ШТАРК (Stark) Іаганес (15.4.1874, г. Шыкенгоф, Германія — 21.6.1957),

нямецкі фізік. Чл. Берлінскай АН. Скончыў Мюнхенскі ун-т (1898). Працаваў у розных ВНУ Германіі. З 1920 праф. Вюрцбургскага ун-та, у 1933—39 прэзідэнт Фізіка-тэхн. ін-та ў Берліне. Навук. працы па оптыцы, атамнай фізіцы і тэорыі валентнасці. Выявіў адхіленне святла ў неаднародным эл. полі, эфект Доплера ў каналавых прамянях (1905). Растлумачыў прыроду рэнтгенаўскага выпрамянення (1907). Адкрыў з’яву расшчаплення спектральных ліній у эл. полі (гл. Штарка з’ява). Нобелеўская прэмія 1919. Выступаў супраць тэорыі адноснасці. Падтрымліваў нацыстаў.

т. 17, с. 469

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)