Дуры́ць ’дурыць’. Рус. дури́ть, укр. дури́ти, польск. durzyć ’дурыць’, серб.-харв. ду́рити се ’злавацца’ і г. д. (агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 5, 161). Прасл. *duriti (sę) — каузатыўны дзеяслоў, звязаны з *dur‑ (гл. дурны́).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасява́ць ’сеяць (доўга)’, ’высяваць’ (Ян.). Дуратыўны дзеяслоў, утвораны ад сеяць (гл.); пашырэнне суфікса ‑ва‑ ў сувязі з тым, што аснова дзеяслова заканчваецца на галосны (параўн. быць — бываць, чуць — чуваць). Прыстаўка па‑ тут мае значэнне ’вы-’.⇉/

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́бліць ‘ісці ўпэўнена’ (мёрск., Нар. лекс., Бел. дыял. 1), параўн. яшчэ аргат. ‘futuere’ (Лукашанец, Сацыял.), магчыма, да тыбель, гл. Экспрэсіўны дзеяслоў няяснага паходжання, магчыма, балтызм, параўн. літ. dỹbinti ‘ісці, крочыць (вялікімі крокамі)’, параўн. дыбаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Весяле́ць ’станавіцца вясёлым’ (КТС, БРС), укр. веселі́ти, рус. веселе́ть, польск. weseleć, уст. wiesielić ’станавіцца вясёлым’; (паэт.) ’праслаўляць’, славен. veselẹ́ti > veselíti ’радаваць’. У значэнні ’станавіцца вясёлым’ — гэта ўсходне-славянскі адпрыметнікавы дзеяслоў з суф. ‑ěti ад вясёлы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нашэ́шкацца ’многа адзець на сябе’ (ТС). Параўн. славен. našeškati ’пабіць, адлупцаваць’, што, магчыма, сведчыць у карысць вядомай семантычнай мадэлі ўтварэння экспрэсіўных дзеясловаў, гл. нашу́шкацца; зыходным мог быць дзеяслоў тыпу шашчэць ’трашчаць, храбусцець’, відаць, звязаны з шастаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атуме́ка ’намёк’ (Касп., ЭШ). Рус. дыял. отумеком ’іншым чынам’. Магчыма, да кораня мек‑: кумекаць, мекаць, намёк; з прэфіксамі ат‑ і у‑ ўтвораны дзеяслоў, ад якога бязафіксны назоўнік. Параўн. рус. мекать, невдомек, смекалка і інш. Гл. мекаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пекані́цы ’здоба’ (шчуч., Сцяшк. Сл.) — аддзеепрыметнікавае ўтварэнне з суф. ‑іц‑ы, якое называе прадмет паводле яго ўласцівасці. Да пекці > ⁺пе́каць — дзеяслоў шматразовага дзеяння ’пячы’, параўн. рус. пека́ть ’тс’. Параўн. таксама пе́канка ’лечаная на вуголлі рыба’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́нка ’загана, недахоп; строгая вымова’ (Нас.). Гэта слова, паводле яго семантыкі, наўрад ці можа з’яўляцца памяншальнай формай ад га́на (параўн. ган, гл.). Хутчэй трэба меркаваць, што яно — аддзеяслоўны назоўнік, утвораны суфіксам ‑к(а). Параўн. дзеяслоў ганіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гру́каць ’грукаць’ (БРС), дыял. грю́каць (Нас.). Рус. дыял. гру́ка́ть, грю́кать, укр. грю́кати, гру́каты. Параўн. балг. гру́кам ’рохкаць’ і г. д. Прасл. *grukati — дзеяслоў гукапераймальнага паходжання. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 154–155. Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 466.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праве́рзгаць ’прамыць збольшага, абы-як’ (смарг., Шатал.). Хутчэй за ўсё, да вэдзгаць ’мазаць, пэцкаць’ (гл. вэзгацьў менш верагодны прэфіксальны дзеяслоў ад *верзгаі(ь < польск. wierzgać ’брыкацца (аб конях)’, ст.-польск. наогул аб матанні, кіданні (параўн. Брукнер, 618).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)