горад, цэнтр Сяміпалацінскай вобл. Казахстана. Засн. ў 1718 як крэпасць, на сучасным месцы з 1776, горад з 1782. Каля 350 тыс.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Іртыш. Прам-сць: харч., лёгкая (трыкат., гарбарна-абутковая). маш.-буд. і металаапр. (з-ды: «Казкабель», суднарамонтна-суднабуд., газавай апаратуры, арматурны і інш.). Камбінаты: металаапр., горнаабагачальны «Алтайзолата» і інш. 4 ВНУ. 2 тэатры. Краязнаўчы музей. Літ.-мемарыяльныя музеі Ф.М.Дастаеўскага і Абая Кунанбаева. У раёне С. былы палігон падземных выпрабаванняў ядз. зброі (спынены ў 1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛЬЯ́НАЎСК,
горад, цэнтр Ульянаўскай вобл. Расіі. Размешчаны на берагах рэк Волга і Свіяга. Засн. ў 1648 як крэпасць Сінбірск. У 1780—1924 наз. Сімбірск. 666 тыс.ж. (2000). Рачны порт. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Развіты маш.-буд. і металаапр. (аўтобусы, самалёты, маторы, цяжкія і унікальныя станкі, электратэхн. вырабы і інш.), лёгкая (гарбарна-абугковая, трыкат.), харч.прам-сць, вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 6 ВНУ. Тэатры: драм. і лялечны. 3 музеі, у т. л. краязнаўчы (1895). Ленінская мемар. зона. Названы ў гонар У.І.Леніна (Ульянава).
расійскі фізік і педагог, настаўнік некалькіх пакаленняў пецярбургскіх фізікаў. Ганаровы чл.АНСССР (1920). Герой Працы (1926). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1873), дзе працаваў з 1876 і адначасова ў інш.ВНУ. Навук. працы па электрычнасці, магнетызме, фотаметрыі і актынаметрыі. Прапанаваў канструкцыі актынометра і піргеліёметра, якія доўгі час выкарыстоўваліся на рас. метэастанцыях.
Аўтар 5-томнага «Курса фізікі», які ў 1897—1926 неаднаразова перавыдаваўся.
Тв.:
Физика наших дней. Л.;
М., 1932.
Літ.:
Баумгарт К.К. Выдающийся физик-профессор О.Д.Хвольсон // Электричество. 1953. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕРАШКО́Ў Іван Іосіфавіч (н. 30.10.1922, г. Гомель),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1975), праф. (1982). Скончыў Мінскую вышэйшую парт. школу (1948). З 1949 на камсамольскай і парт. рабоце, выкладаў эканам. тэорыю ў розных ВНУ Мінска. З 1962 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі (у 1966—71 заг. кафедры) У 1984—93 у БДУ. Навук. працы па праблемах развіцця эканам. сістэмы грамадства, тэорыі і практыкі ажыццяўлення гасп. рэформы.
