Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
напры́клад, пабочн.
Для прыкладу (ужываецца пры пералічэнні, пры паясненні слова ў сказе, для ілюстрацыі папярэдняга выказвання). На ўроках мовы праводзяцца розныя віды работ, напрыклад: дыктанты, сачыненні, ізлажэнні. □ [Ян:] — Кожны гаворыць тое, што яму хочацца, айцец Сцяпан. Я, напрыклад, не замінаю вам.Чарнышэвіч.[Паўлік:] — Усе могуць выказаць сваю думку. Але не гуртам, а па аднаму. Я, напрыклад, лічу, што прапанова Толі заслугоўвае ўвагі.Рунец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамо́ўца, ‑ы, м.
Той, хто гаворыць прамову, выступае з прамовай. Хтосьці падняўся ў пярэдніх радах і, махаючы пальчаткай, крычаў, патрабуючы спыніць прамоўцу.Галавач.Калі пасяджэнне аднавілася, услед за двума прамоўцамі старшыня прадаставіў слова Паходню.Хадкевіч.// Той, хто валодае талентам гаварыць прамовы. Таленавіты прамоўца. □ І пайшоў і пайшоў наш прамоўца, знайшоўшы выпадак выказаць да канца ўсе свае думкі, расказаць аб сваіх пачуццях.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абла́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., каго-што.
Ласкава абысціся з кім‑н., выказаць увагу, спагаду да каго‑н., пашкадаваць. // Лашчачы, выклікаць у жывёліны давер’е да сябе; зрабіць жывёліну рахманай. Аблашчыць сабаку.//перан. Зрабіць прыемнае ўздзеянне (пра вецер, сонца і пад.). Хутка выблісне сонца і аблашчыць сваім цяплом усё наваколле: і раку, і птушак, і росную траву, і беласнежны кіпень чаромхі над вадой.Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аб’яві́цца, ‑яўлюся, ‑явішся, ‑явіцца; зак.
1. З’явіцца, выявіцца; знайсціся. Пайшла чутка па ваколіцы, што аб’явілася такая бабка-шаптуха, якая вельмі ж добра лечыць і людзей і жывёлу.Якімовіч.// Падаць вестку; аказацца. [Аўген:] — Дык не гаруй, мая нябога — Яшчэ аб’явіцца твой брат.Колас.
2.Выказаць жаданне што‑н. зрабіць. — Давай, Мікодымка, я пацягаю [вяроўку па полі], а ты пішы ў свае метрыкі, — адразу аб’явіўся Цярэшка.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стэрэаты́пны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да стэрэатыпа (у 1 знач.). Стэрэатыпны сплаў.// Надрукаваны са стэрэатыпа. Стэрэатыпнае выданне.
2.перан. Які часта паўтараецца, стаў звычайным, агульнапрынятым. Першым на стэрэатыпныя пытанні суда адказваў Тарашкевіч.Ліс.// Шаблонны, трафарэтны. Стэрэатыпная фраза. □ Спачатку я цярпліва дзень у дзень пісала тыя палымяныя дыктоўкі, не адважваючыся выказаць сваіх адносін да іх стэрэатыпнага зместу і формы.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
orzec
зак.
1.выказаць думку; заявіць; даць заключэнне;
2.юр. вынесці прыгавор;
sąd musi orzec ... — суд павінен вынесці прыгавор ...
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
oświadczyć się
зак.
1.za czym выказацца пра што (аб чым); выказаць сваю думку;
2.komu зрабіць прапанову каму
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)