ГРЫ́ШЫН (Сяргей Уладзіміравіч) (18.3.1917, в. Фаміно Дарагабужскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 25.6.1994, адзін з кіраўнікоў партыз. барацьбы на Смаленшчыне і Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943). Канд.ваен.н. (1964). Скончыў Дарагабужскае пед. вучылішча (1935),
ваен. акадэміі імя Фрунзе (1947) і Генштаба (1955). З 1939 у Чырв. Арміі. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах. фронце, камандзір танк. ўзвода. З чэрв. 1942 камандзір партыз. палка (з чэрв. 1944 злучэння) «Трынаццаць», які з крас. 1943 дзейнічаў на тэр.Беларусі. Пасля вайны на выкладчыцкай рабоце ў ваен.навуч. установах, у 1955—58 нач. аддзела штаба арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́РАЙ,
1) цёплыя краіны, куды адлятаюць на зімоўку пералётныя птушкі, якія кормяцца насеннем, дробнымі воднымі і беспазваночнымі жывёламі, зрэдку драпежныя і расліннаедныя. Гняздоўныя на Беларусі івалга, ластаўка вясковая, салавей, пеначкі, чарацянкі, валасянкавыя, мухалоўкавыя, бусел белы і інш. зімуюць у Афрыцы, белабровік, чарацянка садовая, сачыўка — у Азіі, заранка, аўсянка трысняговая — у Крыме і Закаўказзі, грак, жаваранкавыя, шпак, шыраканоска і інш. — у краінах Зах. Еўропы.
2) Чарада пералётных птушак. Жураўлі ляцяць клінам, гусі адна за адной, качкі фронтам, вераб’інападобныя і большасць інш. птушак скучанай чарадой.
3) Час адлёту (пералёту) птушак. Вызначаецца фізіял. станам, залежным ад навакольнага асяроддзя. Пералётныя птушкі Беларусі адлятаюць на зімоўку ў жн. — 2-й пал. лістапада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСО́ЦКІ (Георгій Мікалаевіч) (19.2.1865, с. Мікітаўка Сумскай вобл., Украіна — 6.4.1940),
савецкі глебазнавец, лесавод і геабатанік; адзін з заснавальнікаў навук. стэпавага лесаразвядзення і лесамеліярацыі; заснавальнік лясной доследнай справы на Беларусі. Акад. УАСГНІЛ (1934) і АН УССР (1939). Скончыў Пятроўскую земляробчую і лясную акадэмію (1890). У 1923—25 у Бел. ін-це сельскай і лясной гаспадаркі; у 1924—26 заг. Мінскай (з 1926 Цэнтральнай) лясной доследнай станцыі. На Беларусі праводзіў метэаралагічныя і гідралагічныя даследаванні, паклаў пачатак навук. тыпалагічнай класіфікацыі лясоў, даў геабат. характарыстыку расліннасці на Пд рэспублікі. Навук. працы па ахоўным лесаразвядзенні, глебавай гідралогіі, ландшафтазнаўстве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫШЭ́ЙШАЕ ПРАФЕСІ́ЙНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА (ВПВ). Засн. паводле пастановы СМБеларусі ад 1.3.1989 «Аб эксперыменце па бесперапыннай падрыхтоўцы кваліфікаваных рабочых і тэхнікаў». Прымаюць асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Вядуць падрыхтоўку рабочых кадраў па 60 прафесіях (1-я ступень падрыхтоўкі, тэрмін навучання 2—3 гады) і спецыялістаў з сярэдняй спец. адукацыяй па 18 спецыяльнасцях (2-я ступень, 3 гады і 10 месяцаў) для машына- і прыладабудавання, чыг. транспарту, буд-ва, сельскай гаспадаркі і інш. Першае ВПВ створана ў 1989 у Мінску на базе сярэдняга прафес.-тэхн. вучылішча № 15. У 1996/97 навуч.г. на Беларусі 22 ВПВ і 1 вышэйшае тэхн. вучылішча машынабудаўнікоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙШУ́Н (Іван Васілевіч) (н. 29.9.1946, в. Пятровічы Бабруйскага р-на),
бел. матэматык. Акад.АНБеларусі (1991, чл.-кар. з 1989), д-р фізіка-матэм. н. (1985), праф. (1992). Скончыў БДУ (1969). З 1969 у Ін-це матэматыкі АНБеларусі, з 1984 заг. лабараторыі, з 1985 намеснік дырэктара, з 1992 дырэктар гэтага ін-та. Навук. працы па дыферэнц. ураўненнях, працэсах кіравання і метадах матэм. мадэлявання. Распрацаваў агульныя прынцыпы даследавання ўстойлівасцей дынамічных сістэм, тэорыю ўраўненняў у поўных вытворных, метады даследавання сістэм кіравання ў функцыян. прасторах.
