суб’ектывізм, ‑у,
1. Светапоглядная пазіцыя, якая ігнаруе аб’ектыўны падыход да рэчаіснасці, адмаўляе наяўнасць аб’ектыўных законаў прыроды і грамадства.
2. Напрамак у буржуазнай сацыялогіі, які сцвярджае, што развіццё грамадства вызначаецца не аб’ектыўнымі заканамернасцямі, а суб’ектыўнымі фактарамі — воляй, жаданнямі і імкненнямі пэўных асоб.
3. Асабісты, пазбаўлены аб’ектыўнасці погляд на што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)