3. Быць добра дасведчаным, адукаваным у якой‑н. галіне. Разбірацца ў мастацтве. □ — У машынах жа я не разбіраюся — тупы. Што я, у матор палезу?Пташнікаў.Ніхто лепш за .. [Рэню] не разбіраўся ў каварных нетрах алгебры.Лынькоў.// Магчы крытычна адносіцца да каго‑, чаго‑н., ацэньваць каго‑, што‑н. [Жэня], не слухаючы ніякіх маіх довадаў, даказеала мне, што я не разбіраюся ў людзях.Васілевіч./ Пра разумнага, разважлівага чалавека. — Чаму ў Сабатажніка было заўсёды гладка, без нечаканасцей? Кеміць чалавек, разбіраецца.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскле́іцца, ‑клеюся, ‑клеішся, ‑клеіцца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Разысціся ў месцах склейкі. Стол расклеіўся. □ [Сусед:] — Ад вашага Івана [пісьмо]. Піша, што ўсё, богу дзякаваць, добра. Яно там недзе расклеілася было, дык я і паглядзеў.Брыль.
2.(1і2ас.неўжыв.); перан.Разм. Разладзіцца, расстроіцца. Вяселле расклеілася. Гульня расклеілася.// Сапсавацца ад настаўшай непагадзі, слаты. Надвор’е расклеілася. Дарога расклеілася.
3.перан.Разм. Занемагчы, стаць вялым, слабым, заняпасці духам. [Волька:] — Дурная я, плачу [невядома] чаго... Расклеілася. Знемаглася я, сам бачыш...Чорны.[Каця:] — Даруй, Іван, што я так расклеілася. Я ж жывы чалавек...Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рысава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак., каго-што і без дап.
Перадаваць прадметы на плоскасці ад рукі пры дапамозе графічных сродкаў (звычайна контурамі, рыскамі і пад.). [Дзед] браў вялізныя лісты медзі, рысаваў на іх розныя геаметрычныя фігуры.Бядуля.Не добра, аднак, рысаваць пры лямпе, святло жаўціць і цені вельмі вострыя, густыя.Брыль.//перан. Мысленна падаваць у якіх‑н. вобразах, формах. Яе дзіцячыя ўяўленні рысавалі ўсё як бы ў застылым моманце.Чорны.Паслушнае і ўслужлівае ўяўленне ўжо рысавала .. [Лабановічу] вобраз дзяўчыны, гэту чыстую і прыгожую краску, узгадаваную ў глухіх палескіх барах.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смуро́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Непрыемны, агідны пах. У бочцы было гулка, душна ад пары і нейкага густога смуроду.Самуйлёнак.У бруднай і цеснай майстэрні стаяў страшэнны смурод ад скур і дзёгцю.С. Александровіч.//перан. Пра якую‑н. абстаноўку, асяроддзе, што выклікаюць агіду. [Лабановіч:] — Што прайшло, таго не вернеш, і няма тут чаго каяцца. Добра ўжо і тое, што хоць пачулі смурод местачковага балота... Тфу, паскудства!Колас.
2.Разм.пагард. Пра чалавека. [Зыгмусь:] І давядзі справу да канца так, каб праз некалькі дзён гэты стары смурод узяў цябе замуж.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стары́зна, ‑ы.
1.зб., ж.Разм. Старыя, зношаныя рэчы, прадметы. Калі ўжо чалавек узяўся за таптуху, дык надзене, вядома, і вопратку адпаведную: самую ні на што не патрэбную старызну — порткі, ватоўку, шапку.Брыль.Па беражліваму, нават скнарліваму характару .. [Альбіны Селівестраўны] я добра ведаў, што адна з .. [шаф] была завалена атопкамі чаравікаў, дзіравых валёнак, рознай абутковай старызнай.Ракітны.// Тое, што аджыло, устарэла. [Гэля:] Не так я ўяўляла сабе сваё вяселле... [Стась:] А як? [Гэля:] З кветкамі... з фатой... [Стась:] Ды аджывае гэта ўсё! Старызна!Губарэвіч.
2.м.Разм.іран. Пра старога чалавека. — Ну, як жывецца, старызна? — весела запытаў Патржанецкі.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тро́йца, ‑ы, ж.
