брытанскі палкаводзец, дзярж.дзеяч і дыпламат. Герцаг Уэлінгтан (1814), фельдмаршал (1813). Вучыўся ў Ітанскім арыстакратычным каледжы і ваен. школе ў г. Анжэ (Францыя). З 1787 у брыт. арміі. Удзельнік ваен. дзеянняў супраць рэв. Францыі ў 1794—95. У 1796—1805 у Індыі, камандаваў брыт. войскамі пры заваяванні княства Майсур і Маратхскіх княстваў. З 1806 у Англіі, дэп. парламента ад Торы. У 1807—08 дзярж. сакратар па справах Ірландыі. У 1808—13 галоўнакаманд. саюзнымі англа-партуг. войскамі ў вайне супраць напалеонаўскай Францыі на Пірэнейскім п-ве. У 1814 брыт. пасол у Францыі пры двары Людовіка XVIII. У 1815 каманд. англа-галандскай арміяй, якая разам з прускай арміяй ген.-фельдмаршала Г.Л.Блюхера нанесла вырашальнае паражэнне Напалеону I у бітве пры Ватэрлоо. У 1815—18 галоўнакаманд. саюзнымі акупац. войскамі ў Францыі. Удзельнік Венскага кангрэса 1814—15, Ахенскага 1818 і Веронскага 1822 кангрэсаў. У 1826 падпісаў у Пецярбургу англа-рас. пратакол аб адносінах да падзей у Грэцыі. У 1827—52 галоўнакаманд. брыт. арміяй, адначасова прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі (1828—30), міністр замежных спраў (1834—35), міністр без партфеля (1841—46).
чэшскі пісьменнік, журналіст, літаратура- і тэатразнавец, грамадскі дзеяч. Нац. герой Чэхаславакіі. Скончыў Карлаў ун-т у Празе (1923). У 1928—38 рэдактар час. «Tvorba» («Творчасць»), у 1929—36 адзін з рэдактараў час. «Rudé právo» («Чырвонае права»), Як вынік паездак у СССР (1930 і 1934—36) кн. рэпартажаў «У краіне, дзе заўтра ўжо азначае ўчора» (1932), у якой стварыў новы тып рэпартажу. Аўтар шматлікіх артыкулаў, нарысаў, памфлетаў, цыкла гіст.-літ.прац. У 2-ю сусветную вайну з 1940 у падполлі. У 1942 арыштаваны гестапа і пакараны смерцю ў берлінскай турме Плётцэнзе. Нататкі, зробленыя ў 1943 у турме Панкрац, склалі кн. «Рэпартаж з пятлёй на шыі» (выд. 1945). На бел. мову асобныя яго творы пераклаў Г.Шчарбатаў. У 1983 Бел.рэсп.т-р юнага гледача паставіў спектакль «Рэпартаж з пятлёй на шыі». Міжнар. прэмія Міру 1950.
Тв.:
Бел.пер. — Слова перад пакараннем смерцю. Мн., 1953;
Рус.пер. — О театре и литературе: Сб. статей. М.; Л., 1964;
Избранное. Кн. 1—2. М., 1982—83.
