таджыкскі пісьменнік. Нар. паэт Таджыкістана (1974). Скончыў Душанбінскі пед.ін-т (1941). Друкаваўся з 1936. Аўтар паэт. зб-каў «Фронту» (1945), «Свята Перамогі» (1946), «Жыццё і слова» (1955), «Пройдзены шлях» (1966), «Горная легенда» (1970), «Натхненне» (1973), п’ес, апавяданняў (зб. «Прыгоды Сакі», 1973) і інш. Пісаў для дзяцей, перакладаў творы рус. і замежных паэтаў. На бел. мову яго асобныя вершы пераклаў С.Гаўрусёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКЛА́МА, ІНФАРМА́ЦЫЯ, ДА́ЙДЖЭСТ, РІД,
бел. недзяржаўная інфармацыйная служба ў 1992—97 у Мінску. Асн. кірункі: збор і апрацоўка навін паліт., эканам., культ. і інш. характару, распаўсюджванне іх у сродках масавай інфармацыі, прыватным асобам на тэр. Беларусі і за яе межамі, узаемаабмен з замежнымі сродкамі масавай інфармацыі. Праводзіла таксама сацыялагічныя даследаванні, аказвала кансультацыйныя, рэкламныя і пасрэдніцкія паслугі, рыхтавала і размяшчала дайджэсты рэсп. і замежныхперыяд. выданняў, праводзіла выстаўкі, кірмашы, ярмаркі,* стварала рэкламную прадукцыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СААВЕ́ДРА ЛА́МАСА ПАКТ 1933,
дагавор аб прынцыпах міжнар. адносін, заключаны па ініцыятыве міністра замежных спраў Аргенціны К.Сааведра Ламаса. Падпісаны 10 кастр. прадстаўнікамі Аргенціны, Бразіліі, Мексікі, Парагвая, Уругвая і Чылі, пазней большасцю дзяржаў Лац. Амерыкі і ЗША. Асуджаў агрэсіўныя войны, дэклараваў урэгуляванне ўсіх міждзярж. спрэчак толькі мірнымі сродкамі. Забараняў узбр. ці інш. ўмяшанне ва ўнутр. справы адзін аднаго, прадугледжваў міжнар. ціск на дзяржавы-агрэсары. Абавязаў бакі не прызнаваць змены граніц, якія ажыццёўлены гвалтоўным шляхам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САА́РЫШ ((Soares) Марыу) (н. 7.12.1934, Лісабон),
партугальскі паліт. і дзярж. дзеяч. Адвакат. Скончыў Лісабонскі унт. З канца 1940-х г. удзельнік руху супраць дыктатуры А.Салазара. У 1970—74 у эміграцыі ў Францыі, дзе ў 1973 заснаваў партуг.Сацыяліст. партыю (у 1973—86 яе ген. сакратар). Пасля Партуг. рэвалюцыі 1974 міністр замежных спраў (1974—75), выступаў за наданне незалежнасці афр. калоніям Партугаліі. У 1976—78 і 1983—85 прэм’ер-міністр, у 1986—96 прэзідэнт Партугаліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АУ́Н САН СУ ЧЖЫ (н. 19.6.1945, г. Янгон, М’янма),
палітычны дзеяч М’янмы (б. Бірмы). Дачка Аун Сана. Вучылася ў Дэлійскім і Оксфардскім ун-тах. Працавала ў Лонданскім ун-це (1968), сакратаром ААН (1969—71), Мін-вазамежных спраў Непала (1970-я г.) і інш. З 1988 на радзіме. Заснавальніца і ген. сакратар ЦВК партыі Нац. ліга за дэмакратыю, якая перамагла на парламенцкіх выбарах 1990. За выступленні супраць ваен. рэжыму краіны арыштавана ў 1989. Нобелеўская прэмія міру 1991.
чэхаславацкі дзярж. дзеяч. Юрыст, сацыёлаг. У 1915—18 ген. сакратар эмігранцкага Чэхаславацкага нац. савета ў Парыжы. У 1918—35 міністр замежных спраў, у 1935—38 прэзідэнт Чэхаславацкай рэспублікі. Актыўны ўдзельнік Антанты Малой. У 1923—38 член савета, старшыня К-та бяспекі Лігі нацый. У 1940—45 прэзідэнт Чэхаславацкай рэспублікі на эміграцыі (Лондан), пасля вызвалення Чэхаславакіі прэзідэнт рэспублікі (1946—48). Пасля прыходу да ўлады Камуніст. партыі Чэхаславакіі пайшоў у адстаўку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВУА́РЫ (ад франц. avoir маёмасць, набытак),
1) актывы (грашовыя сродкі, вэксалі, чэкі, пераводы, акрэдытывы), за кошт якіх робяцца плацяжы і пагашаюцца абавязацельствы іх уладальнікаў; у вузкім сэнсе — ліквідная частка актываў (грашовыя сродкі банка на бягучых рахунках, дэпазітах, каштоўныя паперы, якія лёгка рэалізуюцца).
2) Сродкі банка ў замежнай валюце, золаце, якія знаходзяцца на яго рахунках у замежных банках. Сукупнасць такіх сродкаў, што належаць якой-н. краіне, называюць яе замежнымі авуарамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАВЯ́ЗАК ВО́ІНСКІ,
абавязак грамадзян абараняць сваю Айчыну, навучацца ваен. справе і несці ваен. службу ў складзе ўзбр. сіл і інш. вайск, фарміраванняў. Замацаваны Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, рэгулюецца Законам «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» ад 5.11.1992. Мае адносіны да грамадзян, органаў дзярж. улады і кіравання, прадпрыемстваў, устаноў і арг-цый незалежна ад форм уласнасці і ўмоў гаспадарання. Абавязак воінскі не пашыраецца на замежных грамадзян, якія жывуць на тэр. Беларусі, і асоб без грамадзянства. Гл. таксама Воінская павіннасць.
палітычны і дзярж. дзеяч Егіпта. Адукацыю атрымаў у Каірскім і Парыжскім ун-тах. Праф.міжнар. права Каірскага ун-та (1949—79). Дырэктар цэнтра даследаванняў Гаагскай акадэміі міжнар.. права (1967—69). Міністр замежных спраў (з 1977), чл. парламента Егіпта з 1987. З 1991 віцэ-прэм’ер. Удзельнічаў у падпісанні Кэмп-Дэвідскіх пагадненняў (1978), пасяджэннях Ген. Асамблеі ААН (1979, 1982 і 1990). Абраны Ген. сакратаром ААН на перыяд 1992—96.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЛЬДГАЙМ ((Waldheim) Курт) (н. 21.12.1918, Андрэ-Вердэн, зямля Ніжняя Аўстрыя, Аўстрыя),
дзяржаўны дзеяч Аўстрыі, дыпламат.Д-рюрыд.н. (1944). Вучыўся ў Венскай консульскай акадэміі (1937—39), скончыў Венскі ун-т (1944). З 1945 на дыпламат. службе. Пастаянны прадстаўнік Аўстрыі пры ААН (1964—68 і 1970—71). Міністр замежных спраў Аўстрыі (1968—70). Ген. сакратар ААН у 1972—81. Федэральны прэзідэнт Аўстрыі ў 1986—92.