СІНЯ́ЎСКІ (Іван Іванавіч) (22.6.1919, в. Жажэлка Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 15.9.2001),
бел. пісьменнік. Скончыў Мінскі пед. ін-т (1941) У 1946—78 настаўнічаў. Дэбютаваў вершамі ў 1936. Кн апавяданняў «Ой, рэчанька, рэчанька...» (1962), «Вернасць» (1971), аповесць «Заранка» (1971) прысвечаны калгаснай вёсцы. Раман «Дарога на Замлынне» (1980) пра подзвіг народа ў Вял. Айч. вайну. Аўтар аповесцей «На правым флангу» (1964, пра Героя Сав. Саюза П.І.Купрыянава) і «Сінія вочы» (1986, пра вёску напярэдадні калектывізацыі). Пісаў для дзяцей пра станаўленне і фарміраванне характару падлеткаў, пошук імі мэты і сэнсу жыцця: зб-кі апавяданняў «У навальніцу» (1949), «Новая школа» (1951), «Піянерскі гальштук» (1955), «Дабрадзейка» (1960), «Марка» (1969).
Тв.:
А вяселля не было: Аповесці. Апавяданні. Мн., 1989;
Вярыгі: Раман. Мн., 2001.
І.У.Саламевіч.
т. 14, с. 410
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)