1. У хрысціянскай рэлігіі — трыадзінае бажаство, у якім спалучаюцца тры асобы: бог-бацька, бог-сын і бог-дух святы.
2. Свята хрысціянскай царквы, якое адзначаецца на пяцідзесяты дзень пасля вялікадня; сёмуха. [Яўхім:] — Кланяліся .. [каменю], маліліся і нават у такія святы, як радаўніца, тройца, прыходзілі пад камень частавацца і, адыходзячы, пакідалі трохі ежы.Пестрак.
3.Разм. Пра трох асоб, якія звычайна бываюць разам і сябруюць. [Сёмка:] — Дурная будзе Зося, калі .. не выпра з хаты ўсю тройцу...Гартны.У саўгасе добра памятаюць, як хадзіла да Федасюка на склад дружная тройца: кіраўнік аддзялення, галоўны заатэхнік і ветфельчар.«Вожык».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Адарваць, аддзяліць рыўком угору што‑н. (добра прымацаванае і пад.). Узадраць маснічыну. Узадраць асфальт на дарозе. □ План узадраць падлогу і зрабіць падкоп адпаў.Колас.Нехта лязом рыдлёўкі ўзадраў дошкі, на зямлю паляцелі прамасленыя стружкі.Беразняк.
2.Разм. Узараць (цаліну, папар і пад.). Цяпер на ніве працуе не сухарэбрая каняка, не плуг з затупленым парогам калупае зямлю, а трактар, які даўно ўжо ўзадраў здзірванелыя межы.Сабаленка.[Міхайла Прымакі] — Я табе зараз, Антонавіч, уздзяру на зябліва ўсё, нават тыя пустыры, дзе не сеялася з сорак першага года.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлюз, ‑а, м.
1. Гідратэхнічнае збудаванне, прызначанае для пераводу суднаў з адной воднай прасторы ў другую, з іншым узроўнем вады. На сваім шляху ад Павянца да Сарок наш параход пройдзе 19 шлюзаў.Галавач.
2. Адтуліна з засаўкай у плаціне, праз якую выпускаецца вада. Мне добра чуваць шум вады, што пад узнятым шлюзам кідаецца цераз загародку і сваёй мелодыяй напамінае пра млын.Мыслівец.Каля шлюза сабралася трохі ціны, і Сагайдак выцягнуў яе граблямі на бераг.Парахневіч.
3. Спецыяльнае прыстасаванне ў выглядзе шырокага нахіленага жолаба ці латка для прамывання залатаноснага пяску ці здробненай руды.
[Ням. Schleuse.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
этымало́гія, ‑і, ж.
1. Раздзел мовазнаўства, які вывучае роднасныя сувязі і паходжанне слоў. Антрапанімія.. закансервавала пэўную частку лексем, якіх не захавала мова, і дае надзвычай каштоўны матэрыял для гістарычнай лексікалогіі і этымалогіі.Бірыла.
2. Паходжанне якога‑н. слова і яго роднасныя адносіны да іншых слоў той жа ці іншай мовы.
3.Уст. Раздзел школьнай граматыкі, які ўключае фанетыку і марфалогію. Чарга падыходзіць да вучняў Філюка.. — Вашы напісалі добра. Але па сінтаксісу вашы вучні значна крапчэйшыя, чым па этымалогіі, — зазначае інспектар.Колас.
•••
Народная этымалогія — пераробка запазычанага слова па ўзору блізкага па гучанню слова роднай мовы.
[Грэч. etymología ад étymon — сапраўднае значэнне слова, ісціна і lógos — вучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
reflection
[rɪˈflekʃən]
n.
1) адбіцьцё n. (сьвятла́, гу́ку)
2) адлюстрава́ньне n., адбі́так -ку m., во́браз -у m.
You can see your reflection in the mirror — У лю́стры вы ба́чыце сво́й адбі́так
3) ду́маньне, мы́сьленьне, разважа́ньне n.
On reflection, I decided that the plan was too dangerous — До́бра паду́маўшы, я паба́чыў, што плян зана́дта небясьпе́чны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)