ВАРО́НІН Сяргей Аляксеевіч (н. 13.7.1913, г. Любім Яраслаўскай вобл., Расія),
рускі пісьменнік. Гал. рэдактар час. «Нева» (1957—63). Першы зб. апавяданняў «Сустрэчы» (1947). Вострыя пытанні жыцця і маралі ў раманах «На сваёй зямлі» (кн. 1—2, 1948—52), «Два жыцці» (1962), аповесці «Непатрэбная слава» (1955). Манера пісьма Вароніна сціслая, псіхалагічна ёмістая: зб-кі апавяданняў «Дом насупраць» (1954), «У паводку» (1958), «У чаканні цуду» і «Раман без кахання» (1968). Аўтар аповесцяў «Мілы ты мой!..» (1976), «У цябе ёсць усё, Ягораў!» (1983), «Жыццяпіс І.П.Паўлава» (1989) і інш., кнігі пра пісьменніцкую працу «Час вынікаў» (1978).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯЎКО́ Генадзь Якаўлевіч (1.5.1932, в. Варонічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 21.8.1979),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1955). Працаваў угаз. «Калгасная праўда», час. «Вожык», «Беларусь», з 1973 нам.гал. рэдактара час. «Полымя». Друкаваўся з 1950. У зб-ках вершаў і паэм «Абветраныя далягляды» (1962), «Сто крокаў» (1967), «Прыстань» (1974) і інш. апяванне красы жыцця, маладосці, шчырая захопленасць роднымі краявідамі. Творы адметныя філасафічнасцю, канкрэтнасцю сюжэтнай пабудовы, маст. праўдзівасцю вобразаў. Аўтар гумарыстычных вершаў і мініяцюр (зб-кі «Лайдак і кнопкі», 1964; «Каб не сурочыць», «Што праўда, то не грэх...», абодва 1971), твораў для дзяцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЖЭ́ЎСКІ (Stażewski) Генрых (9.1 1894, Варшава — 10.6.1988),
польскі мастак; заснавальнік кірунку геам. абстракцыянізму ў польскім мастацтве. Скончыў Варшаўскую акадэмію прыгожых мастацтваў (1920). У 1923 з У.Страмінскім, К.Кобра і інш. заснаваў аб’яднанне геам. абстракцыяністаў «Блок» і аднайм.час. «Blok». У 1924—37 наведаў Парыж, Італію, Германію. Чл.міжнар. і польскіх аб’яднанняў мастакоў «Прэзенс» (і рэдактар аднайм.час. «Praesens», 1926), «Рэвалюцыйныя мастакі» (1930) і інш. З 1962 чл.Міжнар. асацыяцыі мастацтваў пры ЮНЕСКА. Быў прыхільнікам гарманічна рытмізаваных рэльефных кампазіцый: «Контркампазіцыя» (1930—32), «Кампазіцыя» (1932), «Рэльеф чорна-блакітны», «Рэльеф блакітны», «Рэльеф бела-блакітна-жоўты» (усе 1958), «Рэльеф бела-шэры», «Рэльеф белы» (абодва 1961), «Рэльеф бела-чорны» (1962) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СТА́НЧЫКІ»
(Stańczycy),
польская палітычная групоўка ў Зах. Галіцыі ў 1860-я г. — 1907. Уключала пераважна памешчыкаў і вышэйшых чыноўнікаў (кракаўскія кансерватары). Назва ад выдадзенага ў 1869 паліт. памфлета «Папка Станчыка» (складаўся з лістоў, якія нібыта апынуліся ў партфелі прыдворнага блазна канца 15 — пач. 16 ст. Станчыка), скіраванага супраць хвалі патрыят. дэманстрацый учас барацьбы за аўтаномію і падпольнага руху. «С.» дамагаліся пашырэння нац. правоў у Галіцыі пры захаванні лаяльнасці да Аўстрыі. Прапагандавалі свае ідэі ў гістарыяграфіі (кракаўская школа), літ. крытыцы і філасофіі. Гал. дзеячы С.Тарноўскі, Ю.Шуйскі, С.Козьмян, М.Бабжынскі. Друкаваныя органы «Czas» («Час») і «Przegląd Polski» («Польскі агляд»). У 1907 ператворана ў Нац. правую партыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кра́йні, ‑яя, ‑яе.
1. Які знаходзіцца з краю, на краі. У канцы вёскі хлопчык звярнуў у крайні двор і пастукаў у шыбу.Сіняўскі.// Найбольш аддалены (у якім‑н. напрамку). Крайняя поўнач. Крайні населены пункт на поўдні.
