КАМІ́НСКІ Мсціслаў Адамавіч (28.4.1839, Вількамірскі пав. Віленскай губ. — 12.11.1868),
этнограф, фалькларыст, публіцыст. Вучыўся ў Варшаўскай медыка-хірург. акадэміі (1860—62). Супрацоўнічаў у газ. «Kurier Wileński» («Віленскі веснік»), час. «Tygodnik Ilustrowany» («Ілюстраваны штотыднёвік»), «Kłosy» («Калоссе»), «Biblioteka Warszawska» («Варшаўская бібліятэка») і інш. Даследаваў матэрыяльную і духоўную культуру бел., літ. і польск. народаў. У арт. «Дзяды» (1862), «Танцы насельніцтва з-пад Віліі» (1864), «Прыказкі жыхароў з-пад Віліі» (1866), «Некалькі слоў пра звычаі насельніцтва ў Мінскай губерні», абразках «Уражанні з падарожжа», «Успамін пра Пініпчыну» (усе 1867) і інш. падаў цікавыя звесткі пра побыт, абрады, звычаі, адзенне, фальклор беларусаў, літоўцаў і палякаў. Паэтычнасць бел.нар. песень адзначаў у працы «Пра паэтычныя ўяўленні літоўска-крывіцкага народа ў яго песнях» (1867).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙТЭНФЕЛЬС (Reutenfels) Якаў, аўтар кніг «Пра маскавіцкія справы» («De rebus Moschoviticis ad serenissimum Magnum Ducem Cosmum Tertium», Patavii, 1680), ураджэнец Курляндскага герцагства. У 1670—73 жыў у Маскве, бываў пры двары цара Аляксея Міхайлавіча. Кнігу напісаў у канцы 1670-х г. для герцага Тасканы, пры двары якога тады жыў. У творы Р. звесткі пратэр., насельніцтва, паліт. і эканам. лад Расіі, арг-цыю яе судаводства і ваен. справы; пра С.Разіна, сведкам смяротнай кары якога ён быў; характарыстыкі грамадскіх і паліт. дзеячаў, у т. л.Сімяона Полацкага і А.С.Мацвеева. Шмат увагі аўтар аддае архітэктуры і культуры Масквы, у т. л. паведамляе аб прыдворным тэатры, дзе акцёрамі былі выхадцы з Беларусі. У кнізе ёсць і цікавыя нататкі праг. Магілёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́СЛАЦКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́ЙЗасн. ў 1976, адкрыты ў 1979 у г.п.Свіслач Гродзенскай вобл.Пл. экспазіцыі 189 м², больш за 6 тыс. экспанатаў асн. фонду (2000). Сярод экспанатаў кавалкі балотнай руды, каменныя прылады працы эпохі мезаліту, фотаздымкі і матэрыялы пра ўладальніка мяст. Свіслач В.Тышкевіча, у т. л. макет тэатра; пра гісторыю свіслацкіх гімназіі і семінарыі, падзей часоў паўстання 1863—64, буд-ва чыгункі, 1-й сусв. вайны, Свіслаччыны пач. 20 ст., пра дзейнасць Т-вабел. школы, КПЗБ, падзеі Вял.Айч. вайны, арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партыз. руху, дыярама «Партызанская засада», матэрыялы пра аднаўленне і развіццё нар. гаспадаркі, аховы здароўя, культуры і спорту ў пасляваенны час, жывёльны і раслінны свет раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЯ́ЎСКІ Іван Іванавіч (22.6.1919, в. Жажэлка Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 15.9.2001),
бел. пісьменнік. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1941) У 1946—78 настаўнічаў. Дэбютаваў вершамі ў 1936. Кн. апавяданняў «Ой, рэчанька, рэчанька...» (1962), «Вернасць» (1971), аповесць «Заранка» (1971) прысвечаны калгаснай вёсцы. Раман «Дарога на Замлынне» (1980) пра подзвіг народа ў Вял.Айч. вайну. Аўтар аповесцей «На правым флангу» (1964, пра Героя Сав. Саюза П.І.Купрыянава) і «Сінія вочы» (1986, пра вёску напярэдадні калектывізацыі). Пісаў для дзяцей пра станаўленне і фарміраванне характару падлеткаў, пошук імі мэты і сэнсу жыцця: зб-кі апавяданняў «У навальніцу» (1949), «Новая школа» (1951), «Піянерскі гальштук» (1955), «Дабрадзейка» (1960), «Марка» (1969).
Тв.:
А вяселля не было: Аповесці. Апавяданні. Мн., 1989;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУВЕНІ́Р (ад франц. souvenir памяць),
памятны прадмет. Якасцямі С. валодаюць творы нар. або дэкар.-прыкладнога мастацтва, якія нясуць інфармацыю пра асаблівасці культуры народа, нагадваюць пра наведванне краіны, горада, музея і інш. (рэчы этнагр. характару, медалі, значкі, вымпелы, статуэткі, паменшаныя копіі скульпт. і арх. помнікаў і інш.), спец. вырабленыя прадметы утылітарнага прызначэння, якія маюць геральдычную, спарт. і інш. сімволіку, інфармацыю пра пэўную падзею ці дату (блакноты, ручкі, паштоўкі, кубкі і інш.), звычайныя рэчы, звязаныя з гіст. падзеямі (напр., прадметы, прывезеныя з касмічнай арбітальнай станцыі, кавалкі т.зв. Берлінскай сцяны, сав. ядзерных ракет), з успамінамі пра пэўную асобу (напр., асабістая рэч вядомага чалавека, фамільная каштоўнасць). Існуюць спец. прадпрыемствы па вырабе С. (гл. ў арт.Мастацкіх вырабаў вытворчасць).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
De lana caprina rixari (Horatius)
Спрачацца з-за казлінай шэрсці (г. зн. спрачацца аб дробязях).
Спорить о козлиной шерсти (т. е. спорить о пустяках).
бел. 3 пустога ў парожняе няма чаго пераліваць. Лапаць з пасталом спрачаюцца пра лычка пад сталом.
рус. Спорить из-за выеденного яйца. Спорить о прошлогоднем снеге.
фр. Il n’y a pas de quoi fouetter le chat (Не за что бить кошку).
англ. It is no use crying/arguing over the spilt milk (Бесполезно плакать/ссориться из-за пролитого молока). То milk a he-goat into a sieve (Доить козла в решето).