ШЧАДРЫ́Н Радзівон Канстанцінавіч (н. 16.12.1932, Масква),
расійскі кампазітар, піяніст, музычна-грамадскі дзеяч. Нар. арт. СССР (1981). Чл.-кар. Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў (1976). Ганаровы чл. АМ ГДР (1983). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1955; кл. кампазіцыі Ю.А.Шапорына, кл. фп. Я.У.Фліера). Працуе ў розных жанрах. Узбагаціў выразныя магчымасці музыкі, стварыў новы тып вак.-інстр. твораў, увёў прыёмы нар. манеры спеваў у акад. жанры. Дасягненні ў галіне муз. т-ра звязаны з увасабленнем рус. літ. класікі. Сярод твораў: оперы «Не толькі каханне» (паст. 1961), «Мёртвыя душы» (паст. 1977), балеты «Канёк-гарбунок» (паст. 1960), «Кармэн-сюіта» (паст. 1967, паводле оперы «Кармэн» Ж.Бізэ; у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі паст. 1974), «Ганна Карэніна» (паст. 1972), 2 сімфоніі (1958, 1965), «Камерная сюіта» для камернага аркестра (1961; у т-ры оперы і балета Беларусі паст. аднайм. балет, 1974), канцэрты для аркестра, творы для фп., хары, музыка да спектакляў драм. т-ра, кінафільмаў, у т. л. «Нармандыя — Нёман», і інш. Выступае як муз. крытык. Дзярж. прэмія СССР 1972. Ленінская прэмія 1984. Дзярж. прэмія Расіі 1992.
Літ.:
Тараканов М. Творчество Родиона Щедрина. М., 1980;
Прохорова И. Родион Щедрин: Начало пути. М., 1989.
т. 17, с. 492
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)