Тв.:
Вопросы теории и практики хозяйственной реформы. Мн., 1970;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТАРК (Stark) Іаганес (15.4.1874, г. Шыкенгоф, Германія — 21.6.1957),
нямецкі фізік. Чл. Берлінскай АН. Скончыў Мюнхенскі ун-т (1898). Працаваў у розных ВНУ Германіі. З 1920 праф. Вюрцбургскага ун-та, у 1933—39 прэзідэнт Фізіка-тэхн. ін-та ў Берліне. Навук. працы па оптыцы, атамнай фізіцы і тэорыі валентнасці. Выявіў адхіленне святла ў неаднародным эл. полі, эфект Доплера ў каналавых прамянях (1905). Растлумачыў прыроду рэнтгенаўскага выпрамянення (1907). Адкрыў з’яву расшчаплення спектральных ліній у эл. полі (гл.Штарка з’ява). Нобелеўская прэмія 1919. Выступаў супраць тэорыі адноснасці. Падтрымліваў нацыстаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЦКЕ́ВІЧ Вячаслаў Уладзіміравіч (7.5.1938, в. Пліскі Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 1.2.1994),
бел. вучоны ў галіне электратэхнікі і педагог. Канд.тэхн.н. (1968), дац. (1971). Брат У.У.Яцкевіча. Скончыў Харкаўскі політэхн.ін-т (1959). З 1969 у Бел. ін-це механізацыі сельскай гаспадаркі. З 1976 у Мінскім філіяле Ленінградскага ін-та сувязі (дэкан ф-та). Навук. працы па сістэмах аўтам. рэгулявання параметраў эл. ланцугоў. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЯВО́ДСКІ Уладзіслаў Уладзіслававіч (25.7.1917, С.-Пецярбург — 20.2.1967),
савецкі фізікахімік. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1958). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1940). З 1940 у НДІ і ВНУ Масквы, з 1959 у Ін-це хім. кінетыкі і гарэння Сібірскага аддзялення АНСССР. Навук. працы па хім. кінетыцы. Распрацаваў асн. пытанні тэорыі акіслення вадароду, колькасную тэорыю крэкінгу алефінавых вуглевадародаў. Развіў ланцуговую тэорыю гетэрагеннага каталізу (разам з М.М.Сямёнавым і Ф.Ф.Валькінштэйнам). Даследаваў механізм гетэрагенна-каталітычных рэакцый, з дапамогай метаду электроннага парамагнітнага рэзанансу свабоднарадыкальныя рэакцыі. Дзярж. прэмія СССР 1968.
Тв.:
Физика и химия элементарных химических процессов. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНЕ́ЦК,
горад на Украіне, цэнтр Данецкай вобл.Засн. ў 1869 як шахцёрскі пасёлак Юзаўка, у 1924—61 Сталіна. 1,2 млн.ж. (1995). Чыг. вузел. Цэнтр вугальнай прам-сці. Чорная і каляровая металургія, машынабудаванне і металаапрацоўка (вытв-сць горнашахтавага і для харч. прам-сці абсталявання, горнавыратавальнай апаратуры, кабелю, быт. тэхнікі — халадзільнікаў, веласіпедаў і інш.), коксахім., хім. (хім. рэактывы, пластмасы, гумава-тэхн. вырабы, фарбы і інш.), лёгкая (баваўняная), харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Данецкі навук. цэнтр АН Украіны. 6 ВНУ, у т. л.ун-т. 3 т-ры. Краязнаўчы і маст. музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГА́ТАЎ Барыс Аляксандравіч (н. 1.4.1938, г. Арэхава-Зуева, Расія),
бел. вучоны ў галіне тарфяной вытв-сці. Д-ртэхн.н. (1974), праф. (1979). Скончыў Маскоўскі тарфяны ін-т (1960). З 1977 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па праблемах мадэлявання, мадэм. апісання і аптымізацыі тэхнал. працэсаў распрацоўкі радовішчаў торфу з улікам рэсурсазберажэння і аховы навакольнага асяроддзя. Аўтар падручніка «Тэхналогія і комплексная механізацыя тарфяной вытворчасці» (1988, з В.А.Нікіфаравым) і інш. вучэбных дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Моделирование и оптимизация процессов брикетного производства. М., 1976;
Математические методы в торфяном производстве. М., 1991 (разам з У.Дз.Капёнкіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРША́НСКІ НАСТА́ЎНІЦКІ ІНСТЫТУ́Тімя Янкі Купалы.
Існаваў у 1936—55 у Оршы. Імя Я.Купалы прысвоена ў 1941. Рыхтаваў настаўнікаў 5—7-х класаў для 7-гадовых і сярэдніх агульнаадук. школ. Тэрмін навучання 2 гады. Меў аддзяленні: фіз.-матэм., гіст. (да 1951), бел. і рус. мовы і л-ры, з 1944 падрыхтоўчае і завочнае. Працавалі кафедры: бел. і рус. мовы, бел. і рус. л-ры, педагогікі і псіхалогіі, фізікі і матэматыкі, марксізму-ленінізму. У Айч. вайну знішчаны навуч. корпус, інтэрнат, абсталяванне, бібліятэка. Аднавіў работу ў 1944. Закрыты ў сувязі з узбуйненнем пед.ВНУ.