Тв.:
Вполне разрешимые многомерные дифференциальные уравнения. Мн., 1983;
Линейные уравнения в полных производных. Мн., 1989;
Многопараметрические системы управления. Мн., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЭВАГУ́БЦАчырвонапузырнік
(Celastrus),
род кветкавых раслін сям. брызглінавых. Каля 30 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі ў Цэнтр.бат. садзе Нац.АНБеларусі інтрадукаваны 5 відаў і 1 форма. Д. круглалісты (C. orbiculata) рэкамендаваны для зялёнага буд-ва.
Дрэвавыя густагалінастыя ліяны з доўгімі цыліндрычнымі парасткамі. Лісце простае, эліпсападобнае, бліскучае, цёмна-зялёнае, увосень ярка-жоўтае. Кветкі дробныя, непрыкметныя, зеленаватыя, у пазушных мяцёлках. Плод — каробачка. Дэкар. і лек. расліны. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна. Выкарыстоўваюць для верт. азелянення. Нельга высаджваць каля дрэў і кустоў (парасткі Д. сціскаюць ствол і расліна-апора гіне, адсюль назва роду).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБІКО́ЎСКІ (Георгій Пятровіч) (н. 18.5.1934, г. Гродна),
бел. вучоны ў галіне аграхіміі. Чл.-кар.АНБеларусі (1996), д-рс.-г.н. (1976), праф. (1987). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1957). З 1962 у БДУ, з 1969 у Бел.НДІ глебазнаўства і аграхіміі, з 1982 у Гродзенскім с.-г. ін-це. Навук. працы па біягеахіміі і матэм. мадэляванні заканамернасцей размеркавання мікраэлементаў у глебах, распрацоўцы навук. асноў жыўлення раслін мікраэлементамі, прыёмаў экалагічнага (альтэрнатыўнага) земляробства, арганізацыі вытв-сці на Беларусіпрамысл. формаў мікраўгнаенняў (калійна-медных, азотна-цынкавых і інш.), пытаннях мед. геаграфіі, аховы навакольнага асяроддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ЎНІК (Teucrium),
род кветкавых раслін сям. ясноткавых. Больш за 100 відаў. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных абласцях зямнога шара, асабліва ў Міжземнамор’і. На Беларусі пераважна ў паўд. раёнах (у далінах рэк Дняпро, Прыпяць, Сож) трапляецца Д. часночны (T. scordium). Расце ў прыбярэжных хмызняках, утварае зараснікі. Як дэкар. расліна ў Цэнтр.бат. садзе Нац.АНБеларусі інтрадукаваны Д. усходні (T. orientale).
Шмат-, радзей аднагадовыя травяністыя расліны і паўкусты. Лісце кароткачаранковае, суцэльнае або перыста-расчлянёнае. Кветкі дробныя, сінія, пурпуровыя, радзей белыя і жоўтыя, у несапраўдных кальчаках, сабраных у гронка-, коласападобныя ці галоўчатыя суквецці. Плод — чатырохарэшак. Меданосныя, эфіраалейныя, таніданосныя, харч. (вострапрыпраўныя) і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУДКО́Ў (Дзяніс Аляксандравіч) (23.6.1904, г.п. Круглае Магілёўскай вобл. — 23.3.1948),
бел. гісторык. Канд.гіст.н. (1935). Скончыў БДУ. З 1931 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККП(б)Б, Ін-це гісторыі АНБССР, БДУ, Мінскім пед. ін-це. Удзельнік Вял.Айч. вайны. Аўтар прац па гісторыі Беларусі 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. Даследаваў развіццё капіталізму, рабочы і сял. рух і інш.
Тв.:
Сталыпінская рэформа ў Віцебскай губерні. Мн., 1931;
Аб развіцці капіталізма ў Беларусі ў 2-й палове XIX і пачатку XX ст.Мн., 1932.
Літ.:
Михнюк В.Н. Становление и развитие исторической науки Советской Белоруссии (1919—1941 гг.). Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬДШТЭ́ЙН (Элкано Маркавіч) (н. 28.3.1923, Мінск),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1991). Скончыў Ленінградскі інж.-буд. ін-т (1950). Працаваў у «Белдзяржпраекце» (1952—90). З 1990 узначальвае персанальныя творчыя майстэрні. Асн. работы ў Мінску: комплекс жылых дамоў па вул. Чырвонай (1952—53, у сааўт.), радыётэхнічны каледж (1956), Фундаментальная б-каАНБеларусі (1967), Дом настаўніка (1976), комплексы вучылішча кінамеханікаў і мед. ін-та на праспекце газ. «Праўда» (абодва 1979, у сааўт.); а таксама эксперым. школы ў Салігорску (1966), Брэсце (1969), Мінску (1976); серыя тыпавых школ і дашкольных устаноў (1960—80); краязнаўчы музей у Касцюковічах, школа мастацтваў у Нароўлі (абодва 1989, у сааўт.) і інш.