Разм. Паволі, з цяжкасцю прыйсці куды‑н. [Сцяпан] неяк перасіліў знямогласць і прывалокся на работу.Гроднеў.— Апошнія два дні дома не была [Мар’янка]. Сёння толькі прывалаклася.Колас.//Зневаж. Прыйсці, з’явіцца (звычайна пра каго‑н. непажаданага). — Распранайся, — пачула маці голас сына і з непрыязнасцю падумала: «Напэўна, зноў прывалокся гэты Жора».Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысні́цца, ‑снюся, ‑снішся, ‑сніцца; зак.
З’явіцца, паказацца ў сне. І заспала. Бо прыснілася ёй Лідачка, зорачка яе ненаглядная, унучка, хоць і не родная.Брыль.Кастусь варочаўся так і гэтак, але сон не браў яго. А калі нарэшце задрамаў, прыснілася Алеся.С. Александровіч./убезас.ужыв.Нядобрыя сны пачалі сніцца Ульяне. Прыснілася ёй раз, што яна чэрпала ваду сваім чаравікам і піла яе.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыплыўшы, набрацца ў нейкай колькасці.
Наплыло (безас.) смецця да берага.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нацячы на паверхню чаго-н.
Наплылі слёзы.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Плаўна насунуцца, закрыць сабой што-н.
Наплылі хмары на сонца.
5.перан. Ахапіць, з’явіцца (пра думкі, пачуцці, успаміны і пад.).
Наплылі ўспаміны.
|| незак.наплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.наплы́ў, -лы́ву, м. (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Вы́кідаць (БРС, Шат., Касп., Яруш., Бяльк.), вы́кідацца ’стараннай працай, руплівасцю выйсці з цяжкага становішча’; ’вырасці ў беднасці’; ’акрыяць’ (Янк. III); ’вырасці, выхавацца’; ’перанесці, перажыць пэўны час’ (Шат.), законч. трыванне выкінуцца ’нечакана з’явіцца’ (КЭС, лаг.). Гл. кідаць. Значэнне ’акрыяць’ або калька з літ., параўн. pasitaisýti ’акрыяць, паправіцца’ і taisýti ’выкідваць (штукі)’, або вынік незалежнага развіцця семантыкі дзеясловаў з прыстаўкай вы‑ і са значэннем руху знутры, якія вельмі часта набываюць пераносныя значэнні ’выйсці з цяжкага становішча, пазбавіцца ад бяды’; ’вырасці (у беднасці)’ і г. д.; параўн. выкачацца, выкруціцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыспе́ць ’наступіць, надысці, настаць, (пра час, справу, патрэбу); абавязкова спатрэбіцца, вельмі захацецца’; ’прыйсці, з’явіцца ў патрэбны момант, паспець, не спазніцца’; ’застаць, заспець’ (ТСБМ, Гарэц.; астрав., Сл. ПЗБ; ТС), ’паспець, не спазніцца’ (Др.-Падб.), ’паспець (напр., пра яблыкі)’ (гродз., Сл. ПЗБ), прісьпе́ць ’паспець, не спазніцца’ (Бяльк.). Рус.приспе́ть ’паспець, надысці, настаць; пасадзейнічаць’, дыял. ’паспець, рабіцца гатовым; выспяваць’, укр.приспі́ти ’паспець; выспець’; чэш.přispěti, славац.prispieť ’дапамагчы, пасадзейнічаць’, серб.-харв.прѝспети ’паспець, не спазніцца; паспець, зрабіцца гатовым’, славен.prispéti ’паспець, не спазніцца; дапамагчы, зрабіць уклад’. Да спе́ць (гл.).
1. Падняцца бягом куды‑н. уверх, на больш высокае месца, на вышыню. Узбегчы на трэці паверх. Узбегчы на пагорак. □ Лабановіч саскочыў з павозкі і ўзбег на ганак.Колас.// Імкліва ўз’ехаць (звычайна па вышыню). Грузавік у збег на ўзгорак.Гроднеў.//перан. Размясціцца на паверхні, што ідзе ўгору. Новыя гарадскія вуліцы ўзбеглі на бліжэйшыя пагоркі.В. Вольскі.
2. Бягом зайсці, трапіць куды‑н.; забегчы. Воўк узбег на поплаў. □ Стукнула брамка, і на двор узбегла дзяўчынка.Асіпенка.// Імгненна з’явіцца, выступіць; пабегчы. Крывавая падцечына ўзбегла на вока.Сабаленка.//перан. Раптоўна ўзнікнуць, з’явіцца, прыйсці. Узбег смутак на твар. □ І тут, як кажуць, мімаволі ўзбегла па памяць вядомая песня.Грамовіч.З даяркамі Андрэй па-свойму, крыху грубавата, мог і жартаваць, і смяяцца, і ляпнуць, што ўзбяжыць на язык.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
überrúmpelnvt заспе́ць [захапі́ць] зняна́цку;
sich nicht ~ lássen* не даць заспе́ць сябе́ зняна́цку;
j-n mit séinem Besúch ~ нечака́на з’яві́цца да каго́-н. у го́сці
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)