аптычная з’ява ў атмасферы перад узыходам і пасля заходу Сонца; паступовы пераход ад дзённага святла да начной цемры і наадварот. Суправаджаецца зарою. Працягласць З. залежыць ад геагр. шыраты месца: чым бліжэй да экватара, тым ён карацейшы; ад схілення Сонца: у аддаленых ад экватара зонах, дзе летам Сонца апускаецца пад гарызонт на невялікі вугал, вячэрні З. сутыкаецца з ранішнім і цемень зусім не настае (белыя ночы). Адрозніваюць З. грамадзянскі (сонца апускаецца пад гарызонт да 6°), навігацыйны (ад 6° да 12°) і астранамічны (ад 12° да 18°).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фу́нкцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1.З’ява, якая залежыць ад іншай і змяняецца па меры змянення іншай з’явы.
2. У матэматыцы: закон, паводле якога кожнаму элементу аднаго мноства ставіцца ў адпаведнасць некаторы элемент іншага мноства.
Лінейная ф.
Трыганаметрычная ф.
3. Работа, спецыфічная дзейнасць, што выконваецца органам, арганізмам і пад.
Ф. залоз.
4. Роля, значэнне, назначэнне чаго-н.
Функцыі крэдыту.
5. Абавязак, кола дзейнасці.
Службовыя функцыі.
Функцыі прафкама.
|| прым.функцыяна́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Áuftrittm -(e)s, -e
1) вы́ступ; вы́хад (на сцэну), з’я́ва (у п’есе)
2) падно́жка, прысту́пка
3) перан. сцэ́на, сутыкне́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
інава́цыя
(лац. innovatio)
1) новаўвядзенне, абнаўленне; укладванне сродкаў у распрацоўку новай тэхнікі, тэхналогіі, навуковыя даследаванні;
2) лінгв. новая з’ява ў мове (напр. лексічная і.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сенса́цыя
(фр. sensation, ад лац. sensus = пачуццё, адчуванне)
1) моцнае ўражанне ад якой-н. падзеі, паведамлення;
2) з’ява, паведамленне, якое выклікае ўсеагульную цікавасць, узбуджэнне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аглюціна́цыя, ‑і, ж.
Спец.
1. Склейванне ў камячкі бактэрый, чырвоных крывяных цельцаў і інш. мікраарганізмаў пры ўздзеянні на іх імуннай сывараткі.
2.З’ява, уласцівая граматычнаму ладу мангольскіх, цюркскіх, фіна-угорскіх і інш. моў, паводле якой граматычныя адносіны (склон, лік і г. д.) вызначаюцца з дапамогай далучэння адназначных стандартных афіксаў да нязменных асноў або каранёў.
[Лац. agglutinatio — склейванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нечака́насць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць нечаканага; раптоўнасць. Нечаканасць сустрэчы. □ Партызан ратавала іх смеласць, выключная нечаканасць іх з’яўлення.Лынькоў.
2. Нечаканая падзея, з’ява, нечаканыя абставіны і г. д. Саша глянула на брата і раптам зразумела, што ён узброены і гатовы да любых нечаканасцей.Шамякін.— Стой! Пароль! — раздаўся вокліч, і Сяміздраў аж падскочыў ад нечаканасці.Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
fenomen, ~u
м.
1. феномен; надзвычайная з’ява;
fenomen natury — феномен прыроды;
2. геній, чалавек выключных здольнасцей;
fenomen pracowitośi — фенаменальна працаздольны чалавек
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
аспе́кт
(лац. aspectus = погляд)
1) пункт погляду, з якога ацэньваецца з’ява, паняцце;
2) знешні выгляд расліннага згуртавання ў залежнасці ад складу раслін і часу года.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тахігене́з
(ад гр. tachys = хуткі + -генез)
з’ява скарачэння і спрашчэння ранняга этапу развіцця арганізма, калі зародак не праходзіць усіх стадый, якія ўласцівы былі продкам арганізма.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)