Літ.:
Вановская Т.В. Юлиус Фучик. Л., 1960;
Фучикова Г. Воспоминания о Ю.Фучике: Пер. с чеш. 3 изд. М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАДКЕ́ВІЧ Аляксандр (4.6.1776, г. Чарнобыль, Украіна — 24.1.1838),
палітычны і ваенны дзеяч, хімік, літаратар. Чл. Пецярбургскай АН (з 1818), шматлікіх навук. т-ваў. З роду Хадкевічаў. Вучыўся ў Варшаўскім пансіянаце для магнацкай моладзі М.Нікуты. У час паўстання 1794 прызначаны Т.Касцюшкам маёрам нац. гвардыі, напэўна, браў удзел у Віленскім паўстанні 1794 і баях у ВКЛ. Пасля падаўлення паўстання жыў на Валыні. У вайну 1812 чл. Ваеннага к-таЧасовага ўрада Вялікага княства Літоўскага, камандзір 18-га пях. палка, які выставіў за ўласны кошт. У 1813 трапіў у рас. палон. Пры арганізацыі войска Каралеўства Польскага ў 1815 прызначаны нач. штаба гвардзейскай дывізіі, у 1818 — ген. брыгады. У 1819 сенатар Каралеўства Польскага, з 1820 дэпутат сейма. Належаў да масонскіх лож. У пач. 1824 арганізаваў у Кіеве спатканне дзекабрыстаў М.П.Бястужава-Руміна і С.І.Мураўёва-Апостала з прадстаўніком Патрыятычнага таварыства С.Крыжаноўскім. У 1826 высланы ў Пецярбург, пасля ў Жытомір пад нагляд паліцыі Вызначыўся як хімік-даследчык, тэхнолаг. Гал.навук. праца — «Хімія» (т. 1—7, 1816—18). Займаўся таксама мінералогіяй, фармацэўтыкай. Вядомы як паэт, драматург, тэатр. крытык, калекцыянер. Аўтар нарысаў пра Касцюшку, Я.Г.Дамброўскага, кн. «Партрэты праслаўленых палякаў з іх апісаннем» (1820).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́НЕКЕР (Honecker) Эрых (25.8.1912, г. Нойнкірхен, Германія — 29.5.1994),
партыйны і дзярж.дзеяч ГДР. З 1929 чл.Камуніст. партыі Германіі, з 1931 сакратар Саарскага акруговага к-таКамуніст. саюза моладзі (КСМ) Германіі, з 1934 чл.ЦК КСМ. Пасля прыходу да ўлады нацыстаў (1933) у падполлі, у 1935—45 зняволены. У 1946—55 старшыня Цэнтр. савета Саюза свабоднай ням. моладзі. З 1946 чл.ЦК КПГ, потым Цэнтр. праўлення, ЦКСацыяліст. адзінай партыі Германіі (САПГ). З 1950 канд., з 1958 чл. Палітбюро ЦК САПГ. З 1958 сакратар, з 1971 1-ы сакратар, у 1976—89 ген. сакратар ЦК САПГ. У 1971—89 старшыня Нац. савета абароны, у 1976—89 старшыня Дзярж. Савета ГДР. Не прыняў сав. палітыку перабудовы. Пад націскам Палітбюро 18.10.1989 выйшаў у адстаўку. 3.12.1989 выключаны з чл. САПГ. Абвінавачаны ў злоўжываннях і карупцыі. Судовага разбору пазбег дзякуючы пераезду ў Маскву (сак. 1991), але паводле патрабавання ўрада ФРГ 29.7.1992 вернуты ў Германію і зняволены. Судовы працэс над Х. спынены 12.11.1992 з-за яго цяжкай хваробы. Са студз. 1993 жыў у Чылі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЗЯН ЦЗЭМІ́НЬ (н. 17.8.1926, г. Янчжоў, Кітай),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Кітая. Скончыў Шанхайскі політэхн.ін-т «Цзяатун» (1947). Працаваў на інж. і кіруючых пасадах на з-дах і ў тэхнал.-даследчых ін-тах, з 1973 у апараце 1-га Мін-ва машынабудавання. Стажыраваўся ў СССР (1955—56), узначальваў групы кіт. спецыялістаў у Румыніі (1971—73; з кіт. дапамогай там пабудаваны 10 з-даў) і Пакістане (1976). З 1980 нам. старшыні і адказны сакратар Дзярж. к-таў КНР па кіраванні экспартам, імпартам і замежнымі інвестыцыямі. З 1982 нам. міністра, міністр электроннай прам-сці. Мэр г. Шанхай (1985—88), сакратар яго гаркома КПК (1987—89), Чл.ЦК (1982—2002) і Палітбюро ЦК (1987—2002) КПК. Ген. сакратар (чэрв. 1989—ліст. 2002), старшыня Ваен. савета (з ліст. 1989) ЦККПК і старшыня КНР ( сак. 1993 — сак. 2003). Праводзіў курс на паглыбленне рыначных рэформ пры захаванні кіруючай ролі КПК. У 2001 наведаў з афіц. візітам Беларусь.
