эхінадо́рус

(н.-лац. echinodonis)

травяністая расліна сям. шальнікавых з ланцэтным лісцем і кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў тропіках і субтропіках Амерыкі; на Беларусі культывуецца як акварыумная і аранжарэйная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эхіно́псіс

(н.-лац. echinopsis)

травяністая расліна сям. кактусавых з шарападобным калючым сцяблом і белымі духмянымі кветкамі, што раскрываюцца ўвечары, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АГУРО́К (Cucumis),

род аднагадовых травяністых раслін сям. гарбузовых. Вядома каля 30 відаў, гал. ч. у Афрыцы, некалькі відаў у Азіі. Найб. Пашыраны агурок пасяўны (C. sativus). Радзіма — Індыя, дзе агурок вядомы за 3 тыс. г. да н.э. Вырошчваецца ў многіх краінах свету, пераважна ў зоне ўмеранага клімату. Адна з пашыраных харч. культур.

Сцябло паўзучае, даўж. да 1,5 м, з простымі вусікамі, шорсткаапушанае. Лісце чаргаванае, 5-лопасцевае, радзей суцэльнае. Кветкі ў пазухах, аднаполыя, мужчынскія, адзіночныя або ў шчытках, жан. адзіночныя. Плод — гарбузіна, розная па форме і велічыні (даўж. 5—70 см); ёсць партэнакарпічныя (безнасенныя) формы. Святло- і вільгацелюбівая расліна кароткага дня, скараспелая, патрабавальная да цяпла і ўрадлівасці глебы. Вырошчваецца ў адкрытым грунце і ў цяпліцах з насення або расады. Вегетац. перыяд ва ўмовах Беларусі 90—105 сут. Добра расце на супясчаных і лёгкіх сугліністых глебах, багатых перагноем. Ураджайнасць у адкрытым грунце 12—46 т/га, у цяпліцах 15—25 кг з 1 м². Плады маюць у сабе ваду (95—96%), цукры, бялковыя рэчывы, клятчатку, мінер. элементы, вітаміны, арган. к-ты і інш. рэчывы. Найб. папулярныя сарты на Беларусі Доўжык, Зграбны, Нежынскі мясцовы, Нерасімы 40; перспектыўныя — Беларускі, Вадалей, Дэкан, Канкурэнт, Куставы і інш. Асн. шкоднікі агурка: парасткавая муха, тля, павуцінны клешчык; хваробы: перанаспароз, мучністая раса, аліўкавая плямістасць.

Літ.:

Огурцы. 2 изд. Мн., 1987;

Ерохин И.Е., Стрельцов С.Д. Огурцы и томаты: на грядке, в теплице, в комнате. 2 изд. Донецк, 1991.

Агурок.

т. 1, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Плюшч1 ’паўзучая расліна, Hedera helix L.’ (ТСБМ; гродз., Кіс.), укр. плющ, зах.-укр. блющ, рус. плющ ’тс’, кур. плющ ’блюшчык, расходнік, Glechoma hederacea L.’, бел. гродз. плюшчык ’тс’, польск. bluszcz ’плюшч і інш. расліны’, палаб. pl’äust, н.-луж. blušč, blyšč, blišč, в.-луж. blyšć, ст.-чэш. bľušč (чэш. дыял. у выразах: je jag blušć ’мізэрны’, biedý jak blušć ’бледны’), славен. bljúšč, серб. дыял. пљу̏шт, ц.-слав. блюшть. Прасл. *blʼuščь ’паўзучая расліна, Hedera helix L.’, якое пазней у розных слав. мовах перайшло на назвы іншых, падобных да плюшча раслін. Надзейнай этымалогіі няма. Найбольш імаверна можна гаварыць аб сувязі з *blʼьvati ’бляваць’: спажытыя ягады плюшча выклікаюць ваніты (Машынскі, Pierw., 64; SP, 1, 279; Фасмер, 3, 290–291).

