трактарабудава́нне, ‑я, н.

Галіна машынабудаўнічай прамысловасць якая вырабляе трактары і трактарныя рухавікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дазіме́трыя, -і, ж. (спец.).

Галіна прыкладной фізікі, у якой вывучаюцца фізічныя велічыні, што характарызуюць дзеянне іанізуючых выпрамяненняў, а таксама сукупнасць метадаў вымярэння і разліку дозы іанізуючых выпрамяненняў.

|| прым. дазіметры́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навуказна́ўства, -а, н.

Галіна ведаў, якая вывучае заканамернасці функцыянавання і развіцця навукі, структуру і дынаміку навуковай дзейнасці, узаемадзеяння навукі з іншымі сферамі матэрыяльнага і духоўнага жыцця грамадства.

|| прым. навуказна́ўчы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канапляво́дства, ‑а, н.

Вырошчванне канапель як галіна сельскай гаспадаркі. Майстар канапляводства. Развіццё канапляводства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кардыяло́гія, ‑і, ж.

Галіна медыцыны, якая вывучае сардэчныя хваробы і метады іх лячэння.

[Ад грэч. kardía — сэрца і lógos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лесаэксплуата́цыя, ‑і, ж.

Нарыхтоўка, транспарціроўка і адгрузка лясных матэрыялаў як галіна народнай гаспадаркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёэлектро́ніка, ‑і, ж.

Галіна навукі і тэхнікі, якая развівалася з радыётэхнікі і электронікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самалётабудава́нне, ‑я, н.

Галіна прамысловасць звязаная з вырабам самалётаў; навука аб будове самалётаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

танкабудава́нне, ‑я, н.

Галіна абароннай прамысловасці, якая вырабляе танкі і абсталяванне для іх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электрамашынабудава́нне, ‑я, н.

Галіна электратэхнічнай прамысловасці, звязаная з вырабам электрычных машын. Развіццё электрамашынабудавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)