Тв.:
Рус.пер. — Реформа, развитие, стабильность: Статьи и выступления. 2 изд. М., 2001;
У кн.: Творцы истории: Мао Цзэдун, Дэн Сяопин, Цзян Цзэминь: Статьи и выступления. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́ТКІН (Zetkin) Клара (5.7.1857, в. Відэраў, Германія — 20.6.1933),
дзеячгерм. і міжнар. рабочага руху, адна з лідэраў міжнар. жаночага руху. Вучылася ў настаўніцкай навуч. установе (г. Лейпцыг, 1874—78). Чл.Герм.с.-д. партыі з 1881. З 1881 у эміграцыі ў Францыі, Аўстра-Венгрыі, Швейцарыі, Італіі, дзе ўдзельнічала ў с.-д. руху. Удзельніца заснавання Інтэрнацыянала 2-га (1889). Пасля вяртання на радзіму лідэр ням. жаночага сацыяліст. руху: У 1892—1917 кіравала выданнем с.-д.газ.ням. работніц «Die Gleichheit» («Роўнасць»), з 1907 сакратар Міжнар. жаночага сакратарыята, у 1910 ініцыіравала святкаванне Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка. У 1-ю сусв. вайну выступала з антываен. пазіцый, удзельнічала ў стварэнні леварадыкальнай «Групы Спартак» (1915—16, з ліст. 1918 «Спартака саюз»). З 1917 чл. Незалежнай с.-д. партыі Германіі, з 1919 Камуніст. партыі Германіі і яе ЦК. Дэп.герм. рэйхстага з 1920. З 1921 чл. Выканкома Камуністычнага Інтэрнацыянала (да 1924 узначальвала зах.-еўрап., потым міжнар. жаночы сакратарыят). З 1925 старшыня Выканкома Міжнароднай арганізацыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі. З 1920-х г. жыла пераважна ў СССР. У 1932 выступіла ў рэйхстагу з прамовай супраць фаш. пагрозы, за стварэнне адзінага антыфаш. фронту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЮРГО́ (Turgot) Ан Рабер Жак (10.5.1727, Парыж — 20.3.1781),
французскі дзярж.дзеяч, філосаф, эканаміст. Скончыў тэалагічны ф-т Сарбоны, але адмовіўся ад духоўнай кар’еры. У 1761—74 інтэндант у Ліможы. У 1774—76 ген. кантралёр фінансаў (міністр фінансаў, гандлю і грамадскіх работ); ажыццявіў шэраг рэформ, якія лібералізавалі эканам. жыццё Францыі (выдаў дэкрэт пра свабодны гандаль хлебам, у 1766 скасаваў дарожныя павіннасці і цэхавую арганізацыю). У працы «Размова пра ўсеагульную гісторыю» (1750) распрацаваў філасофію гісторыі, у цэнтры якой аналіз прагрэсу ў розных галінах грамадскага жыцця і законаў, якія імі кіруюць. Гэтыя ідэі Ц. развіты ў працах М.Ж.Кандарсэ і К.А.Сен-Сімона. У эканам. тэорыі Ц. за аснову ўзяў канцэпцыю фізіякратаў чыстага с.-г. прадукту і фізіякратычны падзел на класы. Адмаўляў ідэю натуральнага парадку і стаяў на пазіцыях асабістага інтарэсу, з якога выводзіў пастулат свабоднай канкурэнцыі; прадказаў ідэю гарманізуючай дзейнасці рынку А.Сміта. Зрабіў пэўны ўклад у развіццё тэорыі грошай. Асн. яго праца «Роздумы пра стварэнне і размеркаванне багаццяў» (1766). Аўтар артыкулаў у «Энцыклапедыі» Д.Дзідро і Ж.Л.Д’Аламбера.
Тв.:
Рус.пер. — Избранные философские произведения. М., 1937;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАН КАЙШЫ́, Цзян Цзешы,
Цзян Чжунчжэн (31.10.1887, в. Сікоку, прав. Чжэцзян, Кітай — 5.4.1975),
кітайскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Генералісімус (пасля 1927). Скончыў ваен. курсы ў г. Баадзін (Кітай) і пях. вучылішча ў Токіо. З 1908 у рэв. арг-цыі Тунмэнхой. З часу Сіньхайскай рэвалюцыі 1911—13 паплечнік Сунь Ятсена і адзін з кіраўнікоў Гаміньдана. Адзін з кіраўнікоў узбр. сіл ва ўрадзе Сунь Ятсена, з 1926 галоўнакаманд. Нац.-рэв. арміяй; адначасова з 1926 лідэр Гаміньдана. Кіраўнік Паўночнага паходу 1926—28, у выніку якога Кітай аб’яднаны пад уладай Гаміньдана. З таго часу галоўнакаманд. ўзбр. сіламі Кіт. Рэспублікі і яе фактычны кіраўнік (з 1943 прэзідэнт). З канца 1920-х г. вёў амаль няспынную барацьбу з камуністамі. Кіраваў Нацыянальна-вызваленчай вайной кітайскага народа супраць японскіх захопнікаў 1937—45. Пацярпеў паражэнне ад камуністаў у новай грамадз. вайне (1946—49), эвакуіраваўся з рэшткамі войск на в-аўТайвань, якім кіраваў да канца жыцця як прэзідэнт Кітая. У 1950—60-я г. ініцыіраваў эканам. рэформы, якія ператварылі Тайвань у адзін з найб. развітых рэгіёнаў Азіі.