Плюшч2 ’вадзяны пузыр на целе’ (Нас.). Параўн. рус. бранск. плющ ’прышчы’, балг. плюска ’пухір’, серб.-харв. pljuske ’сып, экзема’. Да прасл. *plfusk‑jь < pi1 m kai і > плюскаць j (гл.), лат. pluzganas ’перхаць’, літ. bluozgai4 bliizgana ’тс’. Аналагічна літ. gebinė ’плюшч, Hedera helix’ і gebenė, gebine ’высыпка, экзема’, giabine ’від белай высыпкі на скуры’ (Праабражэнскі, 2, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жы́тарасліна Secale, род з сям. злакавых’. Рус. жи́то ’мясцовая назва для жыта, ячмяню або наогул для збожжа’, укр. жи́то ’жыта’, польск. żyto ’тс’, в.-луж. žito ’жыта, збожжа’, н.-луж. žyto ’збожжа, жыта’, чэш. žito ’збожжа’, дыял. ’пшаніца’, славац. žito ’жыта’, дыял. ’пшаніца’, славен. žito ’збожжа, жыта’, дыял. ’проса’, серб.-харв. жи̏то ’збожжа; рытуальная ежа з пшаніцы’, дыял. ’проса’, балг. жѝто ’пшаніца’, дыял. ’жыта’, ’збожжа’, макед. жито ’збожжа’, ’пшаніца’, ’куцця’. Ст.-слав. жито ’збожжа’, ’плод’. Ст.-рус. жито ’збожжа’, ’ячмень’, ’багацце’. Ст.-прус. geits ’хлеб’. Шырокае першапачатковае значэнне прасл. *žito ’злакавая расліна’, ’збожжа’, ’ежа з зерня’ робіць бясспрэчнай сувязь жыта і жыць. *Žito ўтворана ад кораня *g​i, *g​ei‑ (Покарны, 1, 467–468) з суфіксацыяй *‑t‑: і.-е. *g​eito‑ (параўн. яшчэ кімер. bwyd ’ежа’). Пра суч. слав. значэнні слова гл. Клепікава, Усачова, ОЛА, 1965, 148–169. Праабражэнскі, 1, 239; Фасмер, 2, 57; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 294; Мейе, Études, 298; Ваян, RÉS, 41, 60; Махэк₂, 728; БЕР, 1, 548; Скок, 3, 681; Траўтман, 82; Тапароў, E–H, 194–197.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казяло́к1расліна Tragopogon pratensis’ (Дэмб., Касп.). Дакладная паралель ва ўкр. козелок ’некаторыя віды Tragopogon’. Рус. маск. козёлик і дыял. козелька ’розныя віды казлабародніку’. Здаецца, ёсць падставы лічыць гэту назву ўсх.-слав. Да бел. і ўкр. можна дадаць яшчэ рус. ніжнегар. козелокрасліна Sonchus oleraceus’. Гэтыя расліны не вельмі падобныя, аднак падабенства можна ўбачыць у істотных дэталях іншай расліны (Sonchus arvensis), апрача таго, можна меркаваць і аб функцыянальным пераносе (ядомыя расліны). Ва ўсякім разе фармальна ўсх.-слав. характар слова рус. прыкладам не столькі даводзіцца, колькі падмацоўваецца, бо няма падстаў лічыць бел. фіксацыі залежнымі ад укр. матэрыялу. Мяркуем, што ў даным выпадку для назвы расліны быў ужыты заонім казялок ’казляня’.

Казяло́к2 ’жалезная падстаўка ў выглядзе трыножніка’ (карэліц., нясвіж., Нар. словатв.). Укр. козелець ’штатыў у вітушцы’, усх.-палес. козлік, козюлок ’вітушка’, рус. халмаг., арханг. козелок ’некалькі калоў, жэрдак, пастаўленых разам у шацёр’, арханг. козёл (козлы) ’бярвенні, пастаўленыя ў піраміду для прасушкі’, козла ’трыножнік з жэрдак, палак для вогнішча’ (перм.); бел. канкрэтная (мясцовая) рэалізацыя, магчыма, усх.-слав. тэрміна для розных невялікіх перакрыжаваных (козлы) канструкцый.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіня́к1 ‘грыб махавік жоўта-буры’ (гарад., дзятл., драг., Сл. ПЗБ; Жыв. сл.). Да сіні (гл.), паводле колеру, таму што грыб сінее на зломе. Параўн. таксама ўкр. синя́к ‘грыб Agarikus necator’, польск. siniak ‘грыб Boletus Cyanescens’ і г. д.