2. Надзвычайны, выключны. Крайняя неабходнасць. Прыняць крайнія меры.
3. Найбольш радыкальны, рашучы, непрымірымы (пра погляды, напрамкі, палітычныя групоўкі і пад.). Крайні левы. Крайні правы. Крайнія супярэчнасці. Крайні лібералізм. □ Мікола, які заўсёды выказваў самыя крайнія погляды, насупліваўся і змаўкаў.Навуменка.
4. Які далей нельга адкладваць, пераносіць; апошні (пераважна пра час). Крайні тэрмін.
•••
У крайнім выпадкугл. выпадак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
3. Змяшчацца, быць размешчаным. Цагельня знаходзіцца за гумном.Бядуля.Школа знаходзілася на другім канцы вёскі.Даніленка.// Быць у тым ці іншым стане. Знаходзіцца пад уражаннем. □ [Лагер] быў .. зыходны і апорны пункт атрада, які ўвесь час знаходзіўся ў руху.Брыль.// Быць у чыім‑н. распараджэнні, належаць каму‑н. Дзераш адкрывае вочы інжынеру на тое, што зараз, у новых умовах, калі ўлада знаходзіцца ў руках рабочых, чалавек працы стаў іншы.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незале́жна,
1.Прысл.да незалежны (у 1 знач.). У гутарцы з малазнаёмымі людзьмі .. [рэдактар] трымаўся незалежна, любіў ужыць такое слова або сказ, каб паказаць сябе чалавекам самабытным, непадобным да іншых і ў той жа час жартаўлівым і аптымістычным.Колас.
2.узнач.прыназ.(успалучэнніз «ад»). Нягледзячы на што‑н., не прымаючы пад увагу чаго‑н.; насуперак чаму‑н. Іван любіў бачыць вакол сябе людзей, незалежна ад таго, былі гэтыя людзі яго знаёмыя ці сустракаў іх першы раз у жыцці.Шахавец.[Ярохін:] — Усё добра, што добра канчаецца, незалежна ад таго, як яно пачыналася.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праектава́ць1, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.
1. Распрацоўваць праект (у 1 знач.). [Пётр] у гэты час працаваў над дыпломным праектам — праектаваў дарогу з усімі неабходнымі пабудовамі.Шамякін.
2. і зінф. Мець намер, збірацца зрабіць што‑н. [Касперскі:] Чуў я, што праектуеце новы млын рабіць і электрастанцыю пры ім, дык добра было б, каб хоць даць святло ў цагельню.Гурскі.
праектава́ць2, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.
1.У матэматыцы — адлюстроўваць на плоскасці прасторавыя фігуры, чарціць праекцыю (у 1 знач.).
2.Спец. Перадаваць на экран праекцыю (у 2 знач.), павялічанае адлюстраванне чарцяжоў, фотаздымкаў, кінакадраў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праця́г, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. працягваць — працягнуць (у 8 знач.) і працягвацца — працягнуцца (у 3 знач.).
2. Тое, што прадаўжаецца; частка чаго‑н., прадаўжэнне. Мінула пяць год, і чытач атрымаў працяг трылогіі — кнігу «У глыбі Палесся».Шкраба.І на міг Сашы здалося, нібы ўсё, што яна пачула толькі што, — гэта працяг страшнага сну.Шамякін.Доўгая вулачка паміж платамі была працягам гэтай сцежкі.Чорны.
•••
На працягучаго — учас чаго‑н. Лацінская мова на працягу ўсяго сярэдневякоўя была афіцыйнай мовай навукі і пісьменнасці народаў Заходняй Еўропы.Юргелевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раско́л, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. расколваць — раскалоць і расколвацца — раскалоцца.
2. Месца, па якім што‑н. расколата або раскалолася; трэшчына. Лінія расколу.
3.перан. Раздзяленне каго‑, чаго‑н. на групы, часткі, абумоўленае наяўнасцю рознагалоссяў. Учас спробы зрабіць раскол у партыйнай арганізацыі палітзняволеных Хмель быў выкрыты і выключаны з радоў партыі.Хромчанка.Гурын арганізоўвае раскол партыі.. і абвяшчае сябе кіраўніком адколатай групы.Машара.
4. Рэлігійна-грамадскі рух у Расіі, які ўзнік у сярэдзіне 17 стагоддзя, быў накіраваны супраць царквы і закончыўся ўтварэннем шэрагу сект.
5. Стараверства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)