СССР (1976). Скончыў Балашоўскае вышэйшае ваенна-авіяц. вучылішча (1963). З 1965 у атрадзе касманаўтаў. 14—16.10.1976 з В.Л.Раждзественскім здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-23» (як камандзір). Правёў у космасе 2 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВУЦЕ́НКА (Мікалай Іванавіч) (19.5.1921, в. Утра Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 27.4.1945),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд.-Зах., Сталінградскім, Варонежскім, 1-м і 2-м Укр. франтах. Камандзір гарматы старшына І. вызначыўся ў 1945 у баях на тэр. Польшчы і Германіі. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРАШНІЧЭ́НКА (Пётр Апанасавіч) (26.11.1922, с. Запселле Краснапольскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 1.1.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Камандзір узвода разведкі лейт. М. вызначыўся пры вызваленні Гомельскай вобл.: у цяжкім баі каля в. Печышчы Парыцкага р-на сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗЛІ́К (ваен.),
група ваеннаслужачых, якая непасрэдна абслугоўвае гармату, мінамёт, пускавую ўстаноўку і інш. віды зброі і тэхнікі; першасная арганізац. адзінка (падраздзяленне) у артылерыі, ракетных войсках, ППА, войсках сувязі і інш. Р. узначальвае камандзір (афіцэр, прапаршчык або сяржант). Колькасць асабовага складу ў Р. залежыць ад віду (сістэмы) зброі (тэхнікі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ЙНІКАЎ (Павел Раманавіч) (снеж. 1917, в. Таль Любанскага р-на Мінскай вобл. — 18.2.1945),
Герой Сав. Саюза (1940). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. Малодшы камандзір Алейнікаў вызначыўся ў лютым 1940 у баях у раёне пас. Краснасельскае Выбаргскага р-на. У Вял.Айч. вайну на Паўд. і 3-м Бел. франтах. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯТЧЫ́НСКІ БОЙ 1942,
бой паміж партыз. атрадамі А.І.Далідовіча, «Чырвоны Кастрычнік» (камандзір Ф.І.Паўлоўскі) і ням.-фаш. буйным гарнізонам у в. Вятчын Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. 14 студз. партызаны атакавалі гарнізон з 2 бакоў. Пасля непрацяглага бою гарнізон перастаў існаваць, у партызан страт не было.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́СІК (Анатоль Ільіч) (н. 15.11.1924, в. Горка Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну на фронце з сак. 1944. Удзельнік вызвалення Беларусі, Польшчы, баёў у Германіі. Камандзірстралк. аддзялення сяржант З. вызначыўся ў баях на тэр. Польшчы і Германіі. Да 1975 працаваў у органах МУСБССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУТРУ́ХІН (Канстанцін Пракопавіч) (1.2.1916, в. Удзельны Шумец Чэбаксарскага р-на, Чувашская Рэспубліка, Расія — 27.6.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1943. Камандзір аддзялення сяржант К. вызначыўся пры фарсіраванні Зах. Дзвіны ў Віцебскай вобл.: у баі за в. Хадакова Ушацкага р-на закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота. На месцы подзвігу мемар. знак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМА́НІН (Мікалай Пятровіч) (18.10.1908, г. Меленкі Уладзімірскай вобл., Расія — 13.3.1982),
савецкі ваен. дзеяч. Герой Сав. Саюза (1934). Ген.-палк. авіяцыі (1967). Скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэтычную лётную школу (1928), Ваен.-паветр. акадэмію (1938). Удзельнік выратавання экспедыцыі парахода «Чэлюскін» (1934). У Вял.Айч. вайну камандзіравіяц. корпуса. У 1966—72 у Гал. штабе ВПС, кіраваў падрыхтоўкай касманаўтаў.