Сіня́к2 ‘лешч, Abramis brama L.’ (Жукаў), іншыя назвы — сіньга́, сіне́ц (Жыв. св.), параўн. укр. синя́к ‘верхаводка’, синьга́ ‘лешч’, рус. си́нька ‘верхаводка’, синьга́ ‘лешч’. Да сіні (гл.), колер рыб характарызуецца як “синеватый с зеленоватым отливом” (Каламіец, Рыбы, 27). Гл. таксама сінец.

Сіня́к3 ‘птушка попаўзень, Sitta europea L.’ (ПСл), іншая назва — сівы дзятлік (Жыв. св.), параўн. укр. синя́к ‘голуб, Columba oenas L.’. Паводле колеру апярэння, звычайна ‘цёмна-шэры’, параўн. сівак2 (гл.) і колеравую падмену ў сіваваронка/сіняваронка ‘сіваграк (ЛА, 1).

Сіняк4расліна Succisella Reck.’ (Кіс.), сюды ж сінякве́т, сі́ні цветрасліна Echium vulgare L.’ (Кіс.), параўн. укр. синя́к ‘тс’, рус. синя́к ‘тс’. Да сіні (гл.), што абумоўлена звычайна колерам кветак.

Сіня́к5 ‘сіняя неўрадлівая зямля’ (Мат. Гом.), ‘балотная глеістая зямля’ (Сл. ПЗБ), ‘ворная неўрадлівая зямля на нізкім месцы’ (Сцяц.). Да сіні (гл.), параўн. сівак1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

імя́, імя́ і імені, Д імю і імені, мн. імі і імёны, імяў, імён і імёнаў, н.

1. Асабістая назва чалавека, якая даецца яму пры нараджэнні.

Уласнае і.

Яго і. — Сяргей.

2. Поўная асабістая назва чалавека з імем па бацьку, а таксама яго прозвішчам.

Завуць Раман, а і. па бацьку Пракопавіч.

3. Спадчыннае афіцыйнае найменне, якое паказвае на прыналежнасць чалавека да пэўнай сям’і, напр., у беларусаў: Брыль, Гарэцкі, Дубоўка, Карскі, Мележ, Насовіч, Шырма, Янчук.

4. Асабістая вядомасць, рэпутацыя.

Вучоны з сусветным імем.

5. Назва прадмета, з’явы.

Расліна альяс вядома пад імем сталетнік.

6. У выразе: у імя́ каго-чаго — у памяць, у гонар каго-, чаго-н. (высок.).

У і. дружбы.

7. у знач. прыназ. з Р. Названы ў гонар каго-, чаго-н.

Тэатр і.

Янкі Купалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нітубіч ’бяссмертнік’ (ваўк., Сл. ПЗБ), ниту́ніч ’цмен пясчаны, Helichrysum arenarium’ (гродз., Кіс.), нятубіц ’пералёт мнагалісты, Anthyllis polyphylla’ (гродз., Кіс.). Цёмнае слова. Мяркуецца, што зыходнай была апошняя форма, якую можна разглядаць як табуізаваную назву расліны, што ўжывалася для лячэння ці чаравання: ⁺не‑ту‑быць, літаральна ’якой тут няма’, параўн. аналагічныя назвы: славац. neto бейкай расліна’, польск. nietota ’дзераза’ (Махэк₂, 397; Брукнер, 361–362: «bo roślin czarowniczych nie nazywa się po imieniu») і асабліва nieturośla ’myrosma’ (Варш. сл.). Параўн. нятупнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падбе́лрасліна падбел, Tussilago farfara L.’ (ТСБМ, Шат., Касп., Кіс., Бейл., Сл. ПЗБ), ’крываўнік звычайны, Achillea millefolium L.’ (Шат., Кіс., Бяльк., Сл. ПЗБ, Арх. ГУ, лельч.; Бейл.), подбе́л ’розныя дзікія і культурныя расліны з белымі кветкамі ці апушэннем’ (ТС), подбі́ў ’крываўнік звычайны’ (Маш.). Рус. подбе́л назвы розных раслін, у тым ліку Tussilago farfara L., укр. підбі́л ’тс’, польск. podbiał ’Tussilago farfara L.’, чэш. podběl, серб.-харв. по̏дбел, по̏дбео ’тс’, славен. podbeľ. Прасл. podъbelъ. Да бе́лы (гл.) (Махэк₂, 466).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)