Літ.:
Галенович Ю.М. Цзян Чжунчжэн, или Неизвестный Чан Кайши. М., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЙІ́НКА (Soyinka) Воле (сапр. імя Акінвандэ Алуволе; н. 13.7.1934, г. Абеокута, Нігерыя),
нігерыйскі пісьменнік, тэатр.дзеяч. Вучыўся ў Ібаданскім ун-це (1952—54), ва ун-це г. Лідс (Вялікабрытанія). Стваральнік і маст. кіраўнік тэатр. труп «Маскі-1960» і «Орызан». У 1975—85 праф. ун-та г. Іфе, з 1985 жыве ў Парыжы. Пачынаў як драматург і акцёр. Піша на мовах англ. і йоруба. У сац.-крытычных п’есах «Леў і жамчужына», «Насельнікі дрыгвы» (абедзве 1958), «Танец лесу» (паст. 1960), «Жніво Конгі» (1967), «Вар’яты і спецыялісты» (1971), «Смерць і стайневы кароль» (1975), «Гульня волатаў» (1984), «Рэквіем для футурыста» (1985) і інш. сутыкненне традыц.афр. мінулага з сучаснасцю. У рамане «Інтэрпрэтатары» (1965) своеасаблівая атмасфера нігерыйскага адукаванага грамадства, уплыў на яго еўрап. культуры і нац. традыцый, карупцыя сярод чыноўнікаў. Аўтар рамана «Час беззаконня» (1973), зб-каў вершаў «Ідандрэ» і іншыя вершы» (1967), «Чаўнок у цямніцы» (1972) і інш. У аўтабіягр. аповесці «Аке, гады дзяцінства» (1981) матывы і сюжэты афр. фальклору. Нобелеўская прэмія 1986.
Тв.:
Рус.пер. — [Избранное]. М., 1987.
Літ.:
Бейлис В.А. Воле Шойинка. М., 1977;
Шупа С. Трыумф афрыканскай культуры // Далягляды, 88. Мн., 1988.
расійскі кампазітар, піяніст, музычна-грамадскі дзеяч. Нар.арт.СССР (1981). Чл.-кар. Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў (1976). Ганаровы чл.АМ ГДР (1983). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1955; кл. кампазіцыі Ю.А.Шапорына, кл.фп. Я.У.Фліера). Працуе ў розных жанрах. Узбагаціў выразныя магчымасці музыкі, стварыў новы тып вак.-інстр. твораў, увёў прыёмы нар. манеры спеваў у акад. жанры. Дасягненні ў галіне муз.т-ра звязаны з увасабленнем рус.літ. класікі. Сярод твораў: оперы «Не толькі каханне» (паст. 1961), «Мёртвыя душы» (паст. 1977), балеты «Канёк-гарбунок» (паст. 1960), «Кармэн-сюіта» (паст. 1967, паводле оперы «Кармэн» Ж.Бізэ; у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі паст. 1974), «Ганна Карэніна» (паст. 1972), 2 сімфоніі (1958, 1965), «Камерная сюіта» для камернага аркестра (1961; у т-ры оперы і балета Беларусі паст.аднайм. балет, 1974), канцэрты для аркестра, творы для фп., хары, музыка да спектакляў драм.т-ра, кінафільмаў, у т. л. «Нармандыя — Нёман», і інш. Выступае як муз. крытык. Дзярж. прэмія СССР 1972. Ленінская прэмія 1984. Дзярж. прэмія Расіі 1992.
Літ.:
Тараканов М. Творчество Родиона Щедрина. М., 1980;
Прохорова И. Родион Щедрин: Начало пути. М., 1989.